Піктаграма добрых артыкулаўДобрыя артыкулы — артыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з лепшых артыкулаў праекта. Добрыя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Па тых ці іншых прычынах яны (пакуль яшчэ) не адпавядаюць крытэрыям выдатных артыкулаў, але ўсё жадаючыя могуць прыняць удзел у іх дапрацоўцы да ўзроўню выдатных.
Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, добрыя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.
Усе добрыя артыкулы адзначаны знакам у верхнім правым куце сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам унізе артыкула. Колькасць добрых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 192. Гл. таксама Пералік добрых артыкулаў з датамі абрання.
Знешняя палітыка БССР, як часткі Савецкага Саюза, ажыццяўлялася дзякуючы атрыманню па выніках Другой сусветнай вайны права на вядзенне міжнародных спраў. Разам з СССР і УССР яна стала адной з краін-заснавальніц ААН. Членства ў ёй стала найважнейшым напрамкам знешнепалітычнай дзейнасці. У пытаннях, якія тычыліся Халоднай вайны, беларуская дыпламатыя адстойвала пазіцыі сацыялістычнага лагера. У 1974—1975 гадах рэспубліка была непастаянным членам Савета Бяспекі ААН. Акрамя таго, Мінск развіваў гандлёва-эканамічныя, культурныя і навуковыя сувязі з рознымі дзяржавамі. Аднак савецкая Беларусь не была самастойнай на міжнароднай арэне, бо яе знешнепалітычны курс вызначаўся агульнасаюзным кіраўніцтвам (далей…).
Першае выданне рамана
«Голад» (нарв.: Sult) — першы раман нарвежскага пісьменніка Кнута Гамсуна, поўнае выданне якога з’явілася ў 1890 годзе. Гэты твор, які ўключае шматлікія аўтабіяграфічныя дэталі, прынёс пісьменніку-пачаткоўцу еўрапейскую вядомасць.
На думку нарвежскага пісьменніка Яна Х’ерстада[en], гэта «першы твор у сусветнай літаратуры, дзе самасвядомасць з’яўляецца галоўным героем». Некаторыя даследчыкі лічаць «Голад» першым раманам кірунку мадэрнізм. На беларускую мову раман пераклаў Лявон Баршчэўскі(далей…).
Твор «Тутэйшыя»
Мікіта Зносак — галоўны герой трагікамедыі «Тутэйшыя» Янкі Купалы ўзростам ад 25 (люты 1918 года) да 28 гадоў (чэрвень 1920 года). Да 1917 года займаў пасаду калежскага рэгістратара ў губернатарскай канцылярыі. У перыяд з 1918 па 1920 гады, калі ў Менск уваходзяць чужынцы, спрабуе прыстасоўвацца да змен. Аднак яго спробы прыстасавальніцтва заканчваюцца няўдачай, у канцы твора яго затрымліваюць бальшавікі.
У вобразе Мікіты Зноска Янкам Купалам ярка паказаны тып людзей, якія адарваліся ад роднай глебы, прыстасаванцаў да любой улады. Паводзіны галоўнага героя ўключаюць у сябе як камізм, так і трагічнасць (далей…).