Пажар на АС-31
1 ліпеня 2019 года на атамным глыбакаводным апараце АС-31 (па іншых крыніцах АС-12) «Лошарик», што знаходзіўся на палігоне баявой падрыхтоўкі Паўночнага флоту Расіі ў раёне Кольскага заліва Баранцавага мора, адбылося ўзгаранне, якое прывяло да гібелі 14 маракоў.
Падводны апарат[правіць | правіць зыходнік]
Навукова-даследчы глыбакаводны апарат прызначаны для вывучэння прыдоннай прасторы і дна Сусветнага акіяна ў інтарэсах Ваенна-марскога флоту Расіі[1]. Па афіцыйных даных ён не нясе ўзбраення і можа апускацца на глыбіню да 6000 метраў, экіпаж складае 25 чалавек. Пры гэтым Пентагон заяўляў, што АС-31 з'яўляецца дыверсійным апаратам, які можа выкарыстоўвацца для разбурэння падводнай інфраструктуры. Станцыя была спушчаная на ваду ў жніўні 2003 года. «Лошарик» уваходзіць у склад Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, вядомага як «Падводная разведка», і падпарадкоўваецца непасрэдна міністру абароны краіны[2][3].
Як мяркуе Ваенна-марскі інстытут ЗША, атамная глыбакаводная станцыя АС-31 «Лошарик» прызначаная для разгортвання ў Паўночнай Атлантыцы. Амерыканская экспертная арганізацыя піша, што «аварыя адбылася падчас летняга перыяду эксплуатацыі лодак Галоўнага ўпраўлення глыбакаводных даследаванняў Мінабароны Расіі, што папярэднічаюць працам па разгортванні ў Паўночнай Атлантыцы[4]. Рэсурс The Barents Observer удакладняе, што АС-31 «Лошарик» можа «транспартаваць невялікія прылады для ваенных мэтаў, прызначаныя для размяшчэння на марскім дне»[5].
Узгаранне[правіць | правіць зыходнік]
Паводле афіцыйнай версіі ўзгаранне адбылося ў ходзе правядзення вымярэнняў рэльефу дна[6].
Дзякуючы своечасовым, самаадданым і разумным дзеянням падводнікі цаной сваіх жыццяў ліквідавалі ачаг узгарання, выратавалі сваіх таварышаў і глыбакаводных апарат[7].— Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Пажар узнік у адным з адсекаў. Пасля гэтага адбылася серыя выбухаў, якую адчулі на лодцы-носьбіце БС-136 «Оренбург» — апарат у гэты момант знаходзіўся ў працэсе стыкоўкі з ёю.
Па дадзеных расійскага выдання «Коммерсант», трагічныя падзеі пачалі развівацца падчас стыкоўкі станцыі з лодкай-носьбітам. Менавіта тады на борце АС-31 у акумулятарным адсеку з'явіўся дым. Камандзір загадаў праверыць дыхальныя апараты і перайсці на носьбіт усім, хто не будзе задзейнічаны у барацьбе за жывучасць. У выніку борт АС-31 пакінулі шэсць чалавек, а дзесяць афіцэраў-гідранаўтаў засталіся на станцыі, працягнуўшы барацьбу за жывучасць карабля. Пазней агляд дастаўленага на базу АС-31 паказаў, што гідранаўты патрацілі ўсе сродкі пажаратушэння, якія былі на борце. Пасля таго як некаторыя падводнікі пачалі губляць прытомнасць, камандзір АС-31 запытаў у камандзіра лодкі-носьбіта дазволу эвакуявацца на носьбіт. Каб дапамагчы ім падняцца з АС-31 у носьбіт, у шлюзавай прыладзе іх сустракалі чацвёра гідранаўтаў з другога экіпажа. У момант падрыхтоўкі экіпажа да эвакуацыі адбыўся выбух, які забраў жыцці ўсіх чатырнаццаці маракоў. Пазней эксперты ўстанавілі, што выбухнула акумулятарная батарэя[8][9].
Як сказаў міністр абароны Расіі Сяргея Шайгу, узгаранне адбылося ў акумулятарным адсеку. Ядзерная энергетычная ўстаноўка не пацярпела, і ён выказаў спадзяванне на даволі кароткія тэрміны па аднаўленні апарата[10].
Узгаранне прывяло да гібелі 14 маракоў-падводнікаў у выніку атручвання прадуктамі гарэння[11][12], у тым ліку 7 капітанаў 1-га рангу, 3 капітаны 2-га рангу, 2 капітаны 3-га рангу, капітан-лейтэнант і падпалкоўнік медыцынскай службы.
Расследаваннем здарэння занялася аператыўна-следчая група ў складзе супрацоўнікаў з Дэпартамента ваеннай контрвыведкі ФСБ і Галоўнага ваеннага следчага ўпраўлення СКР[13].
Спіс загінуўшых[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Расійскай Федэрацыі, капітан першага рангу Дзяніс Уладзіміравіч Далонскі;
- Герой Расійскай Федэрацыі, капітан першага рангу Мікалай Іванавіч Філін;
- Капітан першага рангу Уладзімір Леанідавіч Абанкін;
- Капітан першага рангу Андрэй Уладзіміравіч Васкрасенскі;
- Капітан першага рангу Канстанцін Анатольевіч Іваноў;
- Капітан першага рангу Дзяніс Аляксандравіч Апарын;
- Капітан першага рангу Канстанцін Юр’евіч Сомаў;
- Капітан другога рангу Аляксандр Валер’евіч Аўдонін;
- Капітан другога рангу Сяргей Пятровіч Данільчанка;
- Капітан другога рангу Дзмітрый Аляксандравіч Салаўёў;
- Падпалкоўнік медыцынскай службы Аляксандр Сяргеевіч Васільеў;
- Капітан трэцяга рангу Віктар Сяргеевіч Кузьмін;
- Капітан трэцяга рангу Уладзімір Генадзевіч Сухінічоў;
- Капітан-лейтэнант Міхаіл Ігаравіч Дубкоў.
Усе загінуўшыя былі прыпісаны да вайсковай часці 45707 у Пецяргофу[15].
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Указам прэзідэнта РФ аб пасмяротных званнях і ўзнагародах загінулым званне Героя Расійскай Федэрацыі прысвоена А. В. Васкрасенскаму, Д. А. Апарыну, Д. А. Салаўёву і К. Ю. Сомаву. Ордэнам Мужнасці ўзнагароджаны В. Л. Абанкiн, А. В. Аўдонін, А. С. Васільеў, С. П. Данільчанка, Д. В. Дaлонскi, М. І. Дубкоў, К. А. Іваноў, В. С. Кузьмін , В. Г. Сухінічыў і Н. І. Філін[16][17].
Імёны загінулых будуць увекавечаны ў Кранштацкім Марскім саборы[18].
Пахаванне прайшло 6 ліпеня 2019 года ў Санкт-Пецярбургу на Серафімаўскі могілках. У грамадзянскай паніхідзе прынялі ўдзел намеснік міністра абароны генерал-палкоўнік Андрэй Картапалаў, камандуючы войскамі Заходняй ваеннай акругі генерал-палкоўнік Аляксандр Жураўлёў, камандуючы ВМФ РФ адмірал Мікалай Яўменаў, часова выконваючы абавязкі губернатара Пецярбурга Аляксандр Бегла і старшыня гарадскога Заканадаўчага сходу Вячаслаў Макараў.
Зноскі
- ↑ tass.ru
- ↑ novayagazeta.ru
- ↑ nashaniva.by
- ↑ news.usni.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ При пожаре на глубоководном аппарате в водах РФ погибли 14 моряков . ТАСС (2 ліпеня 2019).
- ↑ а б Список погибших членов команды научно-исследовательского глубоководного аппарата . Минобороны России (3 ліпеня 2019).
- ↑ kommersant.ru
- ↑ nashaniva.by
- ↑ Встреча с Министром обороны Сергеем Шойгу . Kremlin.ru (4 ліпеня 2019).
- ↑ Николай Сергеев. Гидронавты погибли в объёмном пожаре. Трагедия на атомной глубоководной станции произошла в районе полигона боевой подготовки Северного флота . «Коммерсантъ» (3 ліпеня 2019).
- ↑ Мария Бондаренко, Петр Канаев, Инна Сидоркова. При пожаре на глубоководном аппарате Минобороны погибли 14 подводников . РБК (2 ліпеня 2019).
- ↑ На АС-31 начали всплывать причины. Появилась первая версия возникновения пожара на глубоководной станции // Статья в № 115 от 04.07.2019 г. газеты «Коммерсантъ». С. Машкин. (С. 1).
- ↑ «Мы ненадолго, скоро буду»: истории погибших на АС-31 // Статья от 04.07.2019 г. «Газета.Ru» Я. Лысенко.
- ↑ Тумакова И.На тех глубинах, где они ходят, воевать не с кем, Новая газета, 2019.
- ↑ Указ о награждении государственными наградами Российской Федерации . Президент России (5 ліпеня 2019).
- ↑ Путин наградил подводников, погибших в Баренцевом море // Статья от 05.07.2019 г. «Русская Служба BBC».
- ↑ В Кронштадтском Морском соборе увековечат имена погибших подводников / Российская газета