Ощадбанк
АТ «Ощадбанк» | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | Публічнае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 31 снежня 1991 (31 год) |
Заснавальнікі | Кабінет міністраў Украіны |
Размяшчэнне |
![]() |
Ключавыя постаці |
Пышны Андрэй Рыгоравіч (Старшыня праўлення) |
Галіна | Фінансавыя паслугі |
Чысты прыбытак | ▼ -12,273 млрд. грн. (2015)[1] |
Актывы | ▲ 159,389 млрд. грн. (01.01.2016)[1] |
Колькасць супрацоўнікаў | каля 30 тыс. (2015)[2] |
Аўдытар | PricewaterhouseCoopers |
Сайт | www.oschadbank.ua |
Оща́дбанк (поўная назва: Публічнае акцыянернае таварыства «Державний ощадний банк України») — украінскі банк, другі па памерах актываў і найбуйнейшы па колькасці аддзяленняў сярод усіх банкаў Украіны. Знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці. Па стане на 1 студзеня 2016 года агульныя актывы банка склалі 159 мільярдаў грывен. А па стане на 1 студзеня 2019 года актывы банка склалі ўжо 215, 630 мільярда грыўняў.[3] Нацыянальная сетка банкаўскага абслугоўвання «Ощадбанка» ўключае ў сябе каля 4100 аддзяленняў, больш за 2000 банкаматаў і больш за 1000 інфармацыйна-плацёжных тэрміналаў. Да працэсінгу банка падключана больш за 17 тысяч гандлёвых POS-тэрміналаў. «Ощадбанкам» эмітавана больш 8 мільёнаў плацежных картак. Банку належыць інтэрнэт-банкінг і плацежная сістэма «Ощад 24/7».[1][4][5]
Гэта адзіны ў Украіне банк, які мае замацаваную законам Украіны «Аб банках і банкаўскай дзейнасці» дзяржаўную гарантыю поўнага захавання грашовых укладаў грамадзян (фізічных асоб), давераных банку.[6]
Па дадзеных брытанскага часопіса The Banker, у 2014 годзе «Ощадбанк» займаў дзесятую пазіцыю ў рэйтынгу найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і 367-ю ў рэйтынгу тoп-1000 сусветных банкаў.[7] Галоўны офіс «Ощадбанка» размешчаны ў Кіеве. Банк другі год запар з'яўляецца стратным. У 2014 годзе ён панёс страты на суму 8,5 мільярда грывен. Па словах старшыні праўлення, Андрэя Пышнага, большасць страт былі нанесеныя анэксіяй Расіяй Крыма.[8] У 2015 годзе страты яшчэ больш выраслі і дасягнулі 12,2 мільярда грывен.[1]
Па класіфікацыі НБУ, з'яўляецца адным з трох сістэмна важных банкаў ва Украіне ў 2016 годзе.[9]
Заснаванне і развіццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1991 годзе Украіна выходзіць са складу Савецкага Саюза і абвяшчае сваю незалежнасць. З абвяшчэннем незалежнасці Украіны «Ощадбанк» аддзяляецца ад «Сбербанка СССР». 31 снежня 1991 года «Ощадбанк» быў зарэгістраваны ў Нацыянальным банку Украіны як самастойная банкаўская ўстанова — Дзяржаўны спецыялізаваны камерцыйны ашчадны банк Украіны. Ён створаны на базе ўстаноў «Сбербанка» былога СССР ва Украіне, папярэднікам якога былі Дзяржпрацашчадкасы СССР.
Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 21 мая 1999 года у мэтах выканання распараджэння Прэзідэнта Украіны ад 20 мая 1999 года Дзяржаўны спецыялізаваны камерцыйны ашчадны банк Украіны быў ператвораны ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Державний ощадний банк України» (скарочаная назва — ААТ «Ощадбанк»). У мэтах выканання пастановы Кабінета Міністраў Украіны ад 6 красавіка 2011 № 502 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Кабінета Міністраў Украіны ад 25 лютага 2003 № 261» 7 червеня 2011 года праведзена дзяржаўная рэгістрацыя змяненняў у Статут ААТ «Ощадбанк», якія тычацца у прыватнасці наймення банка. Згодна п. 4 Статута АТ «Ощадбанк» поўнае найменне банка: Публічнае акцыянернае таварыства «Державний ощадний банк України», скарочанае — АТ «Ощадбанк».
Ліцэнзія Нацыянальнага банка Украіны № 148 ад 05.10.2011 года на права ажыццяўлення банкаўскіх аперацый. Заснавальнікам банка з'яўляецца дзяржава ў асобе Кабінета Міністраў Украіны. На сёння «Ощадбанк» — адзіны сярод украінскіх банкаў, які мае замацаваную законам дзяржаўную гарантыю захавання укладаў грамадзян і іх выдачы па першым патрабаванні.
З 1 жніўня 2016 года «Ощадбанк» пачаў выпуск электронных пенсійных пасведчанняў і абмен пенсійных картак на гэтыя пасведчанні. Электронныя пенсійныя пасведчанні выдаюцца бясплатна і выключна па звароце кліента[10].
Праўленне[правіць | правіць зыходнік]
- старшыня праўлення АТ «Ощадбанк» — Пышны Андрэй Рыгоравіч
- першы намеснік старшыні праўлення АТ «Ощадбанк» — Барадзін Рыгор Васілевіч
- намеснік старшыні праўлення АТ «Ощадбанк» — Барсукоў Анатоль Зіноў'евіч
- намеснік старшыні праўлення АТ «Ощадбанк» — Зямцова Ірына Міхайлаўна
- намеснік старшыні праўлення АТ «Ощадбанк» — Драчко-Ярмоленка Яўген Уладзіміравіч
- намеснік старшыні праўлення АТ «Ощадбанк» — Літвін Уладзімір Мікалаевіч
- намеснік старшыні праўлення АТ «Ощадбанк» — Сцяцевіч Андрэй Ігаравіч
- намеснік старшыні праўлення АТ «Ощадбанк» — Цюцюн Антон Аляксандравіч
Місія і стратэгія банка[правіць | правіць зыходнік]

Місія Банка: Забеспячэнне насельніцтва надзейным фінансавым інструментам працяглага і гарантаванага зберажэння, а таксама падтрымка эканамічнага развіцця дзяржавы шляхам прадастаўлення сучасных банкаўскіх паслуг.
Стратэгічная мета: Стратэгічная мэта развіцця «Ощадбанка» на перыяд 2012–2016 гадоў — укараненне сучасных банкаўскіх тэхналогій і прадуктаў, павышэнне аперацыйнай эфектыўнасці і забеспячэння ўзважанага і ўстойлівага росту ў доўгатэрміновай перспектыве. Сёння банк актыўна абнаўляе свае аддзялення, даводзячы абслугоўвання ў іх да еўрапейскага ўзору.
Асноўныя паказчыкі банка[правіць | правіць зыходнік]
1 ліпеня 2014 | 1 ліпеня 2015 | 1 чэрвеня 2016 | |
---|---|---|---|
Уласны капітал, млрд. грн. | 20,40 | 19,10 | 13,90 |
Аб'ём крэдытнага партфеля, млрд. грн. | 102,20 | 142,80 | 156,30 |
Аб'ём прыцягнутых сродкаў кліентаў, млрд. грн. | 42,60 | 68,80 | 113,60 |
Аб'ём іншых прыцягненняў, млрд. грн. | 49,80 | 57,20 | 48,10 |
Колькасць банкаматаў | 1 953 | 2 392 | 2 190 |
Колькасць гандлёвых POS-тэрміналаў | 11 465 | 16 131 | 19 985 |
Рэйтынгі і ўзнагароды банка[правіць | правіць зыходнік]
Рэйтынгі[правіць | правіць зыходнік]
Fitch Ratings (дата прагляду 14.09.2015 года) | |
---|---|
Доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта ў замежнай валюце | ССС* |
Доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта у нацыянальнай валюце | CCC* |
Рэйтынг устойлівасці | ccc |
Доўгатэрміновы рэйтынг па нацыянальнай шкале | АА-(ukr) |
Moody's Investors Service (дата прагляду 24.11.2015 года) | |
---|---|
Рэйтынг базавай ацэнкі крэдытаздольнасці | саа3 |
Рэйтынг незабяспечаных абавязацельстваў у замежнай валюце | Caa3* |
Рэйтынг незабяспечаных абавязацельстваў у нацыянальнай валюце | Caa3* |
Рэйтынг дэпазітаў у замежнай валюце | Ca* |
Рэйтынг дэпазітаў у нацыянальнай валюце | Caa3* |
* рэйтынгі, прысвоеныя Банку, знаходзяцца на ўзроўні суверэнных рэйтынгаў
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
2015 год:
- «Ощадбанк» найбольш устойлівы банк Украіны па версіі выдання Forbes Украіна
2014 год:
- Першае месца ў рэйтынгу надзейнасці банкаў за ІІІ квартал 2014 года ад выдання «Деньги.ua»
- Першае месца ў рэйтынгу самых надзейных банкаў па версіі выдання «Новое Время» і інвестыцыйнай кампаніі Dragon Capital
- «Ощадбанк» заняў дзясяты радок па памеры капіталу ў рэйтынгу 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па версіі брытанскага часопіса The Banker
- Першае месца ў рэйтынгу звышнадзейных банкаўскіх устаноў Украіны па версіі выдання «Личный счет»
- Другое месца ў рэйтынгу ўстойлівасці банкаў ад партала «Мінфін»
- «Ощадбанк» прызнаны банкам года па версіі міжнароднай аплатнай сістэмы MasterCard Worldwide
2013 год:
- Першае месца ў рэйтынгу самых надзейных банкаў Украіны па версіі выдання «Кореспондент» і інвестыцыйнай кампаніі Dragon Capital
- Дыплом міжнароднай кампаніі Visa «За лепшую дынаміку прыросту паказчыкаў картачнага бізнесу ў 2012 годзе»
- Другое месца ў рэйтынгу часопіса «Фокус» самых камфортных банкаў краіны для кліентаў фізічных асоб
- Другое месца ў рэйтынгу «50 вядучых банкаў Украіны» па версіі выдавецкага дома «Коммерсант-Україна» і кампаніі «Фінансовий клуб»
- Другое месца ў рэйтынгу ўстойлівасці банкаў ад партала «Мінфін»
- Абсалютны лідар актыўнасці ва ўкраінскай медыяпрасторы па выніках даследчага праекта «МедіаВершки» кампаніі NOKs fishes
- Першае месца ў рэйтынгу надзейнасці дэпазітаў на пачатак 2013 года па версіі Інтэрнэт-выдання «Реальна економіка»
2012 год:
- Першае месца ў рэйтынгу трыццаці самых надзейных банкаў па версіі выдання «Кореспондент» і інвестыцыйнай кампаніі Dragon Capital
- Сацыяльна арыентаваны банк па версіі штогадовай прэміі ад «Інвестгазети» UKRAINIAN BANKER AWARDS 2012
- «Найлепшая надзейнасць» (рэйтынг «А») дэпазітаў «Ощадбанка» у рэйтынгу «Першого Українського Депозитного Індексу» (FUDI)
- Найлепшы прадавец зарплатных прадуктаў па версіі міжнароднай аплатнай сістэмы MasterCard WorldWide
- Другое месца ў рэйтынгу звышнадзейных банкаўскіх устаноў па версіі выдання «Личный счет»
- Першыя месцы ў дзвюх намінацыях I Усеўкраінскага конкурсу «Найлепшая PR-служба крэдытна-фінансавай установы — 2012» па версіі часопіса «Банкиръ»:
- «Найбольш інфармацыйна насычаны інтэрнэт-рэсурс»
- «Найбольш актыўная PR-служба»
- Другое месца сярод лепшых банкаў для захоўвання ўкладаў па версіі Інтэрнэт-выдання «Економічна правда»
- Другое месца ў рэйтынгу «ГVардыя карпаратыўных брэндаў — 2012» сярод самых дарагіх банкаўскіх брэндаў
- Лідар рэйтынгу 12 самых надзейных банкаў для размяшчэння дэпазітаў па версіі дзелавога выдання «Коментарі»
- Першае месца ў рэйтынгу надзейнасці дэпазітаў за першае паўгоддзе 2012 года па версіі інтэрнэт-выдання «Реальна економіка»
Структура ўласнасці[правіць | правіць зыходнік]
Структура ўласнасці банка з'яўляецца наступнай:[11]
Уладальнік акцый | Звычайных акцый | Працэнт эканамічных правоў |
Дзяржава Украіна* | 25 777[12] | 100 % |
Мінарытарныя ўладальнікі акцый | 0 | - |
Увогуле | 25 777 | 100 % |
Заўвага:
*
— у асобе Міністэрства фінансаў Украіны, дзейнасць якога каардынуецца Кабінетам Міністраў Украіны.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
«Ощадбанк» з-за сваёй дзяржаўнай уласнасці мае шэраг канкурэнтных пераваг перад іншымі банкамі ва Ўкраіне. Сярод іх замацавана заканадаўствам у выпадку банкруцтва гарантыя кампенсацыі ўсіх сродкаў кліентаў-фізічных асоб (для іншых банкаў да 200 тысяч грывен), прывілеяваны ўдзел у абслугоўванні дзяржаўных прадпрыемстваў, сацыяльных выплат і г.д. У выніку гэта зніжае канкурэнцыю і павышае палітызаванасць украінскага банкаўскага асяроддзя. Выхадам з'яўляецца адмена заканадаўчых прывілеяў і прыватызацыя хоць бы мажарытарнай (больш чым 50 %) часткі пакета акцый банка.
2 лістапада 2015 года, прэзідэнт Украінскага аналітычнага цэнтра Аляксандр Ахрыменка абвінаваціў кіраўніцтва «Ощадбанка» у махінацыях з даўгавымі абавязацельствамі банка. Паводле яго слоў набліжаныя да ўлады бізнесмены скупляюць даўгі кліентаў «Ощадбанка» а потым праз свае сувязі дамагаюцца іх спісання. Гэта выліваецца ў вялікія страты банка а адпаведна і Дзяржаўнага бюджэту Украіны з якога ён датуецца. Як вядома, старшыня праўлення «Ощадбанка», Андрэй Пышны быў набліжаным чалавекам да тагачаснага прэм'ер-міністра Арсенія Яценюка.[13]
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Ощад 24/7
- Грыўня
- Эканоміка Украіны
- Нацыянальны банк Украіны
- Зберажэнні ўкладчыкаў Ашчадбанка былога СССР
Зноскі
- ↑ а б в г Дакумент . НБУ (1 студзеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Ощадбанк. Річний фінансовий звіт за 2015 рік (укр.)(недаступная спасылка). oschadbank.ua (21 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Рэйтынг банкаў Украіны па стане на 2019 год Архівавана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Дані у розрізі банків щодо кількості платіжних карток, платіжних пристроїв та кількості підприємств торгівлі/сфери послуг, станом на 01.01.2016 (укр.)(недаступная спасылка). bank.gov.ua (6 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Динаміка кількості діючих структурних підрозділів банків України, станом на 01.01.2016 (укр.)(недаступная спасылка). bank.gov.ua (6 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Закон України «Про банки і банківську діяльність». Стаття 57. (укр.) (21 ліпеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Ощадбанк увійшов до десятки найбільших банків Центральної та Східної Європи (укр.) . oschadnybank.com (7 жніўня 2014). Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ 2014 рік Ощадбанк закінчив зі збитком 8,5 млрд. гривень (укр.)(недаступная спасылка). finance.ua (24 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2015. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Національний банк визначив три системно важливих банки (укр.)(недаступная спасылка). Прес-реліз НБУ від 22.02.2016. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2017. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ «Ощадбанк» почав випускати електронні пенсійні посвідчення (руск.) . Хвиля (1 жніўня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ АТ Ощадбанк: Структура власності (укр.) . oschadnybank.com. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Ощадбанк. Річний фінансовий звіт за 2015 рік (укр.)(недаступная спасылка). oschadbank.ua (21 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
- ↑ Наближені до влади бізнесмени скуповують борги держбанків — експерт (укр.) . korrespondent.net (2 лістапада 2015). Праверана 21 чэрвеня 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Ощадбанк на Вікісховішчы |
---|