Пад’ёмная сіла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
аэрадынамічныя сілы, якія дзейнічаюць на крыло самалёта: 1 - цяга; 2 - лабавы супраціў; 3 - пад'ёмная сіла; 4 - вага

Пад'ёмная сіла — складнік аэрадынамічнай сілы, перпендыкулярны вектару хуткасці руху цела ў патоку газу або вадкасці, у адрозненне ад паралельнага складніка — аэрадынамічнага супраціву. Пад'ёмная сіла ўзнікае з прычыны несіметрычнага абцяканння цела патокам. Згодна з законам Бернулі, статычны ціск асяроддзя ў тых месцах, дзе хуткасць патоку вышэй, будзе ніжэй, і наадварот. Гэтая розніца ціскаў і спараджае пад'ёмную сілу.

Поўная аэрадынамічная сіла - гэта інтэграл ад ціску вакол контуру крыла.

дзе:

  • Y — пад'ёмная сіла 
  • цяга,
  • dɗΩ — мяжа профілю,
  • p — ціск, 
  • n — нармаль да профілю

Па тэарэме Жукоўскага, велічыня пад'ёмнай сілы прапарцыйна шчыльнасці асяроддзя, хуткасці патоку і цыркуляцыі хуткасці патоку.

Каэфіцыент пад'ёмнай сілы[правіць | правіць зыходнік]

Каэфіцыент пад'ёмнай сілы - бязмерная велічыня, якая характарызуе пад'ёмную сілу крыла пэўнага профілю пры вядомым вугле атакі. Каэфіцыент вызначаецца эксперыментальна ў аэрадынамічнай трубе, або па тэарэме Жукоўскага. Формулу разліку пад'ёмнай сілы праз каэфіцыент распрацавалі браты Райт і Джон Смітан ў пачатку XX стагоддзя. Формула мае выгляд:

  • Y - пад'ёмная сіла (Н) 
  • C y - каэфіцыент пад'ёмнай сілы 
  • ρ - шчыльнасць паветра (кг/м³) 
  • V - хуткасць набягаючага патоку (м / с) 
  • S - характэрная плошча (м²)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Пад'ёмная сіла(рос.)