Падвойскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Падвойскі — памочнік войскага ў ВКЛ; вялікакняскі слуга, судзейскі прыстаў, пасыльны, вяшчальнік.

  • Службовая асоба ў сістэме цэнтральнага дзяржаўнага кіравання ў старажытных усходнеславянскіх феадальных дзяржавах, адзін з радцаў князя. Падвойскаму даручалася перадаваць народу распараджэння ўладаў на Русі IXXIII ст., аб'яўляў рашэнні.
  • Хадзіў на «торжышчы» (гандлёвыя плошчы) народ клікаць да князя, і заклікаў у суд, біў у звон для склікання веча.
  • Падвойскі ўваходзіў у лік найбольш набліжаных да князя асоб, які ўдзельнічаў ва ўрачыстых царскіх выхадах з посахам у руцэ, і ў справах судовага прыстава, і наглядаў за выкананнем распараджэнняў князя і пастановаў веча (выканаўца прысудаў веча); магчыма, што камандаваў княжацкай дружынай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2
  • «Современный толковый словарь русского», Т. Ф. Ефремова, 2000 г.;
  • «Энциклопедический словарь» Ф. А. Брокгауз и И. А. Ефрон;
  • «Толковый словарь русского языка», В. И. Даль, 1863—1866 гг.;
  • «Этимологический словарь русского языка», Макс Фасмер.