Капшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Капшчына (капшчызна, капні пенязі, карчэмныя пенязі) ― піцейны падатак у XV―XVII стст. ў Вялікім Княстве Літоўскім, спаганяемы за выраб і продаж гарэлкі, мёду і піва[1].

Памер капшчыны[правіць | правіць зыходнік]

Сялянская карчма на беларускай марцы 1999 г.

Памер капшчыны вызначаўся штогод вялікім князем Літоўскім, збіраўся раз у год, і вагаўся паміж 30 грошамі і 2, 5 капамі (150 грошаў). Так, да сярэдзіны XVI стагоддзя з кожнай карчмы спаганялася за гандаль мёдам і півам па адной капе (60 грошаў), за гарэлку ― 30 грошаў, з кожнага дыму па 2 пенязь[2][3].

Агульнагарадскія зборы[правіць | правіць зыходнік]

Што тычыцца агульных збораў капшчыны па гарадах, то яны былі невялікія: у 1506 годзе Полацк заплаціў 600 кап грошаў, Мінск у 1494 годзе, гэтак жа як і Крычаў у 1504 годзе ― 60 кап, Бабруйск у 1502 ― 30 кап[4][5].

У некаторых выпадках вялікі князь адмаўляўся ад падатку на карысць гарадоў, ваяводаў або старастаў[6].

Пераход на чопаў падатак[правіць | правіць зыходнік]

З сярэдзіны XVI стагоддзя капшчына ў мястэчках і магнацкіх уладаннях адмерла, з-за раздачы піцейных устаноў на водкуп у прыватныя рукі. У каралеўскіх гарадах захоўвалася да XVIII стагоддзя ў выглядзе чопавага падатку на гарэлку, піва і мёд, які перавышаў ўсе астатнія падаткі разам узятыя[7].

Зноскі

  1. Наталля Нячай. Падаткі ў часы Вялікага Княства Літоўскага (XIV―XVвв.) // Вестник. — К.: Министерство доходов и сборов Украины, 2011. — № 11. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
  2. Голубеў В. Вялікая аграрная рэформа ХVІ ст. // Спадчына. — 1993. — № 4. — С. 63-78.
  3. Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания Первого Литовского статуса. — М.: Университетская друкарня, 1892. — С. 299, 507.
  4. Капшчына // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  5. Поліщук В. В.. Луцкий замковий уряд в адміністративній системі Великого князівства Литовського від початку XV до реформ 1564—1566 рр. 117.
  6. Довнар-Запольский М. В. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. — Киев: Типография Императорского Ун-та св. Владимира, 1901. — Т. 1. — С. 329—335, 424—438. — 807 с.
  7. НГАБ, фонд 1928, оп. 1, справа № 189. Калекцыя старадаўніх інвентарэй іменій. 17 старонак. Тарыф дымоў і чопавага збору па Пінскаму павету Брэстскага ваяводства. 1775

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бершадский С. А. Литовские евреи. История их юридического и общественного положения в Литве от Витовта до Люблинской унии. 1388—1569 г. — СПб. 1883. — 517 с.
  • Торгівля на Україні ХIV — середина ХVII століття: Волинь і Наддніпрянщина. ― К., 1990
  • Енциклопедія історії України: Т. 4: Ка-Ком / Редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. НАН України. Інститут історії України. — К.: В-во «Наукова думка», 2007. ― 528 с.: іл.
  • Грушевський М. Історія України-Руси: В 11 т., 12 кн. / М. Грушевський. — К., 1995. — Т.6: Життє економічне, культурне, національне XIV—XVII віків. — 1995. — 680 с
  • Котляр М. Ф. Торгівля на Україні в XIV—XV ст. // Украински історичны журнал — 1975. — № 1. — С. 38 — 47
  • Ващук Д. Деякі системи оподаткування у Київській землі (друга половина XV — перша третина XVI ст.) // Наукові праці Кам’янець-Подільського державного університету. Історичні науки. — Кам’янець-Подільський, 2005. — Т.14. На пошану академіка І. С. Винокура. — С. 149—160
  • Shorr M. Organizacya Żydow w Polsce od najdawniejszych czasów az do roku 1772 // Kwartalnyk Historyczny, 1899. — R.13. — S. 492—503