Павел Яўгенавіч Фельгенгаўэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Павел Фельгенгаўэр
Імя пры нараджэнні: Павел Яўгенавіч Фельгенгаўэр
Род дзейнасці: біёлаг, ваенны аглядальнік, журналіст
Дата нараджэння: 6 снежня 1951(1951-12-06) (67 гадоў)
Месца нараджэння: Масква, РСФСР, СССР
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР > Сцяг Расіі Расія
Бацька: Яўген Фельгенгаўэр
Дзеці: дачка — Таццяна Фельгенгаўэр (прыёмная)
Альма-матар:
Узнагароды і прэміі:
Медаль «Абаронцу свабоднай Расіі»

Павел Яўгенавіч Фельгенгаўэр (6 снежня 1951, Масква) — расійскі біёлаг, журналіст, незалежны ваенны аглядальнік.

Па адукацыі біёлаг, выпускнік біялагічнага факультэта МДУ (1975), кандыдат навук (1987). У якасці навуковага супрацоўніка Інстытута біялогіі развіцця АН СССР займаўся малекулярнай біялогіяй.

Пасля распаду СССР сышоў у журналістыку. Працаваў штатным ваенным аглядальнікам «Незалежнай газеты» (1991—1993) і газеты «Сёння» (1993—1999). Уваходзіў у склад рэдкалегіі апошняга выдання. З 1999 года, не з'яўляючыся штатным супрацоўнікам якіх-небудзь СМІ, выступае як незалежны ваенны аглядальнік і аналітык. Аўтарскія матэрыялы журналіста выходзяць на старонках выданняў Moscow Times і «Новая газета», а яго экспертныя заключэнні можна сустрэць у цэлым шэрагу расійскіх і замежных СМІ.[1] Рэгулярны госць эфіраў радыёстанцый «Рэха Масквы» і «Гаворыць Масква». Цесна супрацоўнічае з вашынгтонскай неакансерватыўнай арганізацыяй Jamestown Foundation.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]