Гельгаландская бухта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гельгаландская бухта
ням.: Helgoländer Bucht
Від на Гельгаландскую бухту
Від на Гельгаландскую бухту
54°10′ пн. ш. 8°04′ у. д.HGЯO
Вышэйстаячая акваторыяПаўночнае мора
КраінаFlag of Germany.svg Германія
Найбольшая глыбіня56 м
УпадаюцьЭльба, Везер
Гельгаландская бухта (Паўночнае_мора)
Гельгаландская бухта
Helgolaender Bucht 1.jpg
Commons-logo.svg Гельгаландская бухта на Вікісховішчы

Гельга́ландская бу́хта [1] [2] (ням.: Helgoländer Bucht) глыбінёй да 56 метраў — гэта паўднёва-ўсходняя частка Паўночнага мора, утвораная заходнім узбярэжжам паўвострава Ютландыя і паўночным узбярэжжам Германіі.

Гельгаландская бухта — гэта марская бухта, працягнулася ад вусця Эльбы да вострава Гельгаланд паміж Усходне-фрызскім востравам Вангероге і Паўночна-фрызскім паўвостравам Айдерштадт; такім чынам яна аддзяляе Усходнюю Фрысландыю ад раёна Дзітмаршен.

Праз Гельгаландскую бухту праходзіць адзін з найбольш ажыўленых марскіх шляхоў: з Гамбурга ці з вусця Эльбы да Дуўрскага праліву або да Ла-Маншу. Бухта з'яўляецца часткай Нацыянальнага парка Гамбургскае Ватавае мора і яшчэ некалькіх запаведнікаў. На паўднёвым усходзе бухты на мелкаводдзі эстуарыя вусця Эльбы ляжыць маленькі востраў Нойверк. Да поўдня ад гэтага вострава знаходзіцца вусце Везера, размешчанае на ўсход ад бухты Ядэбузен. На паўднёвым захадзе заліва знаходзіцца Усходне-Фрызскі востраў Вангероге. На ўсходзе ў бухту ўпадае рака Айдэр.

Зноскі

  1. Германия // Атлас мира / сост. и подгот. к изд. ПКО «Картография» в 2009 г. ; гл. ред. Г. В. Поздняк. — М. : ПКО «Картография» : Изд-во Оникс, 2010. — С. 64—65. — ISBN 978-5-85120-295-7 (Картография). — ISBN 978-5-488-02609-4 (Оникс).
  2. Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. : Недра, 1986. — С. 89.