Павел Мікалаевіч Сцяпанаў
Павел Мікалаевіч Сцяпанаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 снежня 1895 (6 студзеня 1896) |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1982 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, ваенны ўрач, медыцынскі адміністратар, загадчык кафедры, тэрапеўт |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1944) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Павел Мікалаевіч Сцяпанаў (25.12.1895 (06.01.1896), Нікольскае, Спаскі павет, Казанская губерня — 1982, Смаленск) — савецкі ўрач-тэрапеўт. Доктар медыцынскіх навук (1944), прафесар (1945)[2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 25 снежня 1895 года (6 студзеня 1896 года па новым стылі) ў с. Нікольскае Спаскага павета Казанскай губерні ў сялянскай сям’і.
Закончыў медыцынскі факультэт Азербайджанскага ўніверсітэта (1927). Працаваў у Бакінскім медыцынскім інстытуце (1927—1929), Хачмазскай раённай бальніцы і трапічнай станцыі (Азербайджан, 1929—1930), Маскоўскім інстытуце гематалогіі і пералівання крыві (1930—1932), 2-м Маскоўскім (1932—1939), Сталінабадскім (1941—1949) медыцынскіх інстытутах[2].
У 1949—1953 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова ў 1949—1951 гадах — галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1953—1970 гадах — загадчык кафедры шпітальнай тэрапіі Смаленскага медыцынскага інстытута[3].
Памёр у 1982 годзе ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя інтарэсы: гематалогія; нагнаіцельныя працэсы ў лёгкіх; лячэнне рэўматызму; інфекцыйныя хваробы[2].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Язвенная болезнь желудка и двенадцатиперстной кишки / П. Н. Степанов. — Минск, 1951.
- Вірусны грып / П. Н. Сцяпанаў. — Мінск, 1952.
Зноскі
- ↑ а б https://www.bsmu.by/page/55/3017/
- ↑ а б в Сцяпанаў, Павел Мікалаевіч (доктар медыцынскіх навук ; 1896—1982)
- ↑ Степанов Павел Николаевич (25.12.1895(06.01.1896)-1982)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2023.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Степанов Павел Николаевич // Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. — С. 177—178.
- Нарадзіліся 6 студзеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Татарстане
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Смаленску
- Пахаваныя ў Смаленску
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Азербайджанскага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Таджыкскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Тэрапеўты Расіі
- Тэрапеўты Азербайджана
- Тэрапеўты СССР
- Тэрапеўты Таджыкістана
- Тэрапеўты Беларусі
- Загадчыкі кафедраў БДМУ