Ордэн Сухэ-Батара
Ордэн Сухэ-Батара Сүхбаатарын одон | |||
---|---|---|---|
|
|||
Арыгінальная назва | манг.: Сүхбаатарын одон | ||
Краіна |
![]() |
||
Тып | Ордэн | ||
Дата заснавання | 16 мая 1941 | ||
Статус | Уручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 1700 | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Малодшая | Ордэн Чырвонага Сцяга | ||
Адпавядае | Ордэн Леніна |
Ордэн Сухэ-Батара (манг.: Сүхбаатарын одон) — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Манголіі.
Ордэн быў заснаваны 16 мая 1941 года ў гонар кіраўніка мангольскага вызваленчага руху і Народнай рэвалюцыі 1921 года Дамдзіна Сухэ-Батара, як аналаг савецкага ордэна Леніна.
Статут[правіць | правіць зыходнік]
Ордэнам Сухэ-Батара ўзнагароджваюцца як асобныя людзі, так і цэлыя калектывы — установы, прадпрыемствы, вайсковыя часці. Узнагарода ўручаецца за асоба выдатныя заслугі ў справе ўмацавання незалежнасці краіны, у эканамічным і культурным будаўніцтве, а таксама за праяўленыя самаадданасць, мужнасць і адвагу. Узнагароджанне праводзіць Малы хурал Мангольскай Народнай Рэспублікі, і разам з ордэнам узнагароджаным уручаецца ордэнская кніжка, у якую ўклейваецца фатаграфія ўзнагароджанага, запісваюцца яго імя і прозвішча, нумар ордэна і называецца тая заслуга, за якую чалавек ганараваны гэтым высокім знакам адрознення.
Ордэн Сухэ-Батара носіцца на левым боку грудзей. Калі ўзнагароджаны мае іншыя ордэны і ўзнагароды Манголіі, то апошнія размяшчаюцца на грудзі ўслед за ім.
Ордэн Сухэ-Батара ўручаецца тым грамадзянам Манголіі, якія за выдатныя подзвігі былі ганараваны ганаровым званнем «Герой Мангольскай Народнай Рэспублікі».
Апісанне знака[правіць | правіць зыходнік]
Ордэнскі знак уяўляе сабой выпуклую паліраваную залатую пяціканцовую зорку, паміж канцамі якой размешчаны сярэбраныя плоскія завостраныя прамяні рознай велічыні, пакрытыя сіняй эмаллю. У цэнтры ордэнскай зоркі змешчана плацінавая пагрудная рэльефная выява Сухэ-Батара на фоне круга, пакрытага шэрай эмаллю і атачонага залатым вянком. Над партрэтам лунае разгорнуты направа чырвоны эмалевы рэвалюцыйны сцяг з пышнымі кісцямі і надпісам «СҮХБААТАР», а пад ім намалявана чырвоная эмалевая зорка.
Адваротны бок ордэна гладкі, злёгку ўвагнуты. У цэнтры яго прыпаяны наразны штыфт з гайкай для мацавання ордэна да адзення. Ордэнскай знак вырабляецца з трох асобных частак, якія потым злучаюцца паміж сабой штыфткамі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ордэн Сухэ-Батара на сайце Узнагароды Манголіі Архівавана 5 сакавіка 2010.