Палушнікавыя (сямейства)
| Палушнікавыя | |||||||||||||
| Isoetes tegetiformans | |||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
|
Isoetaceae Dumort., 1829 | |||||||||||||
| Віды | |||||||||||||
| |||||||||||||
Палушнікавыя (Isoetaceae) — сямейства вышэйшых споравых раслін парадку Палушнікавыя (Isoëtales).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнікоў сямейства можна разглядаць альбо як шматгадовыя травяністыя расліны, якія захавалі здольнасць да другаснага росту і патаўшчэння восевых органаў, альбо як дрэвы-карлікі. Сцёблы пакарочаныя, вертыкальна арыентаваныя, негалінаваныя або дыхатамічна галінаваныя (род тахтаджанадокса), пры аснове становяцца лопасцевымі і фарміруюць моцна спрошчаныя рызафоры. Характэрна наяўнасць бакавой мерыстэмы, якую часта памылкова называюць камбіем. Вонкі гэтая мерыстэма прадукуе багатую парэнхіму другаснай кары, а ўнутр — значна меншую колькасць ксілемы і (або) флаэмы і (або) парэнхімы, што часта залежыць ад віду і ўзросту расліны. Карані прыдаткавыя, фарміруюцца на рызафорах (у выкапнёвых) або эндагенна з ніжніх барознаў сцябла і галінуюцца дыхатамічна. Лісце простае, спіральна размешчанае, сабранае на верхавіне сцябла ў разетку, пласцінка ліста ў ніжняй частцы пашыраная, з лігулай, да верхавіны звужваецца. Спарангіі двух тыпаў (мікра- і мегаспарангіі), масіўныя, унутры падзеленыя на камеры поўнымі або частковымі перагародкамі, размешчаны зверху ў паглыбленнях асновы лісця (спарафілаў); стробілы не фарміруюцца. Гаметафіты раздзельнаполыя, моцна рэдукаваны
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства ўзнікла ў пермскі перыяд і існуе да цяперашняга часу. Уключае звыш 100 відаў, якія жывуць цяпер і распаўсюджаны касмапалітна з цэнтрам разнастайнасці ў Паўднёвай Амерыцы. У Беларусі сустракаюцца палушнік азёрны (Isoetes lacustris) і палушнік калючаспоравы (Isoetes echinospora).
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства Палушнікавыя (Isoëtaceae) уключае ў сябе 4 роды і 93 віды:
- Calamaria, уключае 7 відаў
- Cephaloceraton, манатыпны род, прадстаўнік:
- Isoetella, манатыпны род, прадстаўнік:
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПАЛУШНІКАВЫЯ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»
- Полушниковые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)