Павел Мацвеевіч Сільчонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Мацвеевіч Сільчонак
Нараджэнне 11 лістапада 1963(1963-11-11) (60 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Павел Мацвеевіч Сільчонак (нар. 11 лістапада 1963, в. Краснагорка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі вайсковец, дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Даўгаўпілскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае інжынернае вучылішча па спецыяльнасці «Авіяцыйныя радыёэлектронныя сродкі».

Праходзіў службу на розных пасадах ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь, працаваў спецыялістам Віцебскага абласнога ваеннага камісарыята, кіраўніком аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска, старшынёй Браслаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Выбіраўся дэпутатам Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II і III ступені[1].

Зноскі