Павал Ранкаў
Павал Ранкаў | |
Pavol Rankov | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 16 верасня 1964 (55 гадоў) |
Месца нараджэння: |
![]() |
Грамадзянства: | |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | пісьменнік, выкладчык |
Кірунак: | Магічны рэалізм |
Валодае мовамі: | славацкая |
Мова твораў: | славацкая |
Прэміі: | прэмія ймя Івана Краскі, «Jean Monnet», прэмія газеты «SME», «Angelus» |
![]() |
Па́вал Ра́нкаў (славацк.: Pavol Rankov; нар. 16 верасня 1964, Попрад, Чэхаславакія) — славацкі пісьменнік.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1987 Павал Ранкаў скончыў філасофскі факультэт універсітэта Коменскага ў Браціславе, Працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Марціне, Педагагічнай бібліятэцы ў Браціславе. Ад 1993 выкладае ва ўніверсітэце Коменскага на кафедры бібліятэчнай справы і навуковай інфармацыі.
Жыве ў Браціславе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў зборнікам апавяданняў «S odstupom času» (1995), які характарызуецца лучнасцю з традыцыямі сусветнага і айчыннага фантастычнага рэалізму (Борхес, Картасар, Грэндэль, Мітана(славацк.) бел.), часаваю і прастораваю незвязнасцю, адпаведна ўжытымі экзатычнымі асяроддзямі, рэдукаваным сюжэтам, драматызмам, спалучаным з элементамі таямніцы, містыфікацыяй, іррацыянальнасцю.
У 2001 выдаў другі зборнік апавяданняў пад назвай «Мы і яны / Яны і мы».
У 2002 выдаў зборнік прафесійных тэкстаў «Масавая камунікацыя, мас-медыя і інфармацыйная супольнасць». У 2006 выйшла наступная кніга па дадзенай тэматыцы «Інфармацыйная супольнасць — перспектывы, парадоксы, праблемы».
Першы раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» выдаў у 2008 годзе, у 2011 выйшаў другі раман пад назвай «Мамы».
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- S odstupom času (апавяданні, 1995)
- My a oni / Oni a my (апавяданні, 2001)
- V tesnej blízkosti (апавяданні, 2004)
- Stalo sa prvého septembra (alebo inokedy) (раман, 2008)
- Matky (раман, 2011)
- Päť x päť (2011)
- Апавяданні (2012)
- Na druhej strane (2013)
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- прэмія імя Івана Краскі(славацк.) бел. (1995)[1]
- міжнародная літаратурная прэмія «Jean Monnet» італьянскага міністэрства культуры (1997)[2]
- прэмія газеты «SME» (2001)
- Літаратурная прэмія Еўрасаюза за раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» (2009)[1][3][4]
- польская літаратурная прэмія «Angelus(польск.) бел.» за раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» (2014)[5]
- лаўрэат чытацкай узнагароды імя Наталлі Гарбанеўскай[1]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Pavol Rankov laureatem Nagrody im. Natalii Gorbaniewskiej (польск.) . Праверана 22 кастрычніка 2014.
- ↑ Pavol Rankov (ням.) . Literárne informačné centrum. Праверана 21 кастрычніка 2014.
- ↑ Dwunastu europejskich autorów wyróżnionych nową Europejską Nagrodą Literacką (польск.) . European Commission. Праверана 22 кастрычніка 2014.
- ↑ Slovakia winning author: Pavol Rankov (англ.) . Праверана 22 кастрычніка 2014.
- ↑ Kołodyńska, Agnieszka Angelus 2014 dla Pavola Rankova (польск.) . Праверана 21 кастрычніка 2014.