Палубес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палубес
Дата нараджэння XVII стагоддзе
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, кафляр

Палубес, сапр. Сцяпан Іваноў (2-я пал. 17 ст., Мсціслаў) — беларускі цаніннік 2-й паловы 17 ст.

Майстар паліхромных рэльефаў. З 1654(?) г. працаваў у Маскве ў князя Трубяцкога. З 1666 г. — майстар Аружэйнай палаты Маскоўскага Крамля. Мяркуюць, што ўдзельнічаў у аздабленні Церамнага палаца  (руск.), царквы Спаса за залатой рашоткай  (руск.)царквы Спаса за залатой рашоткай і Аптэкарскага прыказа  (руск.) ў Крамлі. Найбольш значны твор — маёлікавыя рэльефы апосталаў для царквы Успення ў Ганчарах  (руск.) (Масква, 1961).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Палубес // БелСЭ. — 1975. — Т.8. — С.64.
  • Палубес // Энцыкл. літ. і мастацтва. — 1987. — Т.4. — С. 157.