Пабла Лараін
| Пабла Лараін | |
|---|---|
| ісп.: Pablo Larraín Matte | |
| | |
| Род дзейнасці | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, кінааператар, кінасцэнарыст, фатограф, рэжысёр |
| Дата нараджэння | 19 жніўня 1976[1] (49 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Hernán Larraín[d] |
| Маці | Magdalena Matte[d] |
| Жонка | Antonia Zegers[d] |
| Альма-матар | |
| Узнагароды і прэміі | |
Пабла Лараін (ісп.: Pablo Larraín, нар.19 жніўня 1976) — чылійскі кінарэжысёр і прадзюсар. Намінант на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Не».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пабла Лараін нарадзіўся ў 1976 годзе. Яго бацька — палітык Эрна Лараін, маці Магдалена Матэ таксама занятая ў палітыцы.
Першы поўнаметражны фільм выйшаў у 2006 годзе і зарабіў некалькі ўзнагарод на кінафестывалях. Яго чацвёрты фільм «Не» з Гаэлем Гарсія Берналь у галоўнай ролі выйшаў у 2011 годзе. Фільм быў паказаны на Канскім кінафестывалі, дзе атрымаў прыз арт-кіно. Апроч гэтага, фільм быў намінаваны на Прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове.
Лараін быў выбраны ў якасці члена журы на 70-м Венецыянскім кінафестывалі. У 2016 годзе ён зняў біяграфічны фільм «Джэкі» пра жыццё Жаклін Кенэдзі, галоўную ролю ў якім адыграла Наталі Портман.
Лараін быў жанаты з актрысай Антоніяй Сехерс, якая сыграла ў многіх яго фільмах.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pablo Larrain // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://iffr.com/nl/personen/pablo-larra%C3%ADn Праверана 14 студзеня 2020.