Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу D
Падводныя лодкі тыпу D | |
---|---|
Гісторыя карабля | |
Дзяржава сцяга | |
Усяго завершана | 8 |
Асноўныя характарыстыкі | |
Тып карабля | тарпедная ПЛ |
Абазначэнні праекту | тып D |
Аўтаномнасць плавання | 2500 марскіх міль (4600 км; 2900 міль) пры 10 вузлах (19 км / г; 12 міль / г) на паверхні |
Экіпаж | 25 |
Кошт | £79,910 — £89,410 |
Памеры | |
Водазмяшчэнне надводнае | 483 т |
Водазмяшчэнне падводнае | 595 т |
Даўжыня найбольшая (па КВЛ) | 49,7 м |
Шырыня корпуса найб. | 4,1 м |
Сілавая ўстаноўка | |
дызель-электрычная
|
|
Узбраенне | |
Артылерыя | 1 палубная гармата 76,2 QF 12-pounder |
Тарпедна- міннае ўзбраенне |
2 насавыя і адзін кармавы ТА 450 мм. 6 тарпед |
Медыяфайлы на Вікісховішчы British D class submarines |
Падводныя лодкі тыпу D — серыя з 8 падводных лодак Вялікабрытаніі. Пабудаваны ў 1907—1910 гадах. Лодкі тыпу D сталі першым тыпам падводных лодак Каралеўскага флоту, здольных значна выходзіць за межы ўзбярэжных вод. Гэта былі таксама першыя лодкі, абсталяваныя бесправаднымі перадатчыкамі.
Апісанне канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Патрульныя падводныя лодкі з’яўляліся развіццём лодак тыпу С. Яны былі распрацаваны з улікам выкарыстоўвання дызельных рухавікоў для пазбягання праблем з бензінавымі рухавікамі, адзначаных у папярэдніх тыпах лодак. Лодкі тыпу D былі абсталяваны падвойнымі вінтамі для большай манеўранасці. Таксама яны былі першымі падводнымі лодкамі, якія абсталёўваліся палубнымі гарматамі і стандартнымі радыёпрыёмнікамі. Антэна была прымацавана да мачты, якая прыбіралася перад апусканнем.
Баявое прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Лодкі тыпу D базаваліся ў Харыджы, Імінхаме , Блайце і Дуўру. Іх ваенная роля заключалася ў паляванні на нямецкія ваенныя караблі. На апошніх этапах Першай сусветнай вайны лодкі тыпу D выкарыстоўваліся для навучання экіпажаў у Портсмуце.
Падчас Першай сусветнай вайны лодкі патрулявалі Паўночнае мора і Гельгаландскую бухту. Падчас вайны чатыры лодкі (D2, D3, D5 і D6) былі страчаны, а астатнія (D4, D7 і D8) былі прададзены ў ліпені 1919 года.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Akermann, Paul (2002). Encyclopaedia of British Submarines 1901–1955 (reprint of the 1989 ed.). Penzance, Cornwall: Periscope Publishing. ISBN 1-904381-05-7.
- Gardiner, Robert & Gray, Randal, рэд-ры (1984). Conway's All the World's Fighting Ships: 1906–1921. Annapolis, Maryland: Naval Institute Press. ISBN 0-85177-245-5.
- Harrison, A. N. The Development of HM Submarines From Holland No. 1 (1901) to Porpoise (1930) (BR3043)(недаступная спасылка). Submariners Association: Barrow in Furness Branch (1 студзеня 1979). Архівавана з першакрыніцы 19 May 2015. Праверана 19 August 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- D Class details (англ.)
- MaritimeQuest D Class Overview (англ.)