Пярнумаа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Павет Пярну)
Павет Пярну
эст.: Pärnumaa
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Пярну
Насельніцтва (2009) 88,466[1] чалавек
Плошча 4 807 км²
Павет Пярну на карце
Павет Пярну, карце
Часавы пояс UTC+2
Код ISO 3166-2 EE-68
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пярну (эст.: Pärnumaa або эст.: Pärnu maakond) — самы буйны па плошчы павет у Эстоніі, размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы краіны на ўзбярэжжы Рыжскага заліва. Мяжуе з паветамі Ляэнэ і Рапла на поўначы і Ярва і Вільяндзі на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Пярну. Павет у адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 2 горада 19 воласцяў.

Амаль палова тэрыторыі пакрыта лесам. Працякае рака Пярну. У склад павета ўваходзяць астравы Кіхну і Манілайд. Размешчана частка тэрыторыі нацыянальнага парку Саомаа, а таксама Нігуласкі запаведнік. На тэрыторыі павета знойдзена стаянка старажытнага чалавека (каменны век).

Павет з'яўляецца папулярным месцам адпачынку замежных турыстаў.

Зноскі

  1. «Population by sex, ethnic nationality and County, 1 January». stat.ee. Statistics Estonia. 2010-04-19.