Пажарны завулак (Магілёў)
Пажарны завулак Магілёў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Горад | Магілёў |
Раён | Ленінскі раён |
Гістарычны раён | Шклоўскі пасад |
Працягласць | 480 м |
Ранейшыя назвы | Паштовая вуліца, вуліца Карла Лібкнехта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пажарны завулак (руск.: Пожарный переулок) — завулак у Ленінскім раёне Магілёва, на Шклоўскім пасадзе. Працягласць 480 м, ад Першамайскай вуліцы да вуліцы Карла Маркса[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Хутчэй за ўсё, першапачаткова насіў назву Паштовая вуліца, што было звязана з ўзвядзеннем на тэрыторыі Шклоўскага пасада паштовай станцыі. У пачатку 1830 года ў Магілёве былі вызначаны часовыя памяшканні пад казармы і стайні, прыступілі да камплектавання пажарнай каманды, былі прадстаўлены план і каштарысы на ўзвядзенне пастаяннай казармы і стайні для пажарнай каманды. Выбранае месца размяшчэння пажарнага абозу, паміж найбольш развітымі і добраўпарадкаванымі галоўнымі вуліцамі горада, было самым аптымальным з пункту гледжання зручнасці выезду і скарачэння часу даступнасці для тушэння пажараў у цэнтры горада[2].
У выдадзенай у 1884 годзе кнізе «Досвед апісання Магілёўскай губерні», складзенай па праграме і пад рэдакцыяй старшыні Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта А. С. Дамбавецкага, гаворыцца пра размяшчэнне пажарнага двара на Паштовай вуліцы. Пажарны завулак, відаць, з’явіўся пазней, на мяжы XIX—XX стагоддзяў[2].
Да Кастрычніцкай рэвалюцыі ў вуліцы было дзве назвы: частка вуліцы ад Дняпроўскага праспекта (цяпер вуліца Першамайская) да Вялікай Садовай вуліцы (цяпер Ленінская) называлася Пажарны завулак, а частка вуліцы ад Вялікай Садовай да Зялёнай вуліцы (цяпер Карла Маркса) захоўвала назву Паштовая[2].
У 1920 годзе вуліца і завулак перайменаваныя ў гонар нямецкага рэвалюцыянера Карла Лібкнехта[1]. У 2007 годзе вуліцы вярнулі гістарычную назву Пажарны завулак[3]. Пра вяртанне гістарычнай назвы хадайнічала Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС Рэспублікі Беларусь, якое ўзначальваў у той час Уладзімір Аляксандравіч Вашчанка[2].
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]Сучаснае аблічча завулка было сфарміравана ў асноўным у канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Забудаваны 4-, 5-павярховымі, пераважна жылымі, дамамі[1].
У савецкія часы на вуліцы К. Лібкнехта размяшчаліся курсы павышэння кваліфікацыі партыйных і савецкіх працаўнікоў пры абкаме КПБ (д. № 24), абласная камісія садзейнічання Савецкаму фонду міру (д. № 24), абласное статыстычнае ўпраўленне (д. № 16), гарадскі Дом настаўніка, аддзел пажарнай аховы УУС аблвыканкама (д. № 6), Дом фізкультуры, музычная школа № 4 (д. № 6а), інтэрнаты педагагічнага інстытута імя А. Куляшова (№ 14) і медыцынскага вучылішча (д. № 20, № 24), абласная дзіцячая экскурсійна-турысцкая база (д. № 7). Па генеральным плане горада 1980—1981 гадоў уваходзіў у цэнтральны планіровачны раён[1].
Няцотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 1 (вул. Першамайская, 21) — трохпавярховы дом Грубіна[4], у якім размяшчалася гасцініца «Метраполь». — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 1а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 3 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 5 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 7 — дом Гісіна[4]. Першапачаткова быў двухпавярховым, пасля быў надбудаваны трэці паверх. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 9 — трохпавярховы дом Кагана[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 11 — трохпавярховы дом Берліна[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 13 — двухпавярховы дом Каца[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 15 (вул. Ленінская, 24) — двухпавярховы дом Махавера[4] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 19 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 21 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 27 — былы будынак Магілёўскага абласнога кадэцкага вучылішча (архітэктары У. Кузняцоў, Н. Кузняцова). У савецкія часы тут размяшчалася базавая школа педвучылішча імя Ушынскага[5].
Цотны бок
[правіць | правіць зыходнік]- № 2 (вул. Першамайская, 23) — двухпавярховы дом Граната[4]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 4 — аднапавярховы цагляны будынак.
- № 2/23 — Г-падобны двухпавярховы будынак. На першым паверсе размешчана кафэ «Булкі».
- № 6 — пажарнае дэпо — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 6а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 10 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
- № 28 — навучальны корпус Магілёўскага медыцынскага каледжа. Пабудаваны ў 1875 годзе як фельчарская школа. У 1929—1932 гг. тут вучыўся Герой Савецкага Саюза М. Ф. Рабчэўскі[2]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Е000001
Зноскі
- ↑ а б в г Комсомольская улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ а б в г д Пожарный переулок в истории пожарной службы. 02.08.2017(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2020. Праверана 24 мая 2020.
- ↑ Юрый Гардзееў. Урбананімічны дыскурс у постсавецкай Беларусі
- ↑ а б в г д е ё Гісторыя Магілёўскага яўрэйства 2002, с. 172.
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Комсомольская улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. — Мн.: Юнипак, 2002. — 688 с. — ISBN 985-6418-49-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пажарны завулак (Магілёў)