Перайсці да зместу

Паўхатан (правадыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўхатан
Выява Паўхатана на карце XVII ст.
Выява Паўхатана на карце XVII ст.
Род дзейнасці правадыр
Дата нараджэння каля 1545
Месца нараджэння Вірджынія
Дата смерці 1618
Месца смерці Вірджынія
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Пакахонтас
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўхатан (англ.: Powhatan, Wahunsunacock; каля 1545 - 1618 гг.) — вярхоўны правадыр індзейскай канфедэрацыі паўхатан, арганізатар барацьбы супраць каланіяльнай экспансіі Англіі ў Паўночнай Амерыцы, бацька Пакахонтас.

Пра маладыя гады Паўхатана не вядома. Паводле запісаў Джона Сміта, ён стаў вярхоўным правадыром канфедэрацыі з 6 алганкінскіх плямёнаў, што жылі каля Чэсапікскага заліва. Да 1607 г. канфедэрацыя ўключала ўжо 30 плямёнаў і займала тэрыторыю каля 200 000 км². Пасля сустрэчы ў снежні 1607 г. Джон Сміт апісваў яго як высокага зграбнага мужчыну з нібы сівымі валасамі каля 60 гадоў, што меў вялікую пашану сярод індзейцаў. "Тое, што ён загадвае, яны не могуць аслухацца нават у дробязях"[1], — заўважаў ён.

Пасля заснавання англійскай калоніі Джэймстаўн на землях паўхатан вярхоўны правадыр прапанаваў перасяленцам мір і даў дазвол на занятак земляробствам. Дапамога з боку індзейцаў адыграла значную ролю ў першыя гады выжывання калоніі. У 1608 г. каланісты перадалі Паўхатану падарункі, а таксама арганізавалі цырымонію яго каранацыі. Паўхатан ледзь не сапсаваў яе, калі адмовіўся ўкленчыць, каб атрымаць карону, бо жадаў заставацца вышэй за астатніх.

У лістападзе 1609 г. паміж індзейцамі і каланістамі пачаўся канфлікт. Ён скончыўся толькі ў 1614 г. пасля паланення Пакахонтас, роднай дачкі Паўхатана. Пакахонтас прыняла хрысціянства і абрала шлюб з англійскім прадпрымальнікам Джонам Рольфам. У 1617 г. яна разам з мужам выправілася ў Англію, дзе захварэла і памерла.

Паўхатан памёр увесну 1618 г.

Зноскі