Пазін
Выгляд
| Населены пункт | |||||
| Пазін | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| харв.: Pazin | |||||
|
|||||
| 45°14′21″ пн. ш. 13°56′19″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Кіраўнік | Suzana Jašić[d][1] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | 983 | ||||
| Вышыня цэнтра | 277 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | харвацкая мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 052 | ||||
| Паштовы індэкс | 52000[3] | ||||
| pazin.hr (харв.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Пазін (харв.: Pazin, італ.: Pisino, ням.: Mitterburg) — горад у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сталіца харвацкай правінцыі Істрыя, нягледзячы на тое, што ён далёка не самы вялікі горад паўвострава. Шмат у чым сталічны статус Пазіна тлумачыцца тым, што гэта адзіны буйны горад паўвострава, размешчаны ў яго цэнтры, значна аддалены ад марскога ўзбярэжжа.
Знаходзіцца на скрыжаванні вядучых праз горную частку паўвострава аўтамабільных дарог Порач — Рыека і Пула — Пазін. Горад звязаны рэгулярным аўтобусным маршрутам з Пулай, іншымі істрыйскімі гарадамі, а таксама з Рыекай і праз яго з астатняй Харватыяй.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Замак (Kaštel) — пабудаваны ў X стагоддзі, цалкам перабудаваны ў XV—XVI ст. Часткова разабраны ў XIX стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны ператворнаы ў музей.
- Царква Св. Мікалая — гатычная царква (1443 год).
- Францысканская царква XV ст. Цяпер у будынку знаходзіцца музей сярэдневяковых карцін, скульптур, а таксама стардаўніх глагалічных манускрыптаў.
- Пазінская пячора — побач з горадам. Знойдзена ў 1896 годзе.
Зноскі
- ↑ https://www.pazin.hr/grad-pazin/gradonacelnica/
- ↑ Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlement — Croatian Bureau of Statistics, 2022.
- ↑ List of Croatian settlements and delivery post offices — 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пазін- Афіцыйны сайт