Віктар Барысавіч Шклоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Барысавіч Шклоўскі
руск.: Ви́ктор Бори́сович Шкло́вский
Sklovsky.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 (24) студзеня 1893[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 снежня 1984(1984-12-05)[1] (91 год) ці 6 снежня 1984(1984-12-06) (91 год)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Жонка: Q4446179?
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, кінакрытык, сцэнарыст, паэт, літаратурны крытык, пісьменнік-фантаст, гісторык літаратуры, кіназнавец, мовазнавец
Гады творчасці: 1916 — цяп. час
Жанр: эсэ, сцэнарый і раман
Валодае мовамі: руская[1]
Мова твораў: руская
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў
Дзяржаўная прэмія СССР
Cross of St. George
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Віктар Барысавіч Шклоўскі (руск.: Ви́ктор Бори́сович Шкло́вский, 12 (24) студзеня 1893, Санкт-Пецярбург — 5 снежня 1984) — савецкі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і настаўніка. Вучыўся на філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта.

Выступіў у друку з літаратуразнаўчымі працамі ў 1914 годзе. Быў блізкі да футурыстаў. Удзельнік ОПОЯЗа. Найбольш значныя працы гэтых гадоў сабраны ў кнізе «Аб тэорыі прозы» (1925). Аўтабіяграфічны прынцып ляжыць у аснове мемуарных, эпісталярных лірычных кніг Шклоўскага: «Сентыментальнае падарожжа» (ч. 1-2, 1923), «ZOO. Лісты не пра каханне, або Трэцяя Элаіза» (1923), «Гамбургскі рахунак» (1928), «Жылі-былі»(1962) і інш. Вялікае месца ў творчасці Шклоўскага займаюць працы пра рускіх класікаў, у прыватнасці пра Л. М. Талстога — ад ранейшай яго кнігі «Матэрыял і стыль у рамане Льва Талстога», «Вайна і мір» (1928) да фундаментальнай біяграфіі «Леў Талстой» (1963, 2 выд. 1967, абодва выданні ў серыі «Жыццё выдатных людзей»). Працы па тэорыі кіно, літаратуры, партрэты С. М. Эйзенштэйна, Л. В. Куляшова, А. П. Даўжэнкі; кінасцэнарыі.

Узнагароджаны 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Шкловский Виктор Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]