Паліца Геркулеса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Скала «Фортэпіяна», на якой стаіць скала «Паліца Геркулеса»

Па́ліца Геркуле́са (польск.: Maczuga Herkulesa) — назва скалы, што знаходзіцца ў Польшчы каля замка Пяскова-Скала ў адміністрацыйных межах вёскі Сулашова аднайменнай вясковай гміны Кракаўскага павета Малапольскага ваяводства. Знаходзіцца на тэрыторыі Ойцаўскага нацыянальнага парка.

Паліца Геркулеса змяшчаецца ў ніжняй частцы тэрасы скалы з назвай «Фортэпіяна». Вышыня Паліцы Геркулеса складае 25 метраў. Скала з’яўляецца характэрным элементам ландшафту даліны Пронднік. Утварылася ў выніку дзеяння карставых вадзяных струменяў і складаецца з ізвестняку, устойлівага да атмасферных уздзеянняў.

Упершыню на вяршыню скалы падняўся скалалаз Леон Вітэк з Катовіце ў 1933 годзе. У памяць аб гэтым на вяршыні скалы было ўсталявана невялікае жалезнае распяцце.

Каля скалы праходзіць пешы турыстычны маршрут, які заканчваецца ў вёсцы Ойцаў.

Найменаванне

У цяперашні час скала мае назву «Паліца Геркулеса». У мінулым скала мела назвы «Паліца Крака», «Саколя-Скала» и «Чарця-скала» («Скала Твардоўскага»), кожная была звязана з пэўнай легендай.

  • Паліца Кра́ка. Назва была звязаны з легендарным кракаўскім князем Кракам, які забіў цмока сваёй паліцай, а потым паставіў яе (ці закінуў) у Ойцаўскую даліну ў напамін ворагам, што пажадаюць захапіць Кракаў.
  • Саколя-Ска́ла (Сакаліная Скала). У вежы замка Пяскова-Скала знаходзіўся ў зняволенні прыгонны селянін з бліжэйшага сяла Скала. Гэты селянін быў абвінавачаны ў тым, что не мог адпрацаваць паншчыну праз параненую сахой нагу. Мужчына прасіў вартаўнікоў адпусціць яго з цямнмцы, таму што яго сям’я знаходзіцца ў галечы. Вартаўнік выставіў селяніну ўмову — прынесці яму птушаня з сакалінага гнязда, якое знаходзілася на вяршыні скалы каля замка. Праз некалькі дзён, калі зняволены страціў надзею выканаць умову, у камеру прыляцеў тузін сокалаў і, схапіўшы мужчыну лапамі, перанеслі яго да сакалінага гнязда на скале, пасля чаго мужчына смог узяць птушаня. Сокалы перанеслі прыгоннага назад у камеру замка і здзіўлены вартаўнік быў вымушаны выканаць сваё абяцанне выпусціц айца сямейства.
  • Ча́рця-Ска́ла (Чортава Скала) ці «Скала Твардоўскага». Назва звязана з героем польскіх казак і легенд панам Твардоўскім. У часы панавання апошніх прадстаўнікоў княскага роду Пястаў жыў нейкі чалавек з імем «пан Твардоўскі», які уступіў у здзелку з д’яблам, каб займець звышнатуральныя магчымасці. Адным з умоў, якія выставіў д’яблу Твардоўскі, было перанесці вялізную скалу ў Даліну Пронднік і ўсталяваць яе на вузкай вяршыні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Emilia Sukertowa-Biedrawina: Legendy nadprądnikowe. Warszawa: PTK, 1928.
  • Józef Partyka: Ojcowski Park Narodowy: przewodnik turystyczny. Warszawa: Sport i Turystyka Muza SA, 2006. ISBN 83-7319-963-2.
  • Ojcowski Park Narodowy. Mapa 1:20 000. Kraków: Wyd. Kartograficzne Polkart Anna Siwicka, 2005/2006. ISBN 83-87873-42-X.