Паводка ў Кіншасе (2022)
Паводка ў Кіншасе | |
---|---|
![]() Кіншаса | |
Тып | паводка |
Прычына | працяглыя дажджы |
Краіна |
![]() |
Дата | 12—13 снежня 2022 года[1] |
Загінулых | 141 (удакладняецца) |
З 12 па 13 снежня 2022 года праліўныя дажджы пакінулі пад вадой або разбурылі дарогі, інфраструктуру і многія кварталы ў Кіншасе, сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.
Дажджы працягваліся некалькіх гадзін. Гэта пацягнула за сабой затапленне многіх дарог у цэнтры горада і абвал будынкаў[2]. Прынамсі 141 чалавек загінуў у выніку паводкі[3]. Усяго ад катаклізму ў той ці іншай ступені пацярпелі дванаццаць мільёнаў жыхароў сталіцы[4]. Прыкладна 280 дамоў абрынуліся, яшчэ больш за 38 000 пашкоджаны[3]. Вялікая частка смерцяў і матэрыяльнай шкоды прыйшлася на апоўзні, выкліканыя дажджамі[2].
Урад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу па ахвярах прыроднага бедства[2].
Зноскі
- ↑ DR Congo: Floods and Landslides - Dec 2022 | ReliefWeb (англ.). ReliefWeb .
- ↑ а б в DR Congo floods leave more than 120 dead in Kinshasa (англ.). BBC News (14 снежня 2022).
- ↑ а б Landslides kill 141 in Congo (англ.). Radio Pakistan (14 снежня 2022).
- ↑ Floods and landslides kill scores of people in Kinshasa (англ.). The Guardian (14 снежня 2022).