Ашчадбанк Расіі
Публічнае акцыянернае таварыства «Ашчадбанк» | |
---|---|
Тып | Публічнае акцыянернае таварыства |
Ліцэнзія | № 1481 от 11.08.2015 |
Удзел у ССВ | № 417 от 11.01.2005 |
Дзейнасць | Усе віды банкаўскай дзейнасці |
Год заснавання | 1991 |
Ранейшыя назвы | Акционерный коммерческий Сберегательный банк Российской Федерации (ОАО) |
Размяшчэнне | Расія: Масква |
Ключавыя фігуры |
Герман Грэф (прэзідэнт і старшыня праўлення) Сяргей Ігнацьеў |
Статутны капітал | ▬ 67,76 млрд руб. (2007)[1] |
Уласны капітал | ▲ 3,497 трлн руб. (2016 год, МСФО) |
Актывы | ▼ 22,268 трлн руб. (2016 год, МСФО) |
Чысты прыбытак | ▲ 541,9 млрд руб. (2016 год, МСФО) |
Колькасць супрацоўнікаў | ▼ 325 тыс. чалавек (2016 год) |
Матчына таварыства | Банк Расіі |
Аўдытар | PWC |
Сайт | [1] |
Ашчадбанк (ПАТ Ашчадбанк[2]) — найбуйнейшы расійскі універсальны камерцыйны банк. Кантралюецца Цэнтральным банкам Расійскай Федэрацыі, якому належаць больш за 52 % акцый[1][3].
Прадастаўляе шырокі спектр банкаўскіх паслуг. Доля Ашчадбанка ў агульным аб’ёме актываў расійскага банкаўскага сектара складала на 1 студзеня 2016 года 28,7 %. На рынку прыватных укладаў — 46 %. Крэдытны партфель адпавядаў 38,7 % усіх крэдытаў, выдадзеных насельніцтву.
Брэнд Ашчадбанка на пачатак 2010 года, па ацэнцы часопіса «The Banker» і кампаніі Brand Finance, займаў 15-е месца ў рэйтынгу самых дарагіх сусветных банкаўскіх брэндаў і каштаваў прыблізна 11,7 мільярда даляраў[4].
Цэнтральны офіс у Маскве. Па стане на сярэдзіну 2016 года налічваў амаль 17,5 тыс. падраздзяленняў і 14 тэрытарыяльных даччыных банкаў у 83-х суб’ектах Расійскай Федэрацыі.
Па стане на 1 мая 2017 года колькасць аддзяленняў Ашчадбанка склала 14 826[5].
Ашчадбанк даў справаздачу аб падзенні чыстага прыбытку за першае паўгоддзе на 39,8 % у параўнанні з леташнімі вынікамі[6]. Прыбытак склаў ₽287,2 млрд супраць ₽476,9 млрд за аналагічны перыяд 2019 года. Гэта вынікае з фінансавай справаздачнасці банка па МСФС.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У часы Савецкага Саюза з 1922 года па 1987 год дзейнічала сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас СССР, якая з 1922 года па 1963 год падпарадкоўвалася Міністэрству фінансаў СССР, а з 1963 года Дзяржаўнаму банку СССР[7]. У 1987 годзе ў рамках банкаўскай рэформы ў СССР сістэма Дзяржаўных працоўных ашчадных кас была рэарганізавана, і створаны Банк працоўных зберажэнняў і крэдытавання насельніцтва СССР (Ашчадны банк СССР). Пастановай Вярхоўнага Савета РСФСР ад 13 ліпеня 1990 года Расійскі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР быў абвешчаны ўласнасцю РСФСР.
У 1989 годзе Ашчадны банк стаў першым банкам-членам аплатнай сістэмы Visa ў СССР[8].
22 сакавіка 1991 года адбылося заснаванне Акцыянернага камерцыйнага Ашчаднага банка Расійскай Федэрацыі (Ашчадбанк Расіі ААТ) на агульным сходзе акцыянераў у адпаведнасці з Законам РСФСР «Аб банках і банкаўскай дзейнасці ў РСФСР» ад 2 снежня 1990 года.
1 студзеня 1992 года Ашчадны банк СССР спыніў сваё існаванне.
1 студзеня 2001 года ў Ашчадбанку Расіі праведзена рэарганізацыя, у выніку якой 79 рэгіянальных банкаў Ашчаднага банка Расіі рэарганізаваныя ў 17 тэрытарыяльных шляхам аб’яднання.
У лютым 2007 года праведзена маштабнае размяшчэнне акцый банка, вядомае як «народнае IPO», у ходзе яго правядзення многія супрацоўнікі Ашчадбанка прымушаліся кіраўніцтвам да набыцця гэтых акцый[9].
У чэрвені 2010 года банк атрымаў дазвол Кітайскай банкаўскай рэгулятарнай камісіі на адкрыццё прадстаўніцтва ў Пекіне.
4 чэрвеня 2010 года рашэннем акцыянераў банка поўнае афіцыйнае найменне банка было скарочана да «Ашчадны банк Расіі ААТ»[10]. 29 ліпеня 2010 года Банк Расіі ўзгадніў рэдакцыю статута з новай назвай.
У верасні 2010 года фірменнае найменне банка змянілася на Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк Расіі» (скарочана ААТ «Ашчадбанк Расіі»). На англійскай мове фірменнае найменне змянілася на Sberbank of Russia (скарочана Sberbank).
У верасні 2010 года «Ашчадбанк Расіі» адкрыў філіяльную сетку ў Індыі.
У верасні 2010 года была завершана рэгістрацыя прадстаўніцтва ў Пекіне.
У чэрвені 2011 года стала вядома аб стварэнні Ашчадным банкам і французскім банкам BNP Paribas сумеснага банка, які, працуючы пад гандлёвай маркай Cetelem, будзе займацца рознічным крэдытаваннем у крамах[11].
Зліцця і паглынання
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2011 года Ашчадны банк купіў 100 % расійскай інвестыцыйнай кампаніі «Тройка дыялог» (Sberbank CIB) за суму ў $1 млрд[12].
28 снежня 2011 года Ашчадбанк і Cetelem (падраздзяленне спажывецкага крэдытавання групы BNP Paribas) падпісалі абавязваючае пагадненне пра стварэнне сумеснага банка на рынку крэдытавання ў пунктах продажу ў Расіі[13].
У 2011 годзе кіраўніцтва банка абвясціла пра пачатк экспансіі на рынкі Усходняй Еўропы і Турцыі[14]. На працягу года Ашчадны банк зрабіў шэраг набыткаў на гэтых тэрыторыях.
У ліпені 2011 года было абвешчана пра набыццё холдынга Volksbank International (VBI) — усходнееўрапейскага падраздзялення аўстрыйскай банкаўскай групы Österreichische Volksbanken AG (тады ж стала вядома, што гэтая група стала адным з васьмі еўрапейскіх банкаўскіх інстытутаў, якія не прайшлі стрэс-тэст Еўрапейскага банкаўскага кіравання)[15]. Канчатковае пагадненне аб угодзе, якую планавалася завяршыць да канца года і якая ацэньвалася ў суму €585-645 млн, было падпісана ў верасні 2011.
У снежні 2011 года Ашчадбанк праінфармаваў пра набыццё даччынага банка «Лукойла» ў Швейцарыі — SLB, які спецыялізуецца на паслугах private banking. Кошт куплі склаў $80,62 млн.
У 2012 годзе Ашчадбанк купіў турэцкі банк Denizbank, а ў 2019 годзе прадаў яго і сышоў з Турцыі[16].
Пасля пачатку уварвання Расіі ва Украіну ў лютым 2022 года Ашчадбанк трапіў пад санкцыі ЗША. Санкцыі азначаюць поўную замарозку актываў банка на Захадзе і забарону транзакцый, акрамя аперацый па гандлі прадуктамі харчавання і ўгнаеннямі. Аналагічныя санкцыі ўвялі Еўрасаюз, Вялікабрытанія, Швейцарыя. У чэрвені Ашчадбанк адключылі ад сістэмы міжбанкаўскага абмену дадзенымі SWIFT. На фоне гэтых падзей Ашчадбанк распрадаў свае даччыныя кампаніі ў Еўрапейскім Саюзе і Швейцарыі і пакінуў рэгіён[17][18].
У верасні 2022 года Ашчадбанк закрыў здзелку па продажы ўсяго пакета акцый свайго даччынага банка ў Казахстане мясцоваму холдынгу «Байтерек»[19].
Уласнікі і кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Доля Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі ў статутным капітале ПАО Ашчадбанк складае 50 % плюс адна галасуючая акцыя; у галасуючых акцыях — 52,32 %[20]. Астатнімі 47,62 % акцый Ашчадбанка, што знаходзяцца ў публічным абарачэнні, валодаюць больш за 8273 юрыдычныя і фізічныя асобы.
З 1996 года таргі акцыямі Ашчадбанка праводзяцца на расійскіх біржах ММВБ і РТС. У сакавіку 2007 года банк размясціў дадатковы выпуск звычайных акцый, у выніку чаго статутны капітал павялічыўся на 12 %, і было прыцягнута 230,2 млрд рублёў. Сярэдні дзённы аб’ём таргоў акцыямі Ашчадбанка складае 40 % аб’ёму таргоў на ММВБ.
Вялікі рэзананс у сусветнай прэсе выклікала зацвярджэнне ў траўні 2016 года членам назіральнага савета Ашчаднага банка былога прэм’ер-міністра Фінляндыі Эска Аха[21].
Старшыні праўлення Ашчаднага банка Расіі
[правіць | правіць зыходнік]- Жыхараў Павел Іванавіч (сакавік 1991 г. — сакавік 1993)
- Яшын Алег Уладзіміравіч (сакавік 1993 — студзень 1996)
- Казьмін Андрэй Ільіч (студзень 1996 — кастрычнік 2007)
- Грэф Герман Оскаравіч (з кастрычніка 2007)
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Філіяльная сетка банка на сярэдзіну 2010-х гадоў уключае 14 тэрытарыяльных банкаў і амаль 17,5 тыс. падраздзяленняў па Расіі. Даччыныя банкі Ашчадбанка Расіі працуюць у Казахстане, Украіне, Беларусі, Германіі. У чэрвені 2010 года Ашчадбанк атрымаў дазвол Кітайскай банкаўскай рэгулятарнай камісіі на адкрыццё прадстаўніцтва ў Пекіне, а ў верасні 2010 года Банк Расіі зарэгістраваў філіял ААТ «Ашчадбанк Расіі» ў Індыі.
У банка маецца даччыная інвестыцыйная кампанія «Ашчадбанк Капітал», якая займаецца санацыяй і кіраваннем закладзенымі ў банку актывамі[22].
З 1993 па 2010 гады Ашчадбанк удзельнічаў у развіцці расійскай аплатнай сістэмы ашчадных карт. З 2010 года банк удзельнічае ў праекце стварэння ўніверсальнай электроннай карты, з’яўляючыся адным з заснавальнікаў аператара праекта УЭК[23].
3 лютага 2012 года Ашчадны банк абвясціў, што стварае венчурны фонд на базе венчурнага падраздзялення «Тройкі Дыялог» — «Тройка Венчурз» са стратэгіяй інвеставання ў высокатэхналагічныя кампаніі і праекты, пачатковыя інвестыцыі складуць 100 млн дал[24].
Паказчыкі дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца найбуйнейшым у Расіі банкам па аб’ёмах аперацый з фізічнымі асобамі.[25]
Чысты прыбытак Ашчаднага банка па МСФС за 2014 год склаў 290,3 млрд руб., знізіўшыся на 20 % у параўнанні з прыбыткам за 2013 год (362 млрд руб.)
У першым квартале 2016 года чысты прыбытак па міжнародных стандартах фінансавай справаздачнасці (МСФС) вырас у 3,8 разы (на 284,6 %) у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і дасягнуў 117,7 млрд рублёў[26].
Вытворчая сістэма Ашчадбанка
[правіць | правіць зыходнік]З 2008 года ў банку рэалізуецца так званая «вытворчая сістэма Ашчадбанка» (ПСС)[27], якая выкарыстоўвае прынцыпы беражлівай вытворчасці ў кіраванні і прызначана для забеспячэння росту задаволенасці кліентаў, павышэння эфектыўнасці працы персаналу і павышэння матывацыі служачых[28]. Дарадцам Германа Грэфа па ўкараненні ПСС вясной 2011 года прызначаны Джон Тэуркоф, які да гэтага працаваў у банку Credit Suisse, вясной 2013 года яго кантракт з банкам быў скасаваны[29].
Тэрытарыяльныя банкі Ашчадбанка Расіі
[правіць | правіць зыходнік]- Байкальскі банк — Забайкальскі край, Іркуцкая вобласць, Рэспубліка Бурація, Рэспубліка Саха (Якуція);
- Волга-Вяцкі банк — Ніжагародская вобласць, Уладзімірская вобласць, Кіраўская вобласць, Рэспубліка Мардовія, Рэспубліка Марый Эл, Чувашская рэспубліка, Рэспубліка Татарстан;
- Далёкаўсходні банк — Хабараўскі край, Амурская вобласць, Прыморскі край, Сахалінская вобласць, Яўрэйская аўтаномная вобласць, Магаданская вобласць, Камчацкі край, Чукоцкі аўтаномная акруга. Раней існаваў Паўночна-Усходні банк, які ўвайшоў у 2013—2014 гадах у склад Далёкаўсходняга банка.
- Заходне-Сібірскі банк — Цюменская вобласць, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Омская вобласць;
- Заходне-Уральскі банк — Пермскі край, Рэспубліка Комі, Удмурцкая рэспубліка;
- Маскоўскі банк — Масква (з 2 лістапада 2009 года);
- Паволжскі банк — Самарская вобласць, Ульянаўская вобласць, Арэнбургская вобласць, Саратаўская вобласць, Валгаградская вобласць, Астраханская вобласць, Пензенская вобласць;
- Паўночны банк — Яраслаўская вобласць, Кастрамская вобласць, Іванаўская вобласць, Валагодская вобласць, Архангельская вобласць, Ненецкая аўтаномная акруга;
- Паўночна-Заходні банк — Санкт-Пецярбург, Ленінградская вобласць, Мурманская вобласць, Калінінградская вобласць, Пскоўская вобласць, Наўгародская вобласць, Рэспубліка Карэлія;
- Сібірскі банк — Новасібірская вобласць, Томская вобласць, Кемераўская вобласць, Алтайскі край, Рэспубліка Алтай; Краснаярскі край, Рэспубліка Тува, Рэспубліка Хакасія;
- Сярэднярускі банк — Маскоўская вобласць, Цвярская вобласць, Калужская вобласць, Бранская вобласць, Смаленская вобласць, Тульская вобласць, Разанская вобласць;
- Уральскі банк — Свярдлоўская вобласць, Чалябінская вобласць, Курганская вобласць, Рэспубліка Башкартастан;
- Цэнтральна-Чарназёмны банк — Варонежская вобласць, Арлоўская вобласць, Ліпецкая вобласць, Курская вобласць, Белгародская вобласць, Тамбоўская вобласць;
- Паўднёва-Заходні банк — Растоўская вобласць, Краснадарскі край, Рэспубліка Адыгея, Стаўрапольскі край, Рэспубліка Інгушэція, Рэспубліка Паўночная Асеція — Аланія, Кабардзіна-Балкарская рэспубліка, Рэспубліка Дагестан, Карачаева-Чаркеская рэспубліка, Рэспубліка Калмыкія, Чачэнская рэспубліка.
Даччыныя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Найменне | Дзейнасць | Доля ўкладання, у % | Краіна прысутнасці |
---|---|---|---|
ООО «Сбербанк Капитал» | інвестыцыйная кампанія | 100 | Расія |
АО «Сбербанк Управление Активами» | паслугі па кіраванню актывамі | 100 | Расія |
АО «Сбербанк Лизинг» | лізінгавая кампанія | 100 | Расія |
ЗАО «Сбербанк-АСТ» | адзін з пяці расійскіх аператараў для правядзення адкрытых аўкцыёнаў у электроннай форме на права заключэння дзяржаўных кантрактаў на пастаўкі тавараў, выканання работ, аказання паслуг для федэральных патрэб | 100 | Расія |
АО «Сбертех» | ІТ-кампанія | 100 | Расія |
АО «Центр программ лояльности» | праграмы лаяльнасці | 100 | Расія |
ООО «Аукцион» | адзнакавая кампанія | 100 | Расія |
АО «НПФ Сбербанка» | недзяржаўны пенсійны фонд | 100 | Расія |
ЗАО «Объединённое кредитное бюро» | бюро крэдытных гісторый | 50[30] | Расія |
АО «Сбербанк Интернешнл» (Sberbank International) | банкаўская група | 100 | Кітай, Індыя |
ААТ «Сбер Банк» | даччыны банк у Рэспубліцы Беларусь | 100 | Беларусь |
ЗАО «Рублево‐Архангельское» | будаўніцтва | 100 | Расія |
ЗАО «Сбербанк КИБ» (раней «Тройка Диалог») | інвестыцыйны бізнес | 100 | Расія, ЗША, Кіпр і інш. |
ООО «Спецдепозитарий Сбербанка» | спецыялізаваны дэпазітарый | 100 | Расія |
ООО «Драйв Клик Банк» | даччыны банк | 100 | Расія |
ООО «АктивБизнесКонсалт» | калектарскае агенцтва | 100 | Расія |
ООО СК «Сбербанк страхование» | страхавая кампанія | 100 | Расія |
ООО СК «Сбербанк Страхование Жизни» | страхавая кампанія | 100 | Расія |
ООО «СберКорус» | ІТ-кампанія (распрацоўка ПО) | 100 | Расія |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Банк России.
- ↑ Реквизиты Полное фирменное наименование — Публичное акционерное общество «Сбербанк России» (сокращённое фирменное наименование — ПАО Сбербанк)
- ↑ Список лиц, под контролем либо значительным влиянием которых находится ПАО Сбербанк / Сайт Центрального банка Российской Федерации, 14 августа 2015
- ↑ Lenta.ru: Сбербанк вошел в топ-15 самых дорогих банковских брендов
- ↑ Сбербанк за год сократил 1,3 тысячи отделений
- ↑ Прыбытак Ашчадбанка за паўгоддзе ўпаў на 39 %
- ↑ История Сбербанка России
- ↑ Краткая историческая справка о появлении Visa в России Архівавана 8 лютага 2010.
- ↑ Анна Бараулина, Василий Кудинов, Андрей Панов. «Попробуй откажись» // Ведомости, № 46 (1820), 16 марта 2007
- ↑ Сбербанк сократил официальное название(недаступная спасылка). Взгляд (4 июня 2010 года). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2010.
- ↑ Наталия Биянова, Наиля Аскер-заде.. Новый рынок Сбербанка . // Ведомости, 20.06.2011, № 110 (2876). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012. Праверана 2011-6-20.
- ↑ Наиля Аскер-заде. Сбербанк объявил о покупке «Тройки диалог» // vedomosti.ru (Праверана 11 сакавіка 2011)(Праверана 11 сакавіка 2011)
- ↑ «Сбербанк» и Cetelem заключили соглашение о создании совместного российского кредитного банка
- ↑ Сбербанк купил дочерний банк «Лукойла» в Швейцарии за $80,62 млн(недаступная спасылка). // gazeta.ru. Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2018. Праверана 23 снежня 2011.
- ↑ Алексей Рожков, Наталия Биянова.. Откупил на стрессе(недаступная спасылка). // Ведомости, 18.07.2011, № 130 (2896). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2012. Праверана 2011-7-18.
- ↑ Сбербанк ушел из Турции (руск.)
- ↑ Сбербанк вышел с банковского рынка Европейского союза (руск.)
- ↑ Сбербанк продал швейцарскую «дочку» (руск.)
- ↑ Сбербанк продал казахстанскую «дочку» холдингу «Байтерек» (руск.)
- ↑ «Сбербанк России» - Информация о Банке . // sberbank.ru. Праверана 17 снежня 2014.
- ↑ Эско Ахо стал членом наблюдательного совета Сбербанка // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 27 мая 2016.(Праверана 6 снежня 2024)(Праверана 25 мая 2017)
- ↑ Гюзель Губейдуллина, Мария Рожкова. «Чего нас бояться — мы же не рейдеры», — Ашот Хачатурянц, генеральный директор ООО «Сбербанк капитал» // Ведомости, № 213 (2483), 11 ноября 2009
- ↑ ОАО «УЭК» — Акционеры Архівавана 12 сакавіка 2012.
- ↑ Сбербанк создает венчурный фонд на базе «Тройки Диалог», начальные инвестиции — 100 млн $
- ↑ Паказчыкі дзейнасці Ашчадбанка(недаступная спасылка)
- ↑ Ведомости. Чистая прибыль Сбербанка в I квартале 2016 года выросла почти в 4 раза (25 мая 2016). Праверана 21 жніўня 2016.
- ↑ Производственная система Сбербанка: стирая барьеры
- ↑ ПСС в Сбербанке(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 24 мая 2017.
- ↑ Джон Теуркоф из Credit Suisse стал советником Грефа по внедрению производственной системы Сбербанка
- ↑ Акционеры бюро — Объединенное кредитное бюро Архівавана 25 мая 2017.