Вадамёт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадамётныя пажарныя машыны

Вадамёт — шматфункцыянальная прылада, прызначаная для выкіду струменю вады пад вялікім ціскам на пэўную адлегласць. Існуюць розныя спосабы яго выкарыстання.

Проціпажарная абарона[правіць | правіць зыходнік]

Вадамётны пажарны катар

Водныя гарматы, называныя лафетнымі стваламі (звычайна ўсталёўваюцца на пажарных аўтамабілях, цягніках, катарах) выкарыстоўваюць для тушэння пажараў у цяжкадаступных месцах, у шматпавярховых будынках.

Паліцыя[правіць | правіць зыходнік]

Вадамёт украінскага Міністэрства ўнутраных спраў

Паліцыя выкарыстоўвае вадамёты (звычайна ўсталёўваныя на адмысловых аўтамабілях) для разгону натоўпу падчас масавых хваляванняў. Упершыню такія аўтамабілі былі ўжыты ў Германіі на пачатку 1930-х[1].

Горная справа[правіць | правіць зыходнік]

Водныя гарматы, называныя гідраманіторамі, ужываюць для здабычы карысных выкапняў шляхам разбурэння і змыву горных парод.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Фёдор Лапшин.. Водяное охлаждение (руск.). Авторевю. Праверана 20 студзеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]