Палымяныя вежы
Выгляд
| Flame Towers | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Будаўніцтва | 2007 — 2013 |
| Прызначэнне | апартаменты, атэль, бізнэс-цэнтр |
| Адкрыццё | 2013 |
| Вышыня па даху |
І вежа — 182 м ІІ вежа — 165 м ІІІ вежа — 161 м |
| Колькасць паверхаў |
І вежа = 39 ІІ вежа = 37 ІІІ вежа = 34 |
| Плошча | 227,000 м² |
| Уласнік | Azinko Devalopment MMC |
| Архітэктар | HOK International |
| Emporis | 284968 |
| SkyscraperPage | 86549 |
Палымяныя вежы (азерб.: ; англ.: Flame Towers) — найвышэйшыя будынкі ў Азербайджане, знаходзяцца ў Баку. Сваім знешнім выглядам нагадваюць тры полымі.
Праект
[правіць | правіць зыходнік]Flame Towers — гэта тры вышынныя будынкі, якія ўключаюць гатэль, кватэры і офісы. Агульная плошча забудовы складае 227 000 м². Будаўніцтва было распачата ў кастрычніку 2007 года азербайджана-турэцкай кампаніяй «Dia holding». Першапачаткова скончыць узвядзенне будынкаў планавалася да снежня 2010 года, але з-за неспрыяльных умоў надвор’я тэрміны былі перанесены. Па словам прадстаўнікоў будаўнічай кампаніі, скончыць будаўніцтва здолелі толькі ў 2012 годзе[1].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Асвятленне веж Flame Tower згодна з апытаннем skyscrapercity.com уплывовага форума па урбаністыцы было прызнана найлепшым у свеце[2]. Самі вежы поўнасцю пакрыты LED-экранамі, якія адлюстроўваюць рух полымя[3], якое магчыма бачыць з самых далёкіх кропак горада. Візуальна ствараецца эфект вялічэзных паходняў, што падкрэслівае асноўную задумку вежаў, якая хаваецца ў іх назве — «Палымяныя вежы».
- Назва і форма вежаў — магчыма адсылка да герба Баку, на якім адлюстраваны тры полымі.
- Будаўніцтва веж было асветлена ў адным з выпускаў перадачы Build It Bigger тэлеканала Discowery і Science Channel
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Герб Баку
- Від на «Палымяныя вежы» са Старога горада
- На паштовай марке Азербайджана
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Баку нашего будущего — часть II — 1news.az
- ↑ Noght Cup(недаступная спасылка)
- ↑ Flame Tower on Youtube
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Палымяныя вежы на Вікісховішчы |