Пажары ў Брэсце

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пажары ў Брэсце — першым з вядомых быў буйны пажар у 1525 годзе, калі згарэў Берасцейскі замак і цэнтр горада. Пасля гэтай падзеі вышыня драўляных будынкаў была абмежавана 2-ма паверхамі, пацярпелыя гараджане былі вызвалены на 10 год ад усіх падаткаў і павінасцяў. Вялікі пажар 1567 года знішчыў горад цалкам. Значная частка горада згарэла падчас пажару 1613 года. У 1657 годзе горад спалены падчас вайны са шведамі. Падчас пажару 1802 года згарэлі 160 дамоў ў цэнтры. Вялікі пажар 1822 года знішчыў гандлёвую частку — згарэлі 70 дамоў і 150 крам. Вялікія страты прынёс Брэсту пажар, які адбыўся 4-5 мая 1895 года. Згарэлі 1600 дамоў у цэнтры горада, загінулі дзясяткі людзей, без прытулку засталіся каля 30 тыс.чалавек. Такім разбуральным быў пажар 28-29 красавіка 1901 года, які знішчыў 14 кварталаў (655 дамоў) і гасціны двор з 190 крамамі. У выніку 20 тыс.чалавек страцілі жытло. Матэрыяльныя страты ацэньваліся ў 7 млн.рублёў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пожары // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.