Пажарнае дэпо (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Пажарнае дэпо
Будынак № 6
Будынак № 6
53°53′58″ пн. ш. 30°20′09″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Магілёў
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пажарнае дэпо — комплекс будынкаў па Пажарным завулку (№ 6Б, 6 к1 і 6) у Магілёве, у якіх у розныя часы размяшчаліся службы, падраздзяленні пажарнай аховы. У 2010-х гг. рэканструяваны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра стварэнне пажарных каманд і арганізацыі працы па барацьбе з пажарамі маюцца ў шэрагу дакументаў XIX стагоддзя. У гэты перыяд Магілёў быў падзелены на 6 кварталаў, якія ўваходзілі ў 3 гарадскія часткі. У пачатку 1830 года ў Магілёве былі вызначаны часовыя памяшканні пад казармы і стайні, прыступілі да камплектавання пажарнай каманды, былі прадстаўлены план і каштарысы на пабудову пастаяннай казармы і стайні для пажарнай каманды. Выбранае тады месца размяшчэння пажарнага абозу, паміж найбольш развітымі і добраўпарадкаванымі галоўнымі вуліцамі горада, было самым аптымальным з пункту гледжання зручнасці выезду і скарачэння часу даступнасці для тушэння пажараў у цэнтры горада[1].

У час нямецкай акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны, па ўспамінах Б. Антошкіна, які ўзначальваў пажарную ахову вобласці ў 1966—1984 гадах, некаторыя працаўнікі былі прызваны немцамі ў ізноў арганізаваную пажарную каманду. Магілёўскія пажарнікі ў 1943 годзе звязаліся з падпольшчыкамі горада, а праз іх — з партызанамі. У сярэдзіне кастрычніка 1943 года каля апоўначы падпольшчыкі арганізавалі пажар у прадмесці горада — вёсцы Зацішша. Пяць пажарных машын, загадзя загружаных соллю, паперай, запчасткамі (была нават пішучая машынка) для партызан, на чале з начальнікам пажарнай каманды К. А. Крышнёвым выехалі з двара і хутка панесліся праз горад у бок вёскі, дзе іх сустрэлі партызаны. Тыя селі ў машыны і неўзабаве прыбылі ў 121 партызанскі атрад. Пасля гэтага пажарнай каманды ў горадзе не было аж да вызвалення Магілёва[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Будынак № 6Б

Двухпавярховы будынак (№ 6Б), які выходзіць тарцом на завулак, узведзены ў XIX стагоддзі і хутчэй за ўсё з’яўляецца першым пажарным дэпо. Пасля завяршэння яго рэканструкцыі з 2014 года тут размешчаны рэстаран «101», у якім інтэр’ер выкананы ў пажарнай тэматыцы[1].

Будынак № 6 корпус 1
Уваход у музей

У аднапавярховым будынку (№ 6 корпус 1), які выходзіць фасадам на завулак, у савецкі перыяд размяшчаліся службова-адміністрацыйныя памяшканні пажарнай часці і клуб са сцэнай для пажарнікаў, які выкарыстоўваўся і як зала пасяджэнняў пры правядзенні абласных ці гарадскіх нарад, семінараў пажарнікаў. З 25 ліпеня 2014 года будынак пасля завяршэння рэканструкцыі адкрыты для наведвальнікаў як зала гісторыі пажарнай службы Магілёўскай вобласці[1]. На плошчы 250 кв. м музея размясціліся звыш 200 экспанатаў, большасць з якіх сучасныя копіі. Сярод унікальных рэчаў поршневая помпа сярэдзіны XIX стагоддзя, якая давала струмень вады даўжынёй 12 метраў, у той час як скураныя і драўляныя вёдры — 3,5 — 5 м[2]. Тут жа прадстаўлена форма пажарнікаў, гістарычныя фатаграфіі і дакументы, розныя мадэлі пажарнай тэхнікі. Плануецца стварэнне дыярамы магутнага пажару 1910 года ў раёне Лупалава, у якім загінула больш за 20 чалавек, сярод якіх былі і пажарнікі, і згарэла больш за 600 дамоў.

Тэхніка ў двары

У 1961 годзе ў глыбіні двара для пажарнага дэпо пабудаваны двухпавярховы будынак з падвалам (№ 6), разлічаны на 3 машыны. Да 2007 года выкарыстоўваўся па прамым прызначэнні, на першым паверсе размяшчалася пажарнае дэпо, на другім — службовыя і адміністрацыйныя памяшканні. У час рэканструкцыі будынка пад дэпо для размяшчэння на першым паверсе дзеючай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці, а на другім і трэцім — Цэнтра бяспекі, надбудаваны трэці паверх[1]. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001шыфр 513Е000001

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]