Палац Шверына
Славутасць | |
Палац Шверына | |
---|---|
![]() | |
52°30′58″ пн. ш. 13°24′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | Jean de Bodt[d] |
Дата заснавання | 1704 |
![]() |
Палац Шверына (ням.: Palais Schwerin) — гістарычны будынак у цэнтры Берліна. Барочны палац на паўднёвым баку плошчы Молькенмаркт насупраць Нікалаіфіртэль у раёне Мітэ быў пабудаваны пасля 1690 года.
Палац быў меркавана пабудаваны пасля пажару 1690 года. У 1698 годзе яго набыў прускі дзяржаўны міністр Ота фон Шверын. Для рэканструкцыі палаца ён запрасіў Жана дэ Бота, гугенота на прускай службе. Пасля смерці графа палац перайшоў у 1765 годзе ў валоданне прускай дзяржавы. У ім паслядоўна размяшчаліся тытунёвая манаполія, крымінальны суд і турма. Амаль стагоддзе да 1889 года «палац Шверына» азначаў для берлінцаў «турма». Да 1910 года будынак займаў кіраванне юстыцыі. У 1920-я гады палац арандаваўся для гандлю мэбляй. У 1937—1938 гадах быў разабраны для будаўніцтва дзяржаўнага манетнага двара. Па праекце архітэктара Фрыца Кейбеля палац быў пашыраны за кошт дзвюх бакавых прыбудоў, стаўшы адзіным архітэктурным ансамблем. У ГДР у палацы Шверына размяшчалася да 1951 года дзяржаўная камісія па пытаннях мастацтва, затым да аб’яднання Германіі міністэрства культуры ГДР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Günter Stahn: Berlin. Das Nikolaiviertel. Berliner Wissenschafts-Verlag, Berlin 2003.
- Uwe Kieling, Johannes Althoff: Das Nikolaiviertel. Berlin Edition, Berlin 2001.
- Benedikt Goebel: Der Umbau Alt-Berlins zum modernen Stadtzentrum. Verlagshaus Braun, Berlin 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Шверына