Павел Сяргеевіч Мягкоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Павел Мягкоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Павел Сяргеевіч Мягкоў
Нарадзіўся 30 снежня 1992(1992-12-30) (24 гады)
Мэлітопаль, Запарожская вобласць, Украіна
Грамадзянства Сцяг Украіны Украіна
Рост 178 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Мінск
Нумар 10
Кар'ера
Моладзевыя клубы
2006 — 2007 Сцяг Украіны Мелітопаль
2007 Сцяг Украіны Металург (Запарожжа)
2008 Сцяг Украіны Мелітопаль
Клубная кар'ера*
2009 — 2010 Сцяг Украіны Алком (Мелітопаль) 33 (2)
2011 — 2014 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 4 (0)
2015 — 2017 Сцяг Украіны Александрыя 29 (2)
2017 — Сцяг Беларусі Мінск 2 (0)
Нацыянальная зборная**
2012 — 2013 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2017.

Павел Мягкоў (нар. 30 снежня 1992, Мелітопаль, Запарожская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Мінск».

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мелітопальскага футбола, дарослую кар'еру пачаў у мясцовым клубе «Алком» у Другой лізе. У пачатку 2011 года, пасля таго як «Алком» спыніў існаванне, перабраўся ў луганскую «Зару», дзе стаў выступаць за моладзевы склад. Дэбютаваў у Прэм'ер-лізе 20 лістапада 2011 года ў матчы супраць харкаўскага «Металіста» (1:5), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Аднак, замацавацца ў асноўным складзе «Зары» не здолеў, згуляўшы за клуб толькі ў чатырох матчах Прэм'ер-лігі.

У лютым 2015 года перайшоў у «Александрыю». Па выніках сезону 2014/15 клуб перамог у Першай лізе і выйшаў у Прэм'ер-лігу. На працягу двух сезонаў Мягкоў выступаў за «Александрыю» ў Прэм'ер-лізе, правёўшы 19 матчаў і забіўшы 2 гола.

У чэрвені 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[1].

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2012 года быў выкліканы Паўлам Якавенкам у склад моладзевай зборнай Украіны для ўдзелу ў Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Правёў на турніры адну гульню — 22 студзеня 2017 года супраць Латвіі (2:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Украіны Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2014/15

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]