Палац і крэпасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац і крэпасцьM:
Жанр нямое кіно, біяграфія, экранізацыя[d] і гістарычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Кінакампанія Ленфільм і Савкіно[d]
Працягласць 58 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1924
IMDb ID 0014009

«Палац і крэпасць» — савецкі фільм 1924 года рэжысёра Аляксандра Іваноўскага[ru], сюжэт заснаваны на рэальнай гісторыі Міхаіла Бейдэмана[ru], паводле рамана Вольгі Форш «Апранутыя каменем» і аповесці Паўла Шчогалева[ru] «Таямнічы вязень».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Пра лёс Міхаіла Бейдэмана[ru], які без суда і следства, толькі адным загадам Аляксандра II, ва ўзросце 21 года быў зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці і правёў там больш за дваццаць гадоў.

Пачатковыя тытры «У сценах Петрапаўлаўскай крэпасці пакутуюць ворагі рускага самадзяржаўя, а на іншым беразе Нявы красуецца Зімні палац…».

Недалёка ў маленькай кватэрцы са сваёй матушкай і сёстрамі жыве юнкер Бейдэман, закаханы ў Веру — дачку багатага памешчыка Лагуціна, рукі якой дамагаецца і князь Куракін. У гэты час нарадавольцы падрываюць карэту з царом, і ўлады ладзяць аблаву на праціўнікаў самадзяржаўя. І наступныя дваццаць гадоў Бейдэман правядзе ў сценах Петрапаўлаўскай крэпасці. Састарэлага, практычна страціўшага розум, яго вызваляюць з засценкаў крэпасці, але Бейдэман проста не ў стане гэта ўсвядоміць. Выпадковая сустрэча з Верай становіцца канцом для абодвух былых закаханых — яны ледзь пазнаюць адзін аднаго, і, ашаломленыя нечаканым спатканнем, паміраюць.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Яўген Бараніхін Міхаіл Бейдэман[ru] Міхаіл Бейдэман[ru]
Юрый Корвін-Крукоўскі Лагуцін Лагуцін , памешчык
Алена Хмялеўская Вера Лагуціна Вера Лагуціна , дачка памешчыка
Марыя Юр’ева Бейдэмана маці Бейдэмана
Сяргей Шышко Сяргей Нячаеў[ru] Сяргей Нячаеў[ru]
Генадзь Мічурын[ru] Дзмітрый Каракозаў Дзмітрый Каракозаў
Леанід Дабравольскі Аляксандр II Аляксандр II
Якаў Малюцін[ru] Аляксандр III Аляксандр III
Надзея Камароўская[ru] Марыя Аляксандраўна Марыя Аляксандраўна , імператрыца
Мікалай Шмідтгоф Гагарын князь Гагарын
Кандрат Якаўлеў[ru] Мураўёў граф Мураўёў
Аляксандр Любош Ігнацьеў граф Ігнацьеў
Аркадзь Барысаглебскі Шувалаў граф Шувалаў
Пётр Андрыеўскі камендант
Пётр Кузняцоў[ru] наглядчык
Алена Туманская Марфа Марфа
Аляксей Гарушын Пётр Пётр , жаніх Марфы
Раіса Мамантава Віктарына Віктарына , сястра Бэйдмана
Дзмітрый Сяргееў-Черкасов Палісадаў Палісадаў , святар
Міхаіл Раманаў[ru] вязень
Уладзімір Рамашкоў швейцар

У эпізодах: Сяргей Васільеў[ru], Эдуард Іагансон[ru], Аляксей Масееў і іншыя.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Фільм быў добра прыняты і савецкім гледачом і з поспехам дэманстраваўся на працягу доўгага часу[1].

Пры гэтым фільм, які меў высокі кошт — не менш за 100 000 рублёў золатам, акупіўся ў пракаце[2]. Фільм стаў адным з першых поспехаў савецкага кінематографа, прызнаным у шэрагу замежных краін, у прыватнасці ў Германіі[3].

Дбайнасць, сур’ёзнасць у падыходзе да гістарычнага матэрыялу вылучалі карціну «Палац і крэпасць» з агульнай кінематаграфічнай прадукцыі пачатку 20-х гадоў.

— История советского кино, Том 1 / Институт истории искусств. — М.: Искусство, 1969

Прызнаны ўдалым, у гісторыі савецкага кіно заняў ганаровае месца як фільм, які вызначыў у 1920-х гадах тэму гісторыка-рэвалюцыйнага фільма, якой у далейшым наканавана было стаць галоўнай у савецкім кіно на дзесяцігоддзі.

Кіназнаўца М. А. Лебедзеў[ru] адзначыў як удалае прымяненне рэжысёрам мантажу па кантрасце сцэн, так і мастацкае афармленне фільма — натурныя здымкі праходзілі ў сапраўдных месцах падзей — Зімнім палацы і Петрапаўлаўскай крэпасці, на плошчах і вуліцах горада, а дэкарацыі фільма працы мастакоў Барыса Рэрыха[ru] і Уладзіміра Шчуко[ru] былі ацэнены як выдатныя, не толькі аднаўляючыя ход падзей, але і прайграваючыя каларыт эпохі[1].

Кіназнаўца Р. П. Собалеў адзначаў, што сцэнар фільма як гістарычнай драмы створаны па канонах таго часу — драма была паказана ў форме бытавых абставін і характараў герояў, а не як пазней у кінематаграфіі ў форме канфлікту ідэй, пры гэтым сюжэт апынуўся перагружаны цікавым і багатым матэрыялам — факты сапраўднай гісторыі пераўзыходзілі любую выдумку[4]:

Фільм не вызваліўся ад сцэнарных «празмернасцяў», і гэта спарадзіла нярэдкі ў мастацтвазнаўстве парадокс у яго ацэнках: па выхадзе фільма крытыкі скардзіліся, што гістарычных эпізодаў занадта шмат і яны перашкаджаюць сачыць за асабістай драмай Бэйдэмана, а праз тры дзесяцігоддзі было сказана зусім адваротнае — што драматычная сюжэтная лінія банальная і таму не здольная аб’яднаць разам цікавыя гістарычныя факты.

Пры гэтым фільм негатычна ацэньваўся прадстаўнікамі «фармалізму[ru]», так Віктар Шклоўскі назваў фільм слабым, кантрасны мантаж няўдалым — аўтары паказалі тут «свае кінематаграфічнае бяссілле», а сюжэт хоць і цікавым, але не кінематаграфічным[5]:

Сцэнар «Палац і крэпасць» надзвычай традыцыйны, уся першая частка яго нібыта ўцякла з нейкай іншай карціны. Дарэмна бегала, ёй і там было добра. Я, вядома, нікога не абвінавачваю ў плагіяце — агульныя месцы не плагіятуюцца. Няма чаго рабіць фільму з пагоні вершнікаў за тройкай, танцаў мужычкоў, пана на калонным ганку і т. п. Віна ва ўсім гэтым, вядома, ляжыць не на П. Шчогалеве, які як гісторык не абавязаны разумець законы кінематаграфіі, ды і мастацтва наогул, а на таленавітай Вользе Форш.

Кінакрытык Уладзімір Недабраво[ru] так ацэньваў фільм: «Для 24 года „Палац і крэпасць“ Іваноўскага — дасягненне, можа быць, нават вельмі значнае. Дакладнасць стылю, сапраўднасць гістарычнай архітэктуры, упершыню адкрыты перад масавым гледачом матэрыял, карэктнае карыстанне манументальнымі дэкарацыямі — былі годнасцю стужкі. Але звыклыя для Іваноўскага, як опернага рэжысёра, метады будовы відовішча аказалі яму ў кіно мядзведжую паслугу. Фільм быў безнадзейна тэатральным па кампазіцыі, аморфным і млявым па мантажы, дакучна літаратурным па надпісах».

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Н. А. Лебедев — Очерки истории кино СССР. Немое кино: 1918—1934 годы
  2. Из истории кино, Выпуск 4, Искусство, 1961
  3. История советского кино, Том 1 / Институт истории искусств. — М.: Искусство, 1969
  4. Ромил Соболев — «20 режиссёрских биографий», Издательство «Искусство», Москва 1971 год (стр.126-127)
  5. Виктор Шкловский — Собрание сочинений. Том 1: Революция

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Федин К. — Дворец и крепость // Жизнь искусства[ru], № 7, 1924. — стр. 21
  • Никулин Л. — Дворец и крепость // Киногазета, 12 февраля 1924
  • Гуттер Р. — Германский спец о фильме «Дворец и крепость» (с прим. редакции) // Кинонеделя, № 8, 1924. — стр. 1
  • Ю. С. — Крупное достижение нашего искусства // Известия, 12 февраля 1924

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]