Узброеныя Сілы Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь
Armed Forces of Belarus emblem.png
Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Дата заснавання 20 сакавіка 1992
Падраздзяленні
Галоўнакамандуючы А. Р. Лукашэнка
Міністр абароны В. Г. Хрэнін
Начальнік штаба абароны А. Р. Вальфовіч
Прызыўны ўзрост з 18 да 27 гадоў
Занятыя ў войску 45 500 ваеннаслужачых і 19 500 грамадзянскага персаналу (2020 г.[1])
Запас 300 000 чалавек (2020 г.[2])
Ваенізаваныя службы 87 000 супрацоўнікаў міліцыі, 11 000 унутраных войскаў, 12 000 дзяржпагранкамітэта (2017 г.[3])
Бюджэт 528 млн дол (2017 г.[3])
Унутраныя пастаўшчыкі 26 прадпрыемстваў ВПК РБ
Замежныя пастаўшчыкі Flag of Russia.svg Расія, Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Гадавы імпарт невядома
Гадавы экспарт 1 млрд дол (2018 г.[4])
Званні гл. Воінскія званні Рэспублікі Беларусь

Узбро́еныя Сі́лы Рэспу́блікі Белару́сь (УС РБ) — структурны элемент ваеннай арганізацыі дзяржавы, які прызначаны для забеспячэння ваеннай бяспекi i ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці[5]. Узброеныя Сілы падпарадкоўваюцца Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і цэнтральным органам ваеннага кіравання (Міністэрства абароны РБ і Генеральны штаб узброеных сіл). Колькасны склад: 121 тысяча чалавек (паводле рэформы 2011), з іх 102 тысячы ваеннаслужачых і 19 тысяч грамадзянскага персаналу (пачатак 2012 — 62 тысяч чалавек, з іх 48 тысяч вайскоўцаў і 14 тысяч грамадзянскага персаналу[6]).

Складаюцца з 2 асноўных відаў: Сухапутных войскаў і Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны; таксама ў склад УС уваходзяць Спецыяльныя войскі, Тыл узброеных сіл, Узбройванне ўзброеных сіл, воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы цэнтральных органаў ваеннага кіравання, а таксама ВНУ і арганізацыі Міністэрства абароны.

Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

УС РБ сфарміраваны на базе Беларускай ваеннай акругі УС СССР пасля абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці, для чаго 20 верасня 1991 года было прынята пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь «Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[7]. 20 сакавіка 1992 года было афіцыйна абвешчана аб стварэнні ўзброеных сіл. 3 лістапада 1992 года быў прыняты закон «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь»[8]. У 19921996 гадах былі скарочаныя або перафарміравана 250 воінскіх частак. У гэты час завершана ракетна-ядзерная дэмілітарызацыя Беларусі[9].

Узброеныя сілы ў канцы 2000-х гг. дзейнічалi і развівалicя згодна з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі (зацверджана ўказам Прэзідэнта РБ № 390 ад 17 ліпеня 2001), Ваеннай дактрынай Рэспублікі Беларусь (зацверджана законам РБ ад 3 студзеня 2002) і Канцэпцыяй будаўніцтва Узброеных сіл да 2010 года; у 20012005 гг. была праведзеная ваенная рэформа. Выдаткі на абарону складаюць 1,49 % ад ВУП (2006); 78 % выдзеленых фінансавых сродкаў выдаткоўваецца на ўтрыманне і 22 % ― на развіццё (2006).

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.11.2000 г. № 600. была зацверджана Эмблема Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У 2001 годзе ВПС і войскі СПА Беларусі аб’яднаны ў адзіны вiд войскаў[10].

У 2002 годзе на Барысаўскім ваенным палігоне ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння «Бярэзіна-2002» упершыню былі адпрацаваны практычныя дзеянні тэрытарыяльных войскаў.

11 мая 2006 года Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь», па якім на базе чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.

2 жніўня 2007 на аснове ПДВ і спецназу ГРУ створаны Сілы спецыяльных аперацый.

У перыяд з 2008[11] па 2013[12] ў Венесуэле знаходзілася група беларускіх ваенных саветнiкаў і спецыялістаў, якія ўдзельнічалі ў стварэнні адзінай сістэм СПА і РЭБ венесуэльскай арміі.

У 2009 зацверджана новая ваенная ўніформа[9].

2 жніўня 2010 А. Лукашэнка падпісаў указ аб направке ў Ліван групы з 9 беларускіх вайскоўцаў для ўдзелу ў міратворчай мicii[13]. У гэтым жа годзе першыя міратворцы з Беларусі прыбылі ў Ліванскую Рэспублікі. Нягледзячы на ​​заяўлены памер кантынгенту ў дзевяць чалавек, у краіну была накіраваная група толькі з пяці міратворцаў[14].

1 ліпеня 2016 г. была ўведзена альтэрнатыўная служба. Да яе прыцягваюцца грамадзяне, якія прыдатныя да тэрміновай службе ва ўзброеных сілах, але ня могуць яе праходзіць па рэлігійных меркаваннях. Дадзеная катэгорыя прызыўнікоў накіроўваецца на грамадска карысную дзейнасць[15].

20 ліпеня 2016 года ўступіла ў сілу новая ваенная дактрына. У новай версіі дактрыны прапісана, што некаторыя дзяржавы ў еўрапейскім рэгіёне «спрабуюць справакаваць унутраныя ўзброеныя канфлікты з ужываннем як ваеннай сілы, так і тэрарыстычных і дыверсійных сіл». Па гэтай прычыне быў распрацаваны план дзеянняў супраць гібрыднай вайны і каляровай рэвалюцыі. Пры распрацоўцы дактрыны i наступных зменаў у тактыцы ўлічваўся вопыт Украіны ў Данбаскiм і Расіі ў Сірыйскiм канфліктах, з-за чаго вялікае значэнне атрымала падрыхтоўка да баявых дзеянняў ва ўмовах населенага пункта[16][17].

У цяперашні час ва Узброеных Сілах два вiда УС — Сухапутныя войскі, Ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Таксама непасрэдна генеральнаму штабу падпарадкоўваецца род войскаў — Сілы спецыяльных аперацый (ССА). Існуюць таксама спецыяльныя войскі (службы), органы тылу.

Колькасць Узброеных Сіл на 1 сакавіка 2016 года — 64 932 пасады. З іх 14 502 афіцэра, 6850 прапаршчыкаў 25 671 салдат і сяржантаў, 3502 курсанта, а таксама 16 407 асоб грамадзянскага персаналу.

Баявы склад мірнага часу — тры авіяцыйныя базы, дзве радыётэхнічныя і чатыры зенітныя ракетныя брыгады, тры зенітных ракетных палка, чатыры механізаваных брыгады, адна ракетная, адна рэактыўна-артылерыйская і тры артылерыйскія брыгады, адна дэсантна-штурмавая брыгада, адна паветрана-дэсантная брыгада і адна брыгада спецыяльнага прызначэння[18].

Узброеныя Сілы актыўна ўдзельнічаюць у розных вучэннях, як унутры краіны («Нёман—2001», «Бярэзіна—2002», «Чыстае неба—2003», «Шчыт Саюза—2006», «Захад—2009», «Захад—2013», «Шчыт Саюза—2015», «Славянскае братэрства—2017»), так і за яе межамі («Баявая садружнасць»).

Ваенная служба[правіць | правіць зыходнік]

Ваенная служба ў краіне можа быць па прызыву, кантракце або ў рэзерве. Першая з’яўляецца абавязковай для грамадзян мужчынскага полу, прызнаных ва ўстаноўленым парадку прыдатнымі да яе праходжання. Ва Узброеных сілах могуць служыць прыдатныя па стане здароўя і фізічнаму развіццю да яе выканання, незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, адукацыі, мовы, адносін да рэлігіі, роду і характару заняткаў, палітычных і іншых перакананняў. Прызыўнікі набіраюцца ва ўзросце 18—27 гадоў. Тэрмін іх службы залежыць ад наяўнай адукацыі. Так, для асоб, якія не маюць вышэйшай адукацыі, ён складае 18 месяцаў, з вышэйшым — 12, а ваенным — 6. Воінская служба даступная і для грамадзян жаночага полу, якія адказваюць устаноўленым патрабаванням і якія атрымалі падрыхтоўку па неабходных спецыяльнасцях.

Вайскоўцы і рэзервісты, якія ўпершыню прызваныя або паступілі на ваенную службу, службу ў рэзерве, або грамадзяне, якія не праходзілі ваенную службу, службу ў рэзерве і ўпершыню прызваныя на зборы, а таксама грамадзяне, якія навучаюцца на ваенных кафедрах або факультэтах па праграмах падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і афіцэраў запасу, прыносяць прысягу перад дзяржаўным сцягам і баявым сцягам сваёй воінскай часці. Грамадзяне могуць самастойна выбіраць, на якой з двух дзяржаўных моў, — рускай або беларускай, — яны будуць прамаўляць змест прысягі. Ваеннаслужачы да прынясення не можа прыцягвацца да выканання баявых задач[19].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі непасрэдна кіруюцца Камандаваннем СВ (сфарміравана 21.12.2001 на базе ўпраўлення 5 гв. ак у Бабруйску) і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўныя (аперацыйныя) камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; таксама дзейнічаюць асобныя часці і арганізацыі, падпарадкаваныя непасрэдна камандаванню Сухапутных войскаў[20].

У склад Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 2 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[21]. У склад Паўночна-Заходняга камандавання ўваходзяць (2008): 1 механізаваныя брыгады, 1 артылерыйская і 1 зенітная ракетная брыгады, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[22].

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-паветраныя сілы і супрацьпаветраныя войскі (утв. 8.11.2001) непасрэдна кіруюцца Камандаваннем ВПС і войск ППА і арганізацыйна падзяляюцца на два аператыўна-тактычныя камандаванні: Заходняе і Паўночна-Заходняе; апроч таго, непасрэдна камандаванню падпарадкоўваюцца авіяцыйныыя часці непасрэднага падпарадкавання (4 авіяцыйныя базы)[23], воінскія часці забеспячэння, абслугоўвання і аховы[24], воінскія часці тылавога і тэхнічнага забеспячэння і палігоны.

Эмблема Ваенна-паветранных сіл і войск Супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь

У склад Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 4 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[25]. У склад Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ўваходзяць: Упраўленне, Камандны пункт і Пункты навядзення, 1 знішчальная авіябаза, 2 зенітныя ракетныя брыгады і 2 ракетныя палкі, а таксама іншыя часці і падраздзяленні[26].

Сілы спецыяльных аперацый[правіць | правіць зыходнік]

Сілы спецыяльных аперацый — род войскаў непасрэдна падначалены генеральнаму штабу ВС Беларусі, скарочанае найменне — ССА УС РБ.

Транспартныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

11 мая 2006 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 312 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленні транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў мэтах стварэння адзінай сістэмы транспартнага забеспячэння Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі. Згодна з Указам на базе існуючых чыгуначных, аўтамабільных і дарожных войскаў былі створаны транспартныя войскі Беларусі.

Тэрытарыяльныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўмовах скарачэння колькасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і зніжэння ўзроўню ўзбраенняў, адным з найбольш эканамічных шляхоў кампенсацыі сіл і сродкаў, падтрымання абараназдольнасці дзяржавы на належным узроўні з’яўляецца арганізацыя тэрытарыяльнай абароны дзяржавы.

Для вырашэння задач па тэрытарыяльнай абароне ствараюцца тэрытарыяльныя войскі (ТэрВ), якія з’яўляецца рэзервовым кампанентам Узброеных Сіл і будуць разгортвацца ў пагражальны перыяд або з пачаткам вайны.

Колькасць войскаў тэрытарыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь — 120 тысяч чалавек, што ўдвая больш, чым служыць у рэгулярных ВС РБ. Камплектаванне фарміраванняў ТэрВ вырабляецца з жыхароў адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, здольных да ваеннай службы. Войскі тэрытарыяльнай абароны ўключаюць воінскія фарміраванні ў выглядзе асобных стралковых батальёнаў і асобных стралковых рот.

Задачы тэрытарыяльнай абароны:

  • удзел у абароне прымежнай тэрыторыі;
  • падтрыманне рэжыму ваеннага становiшча;
  • ахова і абарона дзяржаўных і ваенных аб’ектаў;
  • барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі;
  • інжынерныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы гарадоў і населеных пунктаў да абароны і абсталяванне абарончых рубяжоў;
  • ліквідацыя наступстваў прымянення зброі масавага знішчэння, вынікаў масіраваных удараў, правядзенне выратавальных і аварыйна-аднаўленчых работ;
  • вядзенне актыўнай узброенай барацьбы на часова захопленай праціўнікам тэрыторыі[27][28][29][30].

Узбраенне[правіць | правіць зыходнік]

Узбраенне сухапутных войскаў
Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі Выява
Танкі
Т-72Б Сцяг СССР СССР Асноўны баявы танк 446[31] Belarus-Transporting T-72.jpg
Баявыя машыны пяхоты
БМП-2 Сцяг СССР СССР Баявая машына пяхоты 875[31] Belarus-Volot Transporting BMP-2-1.jpg
БРМ-1К Сцяг СССР СССР Баявая разведвальная машына 136[31] BRM-1K top.jpg
Бронетранспарцёры
ТМПК «Мул» Flag of Belarus.svg Беларусь транспартная машына няма дадзеных Фота
МТ-ЛБ Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 50[31] Medic MT-LB - TankBiathlon2013-36.jpg
БТР-70 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 39 BTR-70 Belarus 1.jpg
БТР-80 Сцяг СССР СССР Бронетранспарцёр 153 Bronetransport 80.jpg
БТР-82 А Сцяг Расіі Расія Бронетранспарцёр 0 У верасні 2015 года заказана 32 БТР-82А[32]. Па стане на жнівень 2017 ніводнай машыны не пастаўлена[33]. Interpolitex 2011 (402-41).jpg
Бронеаўтамабілі
Dongfeng Mengshi Сцяг Кітая Кітай Бронеаўтамабіль 22 PLA Hong Kong Garrison Dong Feng EQ2050HMMWV.JPG
Артылерыйскія сістэмы
2С1 «Гваздік» Сцяг СССР СССР 122-мм САУ 198[31] 2S1 Gvozdika at a museum in Belarus.jpg
2С3 «Акацыя» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 108[31] Stalin line - 2S3.JPG
2С5 «Гіяцынт-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 116[31] Self-propelled gun 2S5 "Giatsint-S" with 152-mm gun 2A37..JPG
2С19 «Мста-С» Сцяг СССР СССР 152-мм САУ 12[31] Msta-S - TankBiathlon2013-45.jpg
Д-30 Сцяг СССР СССР 122-мм гармата-гаўбіца 48[34] Stalin line - D-30.JPG
2А65 «Мста-Б» Сцяг СССР СССР 152-мм гармата-гаўбіца 132[31] 2A65 152 mm howitzer-4585.JPG
2С12 «Сані» Сцяг СССР СССР Мінамёт 61[31] 2S12 Sani (heavy mortar system) 2.jpg
Рэактыўныя сістэмы залпавага агню
БМ-21 Град Сцяг СССР СССР — артылер. частка
Сцяг Беларусі Беларусь — шасi
122-мм РСЗА 126[31] BelGrad BM-21A.JPG
БМ-27 Ураган Сцяг СССР СССР 220-мм РСЗА 72[31] 9P140 Uragan.jpg
9А52 Смерч Сцяг СССР СССР 300-мм РСЗА 36[31] BM-30 Smerch, 2010.jpg
Паланэз Flag of Belarus.svg Беларусь 301-мм РСЗА 4[31]
Супрацьтанкавае ўзбраенне
«Фагот»

9П148 9М113 «Конкурс»

«Штурм»

«Метыс»

«Скіф»

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг СССР СССР

Сцяг Беларусі Беларусь

СТКР каля 480[34] Stalin line - 9P148.JPG
Тактычныя ракетныя комплексы
«Кропка» Сцяг СССР СССР Тактычная ракета 36[31]
12 комплексаў на 2016 год[35]
Адзiны ракетны комплекс, якi стаiць на ўзбраеннi нацыянальнай армii[36] OTR-21 Tochka missiles during the Independence Day parade in Kiev.JPG
Узбраенне ВПС i СПВ

Крынiцы:[37][38][39][40]

Тып Вытворца Колькасць
Самалёты
Баявыя самалёты
МіГ-29С

МіГ-29УБ

Сцяг СССР СССР 34[41]
Су-25К

Су-25УБК

Сцяг СССР СССР 22—42
Су-27

Су-27УБ

Сцяг СССР СССР 21[42].
Су-30СМ Сцяг Расіі Расія 12[43]
Транспартныя самалёты
Іл-76 Сцяг СССР СССР 2
Ан-26 Сцяг СССР СССР 4
Навучальныя самалёты
Як-130 Сцяг Расіі Расія 8
L-39 Чэхія ЧССР 10
Верталёты
Транспартныя верталёты
Мі-8

Мі-8МТВ-5

Сцяг СССР СССР

Сцяг Расіі Расія

20
Мі-26 Сцяг СССР СССР 5
Ударныч верталёты
Мі-24В

Мі-24П

Мі-24Р

Мі-24К

Сцяг СССР СССР 12
Выведвальныя верталёты
СПА
С-300ПС Сцяг СССР СССР 16
С-300В Сцяг СССР СССР
С-125 (Печора-2Т/2ТМ, беларуская мадэрнiзацыя) Сцяг СССР СССР
Сцяг Беларусі Беларусь
ЗРК "Бук " Сцяг СССР СССР 4
ЗРК «Оса» Сцяг СССР СССР 6
Стрэла-10 Сцяг СССР СССР
Тор-М2Э Сцяг Расіі Расія 12[44]

Іншая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Неваеннае выкарыстанне Узброеных сіл[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайскоўцы, якія знаходзяцца ў запасе або адстаўцы, добраахвотна ўдзельнічаюць у дзейнасці ваенна-навуковай супальнасцi.
  • Для Беларусі характэрна штогадовае прыцягненне вайскоўцаў да грамадзянскіх заняткаў, напрыклад, для ўборкі ўраджаю[45].

Удзел у міжнародных спаборніцтвах[правіць | правіць зыходнік]

З 1993 года Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца членам Міжнароднага савета ваеннага спорту (СІЗМ)[46], а прымаюць удзел у Сусветных ваенных гульнях пачынаючы з 1995 года. За гэты час вайскоўцамі-спартсменамі да 2020 года было заваявана 87 медалёў у 15 відах спорту, у тым ліку 14 залатых, 23 сярэбраныя і 50 бронзавых[47][48]. Найбольш удала беларускія армейцы выступаюць у спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы (22 медалі), дзюдо (15) і кулявой стральбе (11).

Беларускія вайскоўцы паказваюць высокія вынікі і на розных міжнародных армейскіх спаборніцтвах.

Так, на спаборніцтвах «Армейскія міжнародныя гульні-2017» у агульнакамандным заліку зборная каманда Узброеных Сіл Беларусі заняла чацвёртае месца, пакінуўшы ззаду вайсковыя каманды з 24 краін свету. Каманды беларускіх вайскоўцаў спаборнічалі ў 13 з 28 конкурсаў, заняўшы 11 прызавых месцаў. Першае месца зборнай Узброеных Сіл Беларусі прынесла перамога ў конкурсе «Воін Садружнасці«. Другія месцы былі атрыманы ў конкурсах «Майстры артылерыйскага агню», «Інжынерная формула» і «Бяспечны маршрут» (спаборніцтва каманд інжынерных войскаў), «Ключы ад неба», «Чыстае неба» (спаборніцтвы каманд ВПС і войскаў СПА) «Палявая кухня», «Верны сябар» (спаборніцтва кінолагаў). Трэцяе месца заваявана на «Снайперскай мяжы». Яшчэ два трэціх месцы заняты ў конкурсах «Ваенна-медыцынская эстафета» і «Бяспечнае асяроддзе». Чацвёртае месца занята ў конкурсе «Танкавы біятлон». Чацвёртай з 7 краін-удзельніц Беларусь стала і ў конкурсе «Выдатнікі вайсковай разведкі». Характэрна, што ў адрозненне ад каманд іншых краін беларуская зборная амаль на 50% складалася з вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы[49].

У 2018 годзе каманда міратворцаў з Беларусі атрымала першае месца сярод 138 каманд з 37 краін на міжнародных спаборніцтвах пешых патрулёў «Кембрыян патрол» у Вялікабрытаніі[50].

У 2020 годзе на VI Армейскіх міжнародных гульнях «Армі-2020» беларуская зборная заняла 2-е месца ў агульным заліку. Камандзе УС Беларусі ўдалося ўзяць 1-е месца і ў конкурсе сувязістаў «Упэўнены прыём» і спаборніцтве экіпажаў машын інжынернага ўзбраення «Інжынерная формула». Вайскоўцы занялі 2-е месца ў спаборніцтвах «Бяспечнае асяроддзе» — экіпажаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, «Ваеннае ралі» — экіпажаў на ваеннай аўтамабільнай тэхніцы, «Верны сябар» — спецыялістаў службовай сабакагадоўлі, «Палявая кухня», «Дэсантны ўзвод», спаборніцтве мінамётных разлікаў «Майстры артылерыйскага агню», «Авіядартс», «Сувораўскі націск» — экіпажаў баявых машын пяхоты, «Аварыйны раён» — аварыйна-выратавальных фарміраванняў, «Сакалінае паляванне» — разлікаў комплексаў з беспілотнымі лятальнымі апаратамі. Бронзу каманда атрымала ў конкурсах: «Воін Свету» — спаборніцтве ваенна-прафесійнага майстэрства, «Ваенна-медыцынская эстафета», «Дарожны патруль» — спаборніцтве супрацоўнікаў ваеннай аўтамабільнай інспекцыі, а таксама «Чыстае неба» — падраздзяленняў СПА «Выдатнік вайсковай разведкі» і «Танкавы біятлон»[51].

Паведамленні аб замежных аперацыях[правіць | правіць зыходнік]

У розны час паведамлялася пра ўдзел беларускіх вайскоўцаў у тых ці іншых узброеных канфліктах за мяжой. Падобная роду інфармацыя з’яўляецца спрэчнай і часцяком адмаўляецца ці ўвогуле ніяк не каментуецца ўладамі.

  • У лістападзе 2004 года два Су-25 з беларускімі пілотамі па памылцы атакавалі французскіх міратворцаў у Буаке, што пацягнула за сабой пагаршэнне адносін паміж Кот-д'Івуарам і Францыяй. У наступным годзе ў краіну прыбыла ўкраінска-беларуская група, якая аказвала дапамогу па аднаўленню знішчанай і пашкоджанай авіяцыі[52]. У лютым 2020 года паведамлялася аб групе з дзесяці беларускіх ваенных саветнiкаў, што займалася навучаннем байцоў нацыянальнай жандармерыі. У маі таго ж года яшчэ чатыры беларускіх інструктара прадастаўлены для тэхнічнага абслугоўвання машын і навучання івуарыйскіх тэхнічных спецыялістаў, адказных за тэхабслугоўванне[53]. Усе дадзеныя выпадкі адмовілі Мінабароны і МЗС[54].
  • У 2011 годзе беларускія ваенныя саветнiкi аказалі падтрымку ўраду Муамара Кадафі ў грамадзянскай вайне ў Лівіі. Дзякуючы ім, урадавая армія ў першыя месяцы канфлікту змагла больш паспяхова супрацьстаяць НАТА і паўстанцам, павысіць мабільнасць войскаў і перайсці ў контрнаступленне. Ваенныя займаліся эксплуатацыяй, рамонтам і мадэрнізацыяй ваеннай тэхнікі, складаліся на пасадах інструктараў і снайпераў. Трэба адзначыць, што да пачатку канфлікту Беларусь мела ў Лівіі кантынгент з 500 ваенных спецыялістаў. Беларускі бок адмаўляў удзел сваіх грамадзян у ваенным канфлікце, але пацвердзіў, што ў даваенны перыяд у краіне знаходзілася група ваенных саветнiкаў[55][56][57].
  • У 2013 годзе ваенныя саветнiкi адпраўляліся ў Емен, дзе двое з іх загінулі падчас напада баевікоў «Аль-Каіда». Факт наяўнасці беларусаў, што працавалі на МУС Емена, быў пацверджаны беларускім бокам[58][59].
  • У 20152019 гадах паведамлялася[53], што беларускія ваенспецы займаюцца падрыхтоўкай лётчыкаў і тэхнікаў кангалезскіх ваенна-паветраных сілаў, аказваючы ім падтрымку ў барацьбе з паўстанцамі Паўночнага Кiву. Трое беларусаў пацярпелі падчас крушэння верталёта Мі-24, збітага антыўрадавымі сіламі[60][61][62]. Мінабароны і МЗС не далі ніякіх каментарыяў.

Праблемы[правіць | правіць зыходнік]

Састарэнне тэхнікі[правіць | правіць зыходнік]

Значная частка беларускага ўзбраення з’яўляецца савецкай спадчынай. З цягам часу яна састарваецца, зніжаецца яе патэнцыял і баявыя магчымасці для сучаснага выкарыстання. Існуюць тры шляхі вырашэння гэтага пытання: мадэрнізацыя, закупка новай замежнай і стварэнне ўласных узораў узбраенняў. Аднак з-за невялікага фінансавання Узброеных Сіл гэтыя працэсы ідуць павольна. У дадатак, першы шлях падвяргаецца крытыцы, паколькі нават глыбока мадэрнізаваная савецкая тэхніка ўсё яшчэ будзе саступаць сучасным узорам[63].

Дзедаўшчына[правіць | правіць зыходнік]

У беларускім войску ў той ці іншай ступені ўсё яшчэ захоўваецца т. зв. «дзедаўшчына». На падобную з’яву афіцэрскі склад можа як наогул не звяртаць увагу, так і ўпарта змагацца. Міністэрства абароны таксама рэагуе на дадзеную праблему, прымаючы комплекс мер па супрацьдзеянні «дзедаўшчыне» ў войску. За такія правіны, асабліва з прычыненнем фізічнай шкоды, салдат можа панесці крымінальнае пакаранне аж да пазбаўлення волі. У падраздзяленнях захаваўся класічны, яшчэ з савецкіх часоў, выгляд падзелу і іерархіі вайскоўцаў тэрміновай службы, дзе галоўную ролю адыгрывае тэрмін службы салдата. Кожная воінская часць мае свае асаблівасці і характар «дзедаўшчыны», але ва ўсіх іх прынята, каб маладыя байцы выконвалі ўсю асноўную працу за старэйшыя заклікі, наводзілі парадак у памяшканнях і на спальных месцах. Некаторы час таму былі распаўсюджаныя грашовыя паборы і фізічны гвалт, аднак падобнае яшчэ можа мець месца і на сучасным этапе. Варта адзначыць, што найбольшай жорсткасцю праяўляецца «дзедаўшчына» ў інжынерных падраздзяленнях сухапутных сіл. Найбольш спрыяльнай сітуацыяй застаецца ў транспартных войсках[64].

Самагубства[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе ў выніку суіцыдаў у беларускім войску загінулі 42 чалавекі. У 2016 годзе гэта лічба склала 4[65], а ў 2017 — 3[66]. У сярэднім Беларусі ў год адбываецца тры-пяць суіцыдаў сярод вайскоўцаў[67]. Самагубствы ў арміі ўсё яшчэ застаюцца актуальнай праблемай у Беларусі.

  • 2017: 2 лютага на тэрыторыі часці ў Крынічным павесіўся 19-гадовы тэрміновік. 31 сакавіка ў вучэбным цэнтры ў Пячах (Барысаў) быў знойдзены павешаным 25-гадовы Арцём Басцюк. 3 кастрычніка ў падвальным памяшканні барысаўскай воінскай часці ў Пячах у пятлі знойдзена цела 21-гадовага Аляксандра Коржыча[68].
  • 2018: 5 верасня ў Слонімскім гарнізоне павесіўся 20-гадовы радавы Аляксандр Арлоў[69]. 8 верасня ў лесе пад Гроднам знайшлі цела 26-гадовага салдата тэрміновай службы Сяргея Ясюкевіча. 22 чэрвеня ў адной з часцей полацкага гарнізона скончыў жыццё самагубствам прапаршчык Аляксей Сягодняеў[70].
  • 2019: 12 мая адбылося самагубства вайскоўца Смаргонскай памежнай службы. 1 чэрвеня здзейсніў суіцыд вайсковец Слонімскай 11-й механізаванай брыгады. 2 ліпеня ў Гродне здзейсніў суіцыд 20-гадовы вайсковец-кантрактнік[71].
  • 2021: 25 студзеня ў Астравецкім раёне ў воінскай часці №7334 Унутраных войскаў МУС застрэліўся 18-гадовы салдат тэрміновай службы[72].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Какова численность белорусской армии и чем она вооружена. Факты, которые вы могли не знать // TUT.BY, 23 февраля 2020
  2. 2020 Belarus Military Strength (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2018. Праверана 1 лістапада 2020.
  3. 3,0 3,1 Больше полумиллиарда долларов. Военные расходы Беларуси выросли // Tut.by, 28 марта 2018
  4. Беларусь в 2018 году продала оружия более чем на миллиард долларов // Sputnik.by, 7 февраля 2019
  5. Ваенна-інфармацыйны партал Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Узброеныя Сілы. Задачы
  6. http://news.tut.by/society/275705.html
  7. Пост. Верховного Совета Республики Беларусь от 20.09.1991 г. № 1099-XII
  8. Закон Республики Беларусь № 1904-XІІ
  9. 9,0 9,1 Белорусская армия: история, форма, звания, численность и вооружение
  10. История ВВС и войск ПВО
  11. Небо над Венесуэлой будет охранять белорусская система ПВО
  12. Лукашенко рассказал, как Белоруссия создавала план обороны для Венесуэлы
  13. Белорусские миротворцы в Ливане
  14. Белорусские миротворцы в Ливане: миссия выполнима
  15. Общественно-политические и в области права -Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь
  16. Семь главных новшеств военной доктрины Беларуси
  17. Под наблюдением Путина: военные завершили учения «Запад-2017»
  18. Министр обороны рассказал о состоянии белорусской армии.
  19. Срочная военная служба на сайте МО РБ
  20. 227 агульнаваенны палігон, 131 база рамонту і захоўвання вучэбнага абсталявання, 40 база аховы, сувязі і абслугоўвання, 72 гв. аб’яднаны вучэбны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў.
  21. 6 і 11 гв. асобныя механізаваныя брыгады, 111 гв. артылерыйская брыгада, 62 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 250 абаа, 1199 змап, 255 артпап, 48 абрэб, 40 абрхба, 557 іп, 815 цтз, 108 апмз, 22 арсп, 582 крц, 230 авп, 74 апс, 50 гв. бзут, 591 кпппа, 117 нтч.
  22. 120 гв. асобная механізаваная брыгада, 231 гв. змяш. артылерыйская брыгада, 740 зенітная ракетная брыгада, а таксама: 258 абаа, 427 рэакт. полк (кадр.), 10 абрэб, 80 абрхба, 7 іп, 814 цтз, 110 апмз, 527 арсп, 244 црэр, 1019 крц (кадр.), 230 авп, 60 апс, 19 і 37 гв. бзут, 789 кпппа, 121 нтч.
  23. 116 гв. бамб.-разв. авіяцыйная база, 206 шт. авіяцыйная база, 181 баявая вертал. база, 50 змяш. авіяцыйная база
  24. Цэнтральны камандны пункт, 1034 цэнтр ваенных даследаванняў і інфарматызацыі, 56 асобны полк сувязі, 483 ас. батальён аховы і абслугоўвання.
  25. 61 знішч. аб, 120, 147, 115 і 302 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 8 ртбр, 17 абс, 9 араа.
  26. 927 знішч. аб, 15 і 29 зрбр, 377 гв. і 825 кадр. рп, 49 ртп, 18 абс, 20 араа
  27. Территориальные войска сегодня
  28. Законы Республики Беларусь о защите республики
  29. Войска территориальной обороны (ТерО)
  30. Территориальная оборона — нормативные акты
  31. 31,00 31,01 31,02 31,03 31,04 31,05 31,06 31,07 31,08 31,09 31,10 31,11 31,12 31,13 31,14 International Institute For Strategic Studies The Military Balance 2016 / James Hackett — Лондан: Taylor & Франсіс, 2016. — С. 181. — ISBN 9781857438352.
  32. ТАСС: Источник: Россия поставит Белоруссии 32 бронетранспортера БТР-82А(руск.) 
  33. Минобороны Беларуси тянет с покупкой 32 российских БТР-82А
  34. 34,0 34,1 International Institute For Strategic Studies. The Military Balance 2016 / James Hackett. — Лондан: Taylor & Франсіс, 2016. — С. 183. — ISBN 9781857438352.
  35. Министр обороны рассказал о состоянии белорусской армии (ru-RU). TUT.BY. Праверана 14 мая 2016.
  36. Агрессия против Украины: выводы для Беларуси. Оружие сдерживания
  37. Military Balance 2013
  38. «World Air Forces 2013» Flightglobal.com, December 11, 2012.
  39. Министерство обороны РБ — Фотоальбом
  40. TUT.BY | НОВОСТИ — Бомбардировщики «Су-24» выведены из состава ВС Беларуси — Общество — 21.02.2012, 13:51
  41. [The Military Balance 2018]
  42. Белоруссия передумала списывать истребители Су-27
  43. Союзное подкрепление: РФ начинает поставку Беларуси истребителей Су-30СМ
  44. The Military Balance 2016,p.183
  45. К битве за урожай подключились военные | Военный информационный портал Министерства обороны Республики Беларусь
  46. Историческая справка
  47. Comparison of Top-ranking nations
  48. Medal Standings
  49. «Урок мужества»
  50. Как это было: наши миротворцы победили на престижных состязаниях пеших патрулей в Уэльсе // СБ. Беларусь Сегодня, 22 ноября 2018
  51. Завершились VI Армейские международные игры: команда Беларуси на 2-м месте // СБ. Беларусь Сегодня, 8 сентября 2020
  52. Украина и Белоруссия тайно восстанавливают ВВС Кот-д'Ивуара
  53. 53,0 53,1 Белорусское военное присутствие в Африке
  54. Белорусские наёмники на Су-25 разбомбили франко-американских «миротворцев» в Кот-д’Ивуар
  55. Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск
  56. На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны. Комсомольская правда
  57. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д’Ивуар? Tut.by
  58. Расстрелянные в Йемене белорусы работали по официальным контрактам
  59. В Йемене убиты два белорусских военных эксперта
  60. Беларусь поставляет в Конго военную технику — СМИ, Politring (13 мая 2018)
  61. В Конго сбили вертолет с предположительно белорусским экипажем, Белновости (31 января 2017)
  62. На борту Ми-24, разбившегося в Конго, были трое белорусов, Белновости (1 февраля 2017)
  63. От устаревания белорусскую бронетехнику модернизация не спасает
  64. Сохранилась ли «дедовщина» в современной белорусской армии? // Наша Нiва, 20 марта 2017
  65. Минобороны обнародовало статистику преступности и суицидов в белорусской армии СБ. Беларусь Сегодня, 17 октября 2017
  66. Министр обороны о количестве суицидов в армии, призыве единственных детей в семье и вызове в комиссариат по телефону // Onliner, 14 февраля 2018
  67. Страшная цифра от Минобороны. В Беларуси в год происходит три-пять суицидов среди военнослужащих
  68. Шесть нашумевших трагедий в белорусской армии в 2017 году
  69. В Слонимском гарнизоне повесился солдат. Минобороны: военная служба ни при чем
  70. За 2018 год в белорусской армии покончили с собой 4 военнослужащих
  71. Представитель Минобороны рассказал о количестве самоубийств в белорусской армии с начала 2019 года
  72. На БелАЭС застрелился солдат-срочник

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Военный бюджет-2007 [2007] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/voen_budjet.html.
  • Финансово-экономическое обеспечение строительства и развития Вооруженных Сил // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/economic.html.
  • Леонид Мальцев. Вооруженные Силы: реформирование завершено. Строительство и развитие продолжается [2005] // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/statybag2.html.
  • Структура Вооружённых сил Республики Беларусь // [Афіцыйны сайт Міністэрства абароны РБ]. ― http://mod.mil.by/struct1vs.html.
  • Александр Никитин. Сухопутный щит Родины // Армия, № 1, 2008. С.22 — 25.
  • Игорь Азарёнок. На страже неба Отечества // Армия, № 1, 2008. С.26 — 30.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]