Пажарны аўтамабіль

МАЗ-5337A2

Пажарны УАЗ-452
Пажарны аўтамабіль — аператыўны транспартны сродак на базе аўтамабільнага шасі, абсталяваны пажарна-тэхнічным узбраеннем, абсталяваннем, якое выкарыстоўваецца пры пажарна-выратавальных працах.
Класіфікацыя пажарных аўтамабіляў[правіць | правіць зыходнік]
Пажарныя аўтамабілі класіфікуюцца па наступных катэгорыях:
- асноўныя пажарныя аўтамабілі;
- асноўныя пажарныя аўтамабілі агульнага прымянення;
- асноўныя пажарныя аўтамабілі мэтавага прымянення;
- спецыяльныя пажарныя аўтамабілі;
- дапаможныя аўтамабілі.