Коўра шэрашчокая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Паганка шэрашчокая)
Коўра шэрашчокая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Podiceps grisegena
(Boddaert, 1783)

Арэал
выява

     Гнездавы арэал

     Зімовы арэал
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174479
NCBI  80367
EOL  1047338
FW  369441
Podiceps grisegena

Паганка шэрашчокая ці Коўра шэрашчокая (лац.: Podiceps grisegena) — птушка з сямейства паганкавыя (Podicipedidae) атраду паганкападобныя (Podicipediformes).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Cярэдняя даўжыня цела паганкі шэрашчокай дасягае 40-46 сантыметраў. Размах крылаў ад 80 да 85 сантыметраў. Важыць птушка каля 500—800 грам. Галава невялікая, з невялікім чубчыкам на патыліцы. Дзюба чорная, прамая, жаўтаватая каля заснавання. Палавы дымарфізм не вызначаны, самец і самка маюць аднолькавую афарбоўку пер'я.

Жыццёвы арэал[правіць | правіць зыходнік]

У Цэнтральнай Еўропе шэрашчокая паганка сустракаецца толькі ў Польшчы і Шлезвігу-Гольштэйне, але дастаткова рэдка. Асноўнай тэрыторыяй пашырэння альбо гнездавальнымі рэгіёнамі з'яўляюцца Усходняя Еўропа, на поўначы птушка селіцца да Цэнтральнай Фінляндыі, на поўдні да Чорнага мора. Зімуюць па ўзбярэжжы Балтыйскага мора на вялікіх азёрах, а таксама на ўсходніх частках узбярэжжа Міжземнага мора.

Голас[правіць | правіць зыходнік]

Голас[1] шэрашчокай паганкі часцей за ўсё чуваць у такавальны і гнездавальны перыяд.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Таксама як і вялікая паганка альбо чомга (Podiceps cristatus) шэрашчокая паганка мае яскрава вызначаныя такавальныя паводзіны. Гняздо птушка будуе з частак расліннасці, якія добра трымаюцца на паверхні вады, і хавае яго ў берагавой вегетацыі. Пад канец красавіка ў гняздзе з'яўляюцца ад 4 да 5 яек. З'явіўшыся на свет, птушаняты адразу ж пачынаюць уцякаць з гнязда, а ў першыя тыдні жыцця перапраўляюцца разам з самкай на яе спіне.

Меры аховы[правіць | правіць зыходнік]

Рэдкі від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Да адной з мер аховы рэдкага віда адносіцца забарона адлову рыбы сеткамі на вадаёмах, дзе гнездіцца шэрашчокая паганка.[2]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)