Пакахонтас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пакахонтас
Pocahontas
Pocahontas by Simon van de Passe.jpg
гравюра 1616 года
Імя пры нараджэнні:

Матаака

Род дзейнасці:

пісьменніца

Дата нараджэння:

1595

Месца нараджэння:

Веракамока[d], Паўхатан

Дата смерці:

21 сакавіка 1617(1617-03-21)[1]

Месца смерці:

Грэйвсенд, Кент, Каралеўства Англія

Месца пахавання:

St George's Church, Gravesend[d]

Бацька:

Вахунсунакак, сахем племя паўхатанаў

Маці:

Nonoma Winanuske Matatiske[d]

Муж:

1. Какоўма (1590-1613)
2. Джон Рольф (1585-1622)

Дзеці:

дачка: Каокі-Джэйн (1612-70)
сын: Томас Рольф (1615-80)

Commons-logo.svg Пакахонтас на Вікісховішчы

Покахонтас (каля 1595, Вірджынія — 21 сакавіка 1617, Грэйвсенд) — мянушка індзейскай прынцэсы Матаака, дадзеная ёй бацькам Паўхатанам — правадыром індзейскага племя паўхатанаў, якое жыло на тэрыторыі сучаснай Віргініі. Мянушка перакладаецца як «маленькая гарэза» (англ.: Little Wanton).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1607 г. Пакахонтас выратавала англійскага капітана Джона Сміта ад смерці (ён быў захоплены індзейцамі ў час пошукаў крыніц пражытка для Джэймстаўна — калоніі ў Чэсапікскім заліве). Паводле легенды, калі індзейцы збіраліся раздрабніць Сміту чэрап, яна закрыла яго галаву сваёй, і тыя адступілі, не асмеліўшыся нашкодзіць дачцы правадыра. Сярод сучасных гісторыкаў існуе кансенсус, што гэта гісторыя, расказаная самім Джонам Смітам, не адпавядае рэчаіснасці.

Хрышчэнне Пакахонтас

Пазней яна выйшла замуж за пасяленца Джона Рольфа, што гарантавала мірнае суіснаванне паміж індзейцамі і каланістамі. У 1616 г. Пакахонтас пераехала з мужам у Англію. У Англіі яна стала знакамітасцю, была нават прадстаўлена да двара. Неўзабаве заразілася воспай і сканала 21 сакавіка 1617 г. ва ўзросце 22 гадоў. Пакахонтас пахавалі ў капліцы прыхадской царквы гарадка Грэйвсенд, Англія.

Ад Томаса Рольфа, сына Джона Рольфа і Пакахонтас, паходзіць шэраг знатных сямействаў Вірджыніі.

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Pocahontas // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Barbour, Philip L. Pocahontas and Her World — Boston: Houghton Mifflin Company, 1970. — ISBN 0-7091-2188-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]