Пажарнае дэпо (Бабруйск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пажарнае дэпо
Пажарнае дэпо
Babrujsk, Pažarny. Бабруйск, Пажарны (1901-17).jpg
53°07′57,95″ пн. ш. 29°13′51,27″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Бабруйск
Будаўніцтва 19031904 гады

Пажарнае дэпо — помнік архітэктуры, размешчаны ў Бабруйску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

15 ліпеня 1903 года пры вялікім збегу народа была асвечана пляцоўка ў завулку, які атрымаў назву Пажарны[1]. На ёй распачалося будаўніцтва новага пажарнага дэпо[2]. У гонар гэтай падзеі нават былі спецыяльныя памятныя значкі са срэбра і каляровай эмалі. На адным баку напісаны дэвіз пажарных тых гадоў: «Богу хвала, слава цару, бліжняга абарона». З іншага боку: «Бабруйск. 15 ліпеня 1903 года. Асвячэнне, закладка новага дэпо». Вага значка была 16,5 грамаў[2].

Сродкі на будаўніцтва збіралі з усяго горада: і ад заможных гараджан, і ад простага люда[2]. Ужо праз год будаўніцтва было скончана.

Усю гісторыю існавання будынка на першым паверсе ў ім змяшчалася выключна пажарная станцыя. На другім паверсе спачатку быў уладкаваны тэатр (арандатар Фрыдлянд). Пазней там быў канцэртны зал, дзе выступалі славутыя гастралёры, у тым ліку Мамант Дальскі(руск.) бел., браты Адэльгейм(руск.) бел. і Мітрафан Іванаў-Казельскі(руск.) бел..

Сіламі супрацоўнікаў у будынку створана мастацкая галерэя-музей «Пажарная справа» — адзіны ў Беларусі мастацкі музей, прысвечаны гэтай тэматыцы[3].

Зноскі

  1. Библиографический указатель «Знакомые улицы, забытые названия». Вып. 1. — Бобруйск, 2003.
  2. 2,0 2,1 2,2 Пожарный переулок (руск.) 
  3. Художественная галерея, пожарное депо (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]