МАЗ-5337
| МАЗ-5337 | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| | ||||||
| Вытворца | Мінскі аўтамабільны завод | |||||
| Месца вытворчасці |
Мінск |
|||||
| Гады выпуску | 1987–н.ч. | |||||
| Тып | Бартавы | |||||
| Колавая формула | 4х2 | |||||
| Храналогія | ||||||
| ||||||
| на Вікісховішчы | ||||||
МАЗ-5337 — грузавы аўтамабіль вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода з колавай формулай 4х2.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1986 года выпускаецца шасі МАЗ-5337 з дзённай кабінай і рухавіком ЯМЗ-236 (180 к.с), а з 1987 года шасі з рухавіком ЯМЗ-236НЕ2 з турбанаддзіманнем (230 к.с.). У 1987 годзе стаў выпускацца бартавы грузавік МАЗ-53371 з рухавіком ЯМЗ-236 (180 к.с.) з дзённай кабінай і з кабінай са спальным месцам (МАЗ-53371-029). Акрамя таго існавала паўночная мадыфікацыя для работы пры тэмпературы да -60° — МАЗ-533701.
У красавіку 2022 года шасі МАЗ-5337 стала першай мадэллю, з якой пачалася зборка машын МАЗ з CKD-камплектаў ва Узбекістане[1].
Канструкцыя
[правіць | правіць зыходнік]Кабіна — двухмесная, без спальнага месца. Выпускаўся таксама варыянт са спальнай кабінай, які насіў пазначэнне 53371-29. Адкідаецца наперад з дапамогай гідрацыліндра з ручной помпай. Сядзенне кіроўцы падрысоранае, рэгулюецца па даўжыні, вышыні, нахілу падушкі і спінкі.
Кузаў — металічная платформа. Насціл падлогі — драўляны. Выпускаецца таксама шасі, прызначанае для ўсталявання розных кузаваў і абсталявання.
Машыны на шасі МАЗ-5337
[правіць | правіць зыходнік]На шасі ўсталёўваліся харчовыя і паліўныя цыстэрны, фургоны, аўтакраны, экскаватары, камунальныя і пажарныя машыны.
Зноскі
- ↑ Мінскі аўтазавод наладзіў зборку тэхнікі ва Узбекістане. БелТА. 2022-04-14. Праверана 2023-01-22.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- МАЗ-5337. Вечный труженик. Легендарные грузовики СССР (4). МОДИМИО. 2019. (руск.)