Падарожжа на месяц (фільм, 1902)
Падарожжа на месяц | |
---|---|
фр.: Le Voyage dans la Lune | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d][2], экранізацыя рамана[d][2], нямое кіно[2] і кінакамедыя |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Star Film Company[d] |
Працягласць | 16 хв. |
Краіна | |
Мова | Французская мова |
Год | 1 верасня 1902[1] і 4 кастрычніка 1902[1] |
IMDb | ID 0000417 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Падарожжа на Месяц» (фр.: Le Voyage dans la Lune) — першы навукова-фантастычны фільм у гісторыі кінематографа. Кароткаметражная фарсавая камедыя, якая парадыруе сюжэты раманаў Жуля Верна «З гарматы на Месяц» і Герберта Уэлса «Першыя людзі на Месяцы». Пастаўлена рэжысёрам Жоржам Мельесам па ўласным сцэнарыі, на створаных ім дэкарацыях, на яго прыватнай студыі і сіламі яго акцёрскай трупы.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Вучоны робіць у Акадэміі даклад аб магчымасці палёту на Месяц. Пасля бурных дыскусій вырашана адправіць на Месяц экспедыцыю, для якой будуецца касмічны карабель у выглядзе снарада, які запускаецца ў космас стрэлам з велізарнай гарматы. Снарад падае на Месяц. Акадэмікі выходзяць на паверхню Месяца, мілуюцца на Зямлю і кладуцца спаць. Раніцай яны ідуць даследаваць знойдзеную пячору, дзе сустракаюць селенітаў-скакуноў (у фільме іх гралі прафесійныя акрабаты). Расправіўшыся з селенітамі пры дапамозе парасонаў, навукоўцы вырашаюць вярнуцца на Зямлю, садзяцца ў снарад, пасля чаго апошні акадэмік спіхвае снарад з края Месяца і сам заскоквае следам. Снарад падае ў акіян і шчасна даплывае да гавані. Падарожнікаў з пашанай сустракаюць суайчыннікі.
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 29 красавіка 2022.
- ↑ а б в https://www.cnc.fr/cinema/actualites/limage-de-la-semaine--quand-georges-melies-visait-la-lune_1023335