Перайсці да зместу

Палітонім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Палітонім (стар.-грэч. πολιτική «дзяржаўная дзейнасць» і όνυμα — імя, назва), або палітнонім — назва ўсіх грамадзян той ці іншай дзяржавы, усяго насельніцтва пэўнага адміністрацыйнага рэгіёна, вытворнае ад назвы дзяржавы або рэгіёна, напрыклад, нігерыйцы, амерыканцы, савецкі народ, расіяне, татарстанцы, казахстанцы, кітайцы.

Палітонім указвае на палітычную прыналежнасць людзей без уліку іх этнічнай, сацыяльнай і любой іншай ідэнтычнасці. Напрыклад, пад тэрмінам «бельгійскі народ» разумеюць усіх грамадзян Бельгіі, хоць ён падзяляецца на дзве самастойныя супольнасці — валонаў і фламандцаў, якія маюць свае дзяржавападобныя нацыянальныя тэрытарыяльныя адзінкі з уласнай палітычнай сістэмай (уключна з палітычнымі партыямі), розныя дзяржаўныя мовы і асобныя прадстаўніцтвы ў некаторых органах Еўрасаюза. Тое ж самае на англійскай мове азначае слова «russians», якое выкарыстоўваецца не толькі для пазначэння рускіх, але і ўсіх грамадзян Расійскай Федэрацыі (а раней — СССР), хоць ў Расіі існуе больш за сто этнасаў. У Беларусі назва тытульнага народа ўжываецца таксама ў якасці палітоніма, абазначае ўсіх грамадзян краіны без увагі на этнічную прыналежнасць.

  • Яценко Н. Е. Толковый словарь обществоведческих терминов. — СПб.: Лань, 1999. — 528 с. — ISBN 5-8114-0167-1
  • Терминологический словарь библиотекаря по социально-экономической тематике. — СПб: Российская национальная библиотека, 2011. — 136 с.