Беларускі рубель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Беларускі рубель

500 рублёў узору 2009 года 500 рублёў узору 2009 года

Код ISO 4217 BYN
Складаецца з 100 капеек
Пазначэнне Br
Манеты 1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек, 1, 2 рублі
Банкноты 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 рублёў
Цэнтральны банк Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт http://www.nbrb.by/bel
Друк грошай De La Rue
Манетны двор Крэмніцкі манетны двор, Літоўскі манетны двор

Беларускі рубель (код ISO — BYN, да 1 ліпеня 2016 года — BYR) — афіцыйная валюта Беларусі. Знак — Br[1]. У абарачэнні маюцца банкноты ўзору 2000 года наміналам 100, 500, 1000, 5000, 10 000, 20 000, 50 000, 100 000 і 200 000 рублёў, банкноты ўзору 2009 года наміналам 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, а таксама манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, 1 і 2 рублі ўзору 2009 года.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва «Беларускі рубель» была прынята пасля адмовы Беларусі ад савецкага рубля напачатку 1990-х гадоў. Тады шэраг грамадскіх дзеячаў прапанаваў «талер» як назву для нацыянальнай валюты[2][3], і пытанне было разгледжана на Прэзідыуме Вярхоўнага Савета, аднак з усіх прысутных за талер выказаўся толькі Ніл Гілевіч[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сітуацыя пасля распаду СССР[правіць | правіць зыходнік]

Картка спажыўца на 20 беларускіх купонаў, 1992 г.

Напачатку 1992 года, падчас распаду агульнасавецкай грашовай сістэмы, у Беларусі была ўведзена купонная сістэма, затым — разліковыя білеты Нацыянальнага банка. Афіцыйны абменны курс складаў адзін разліковы білет за 10 савецкіх рублёў.

З 1 ліпеня 1992 года пачалі праводзіцца аперацыі ў безнаяўных беларускіх рублях. У канцы ліпеня 1993 года пачаўся вывад з абарачэння савецкіх рублёў. Беларускі рубель стаў адзіным законным сродкам плацяжоў на тэрыторыі краіны. І нягледзячы на тое, што ў верасні Казахстан, Арменія, Расія, Узбекістан і Таджыкістан падпісалі новую дамову аб стварэнні рублёвай зоны новага тыпу, дадзеная ідэя не атрымала развіцця, і беларускі рубель так і застаўся нацыянальнай валютай.

Дэнамінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ў 1992—1994 гадах беларускі рубель быў уведзены ў суадносінах 1 беларускі рубель (1992 года выпуску) за 10 савецкіх рублёў.

20 жніўня 1994 года была праведзена дэнамінацыя беларускага рубля ў 10 разоў.

1 студзеня 2000 года ў Беларусі была праведзена яшчэ адна дэнамінацыя рубля (у 1000 разоў), закліканая, у тым ліку, стабілізаваць нацыянальную валюту. Рубель, уведзены ў 2000 годзе, не меў разменных грашовых адзінак.

1 ліпеня 2016 года праведзена дэнамінацыя беларускай валюты ў 10 000 разоў, пры гэтым была ўведзена разменная грашовая адзінка — капейка.

Эканамічны агляд за 2000—2015 гады[правіць | правіць зыходнік]

Прыярытэтам палітыкі Нацбанка стала падтрыманне курса рубля — такія былі патрабаванні расійскага боку. Быў дазволены продаж долараў у абменных пунктах. Быў адкрыты доступ банкаў-нерэзідэнтаў на ўнутраны валютны рынак і зняты абмежаванні па выкарыстанні беларускага рубля ў знешнеэканамічных аперацыях. Палітыка Нацыянальнага Банка і спрыяльныя знешнія фактары прывялі да стабілізацыі курса беларускага рубля. На фоне пазітыўных змен у эканоміцы і падатковай сферы (зніжэнне ПДВ з 20 % да 18 %, падатку з абароту з 4,5 % да 4,15 % і г. д.), ад пачатку 2004 года і да канца 2008 года курс беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля заставаўся фактычна нязменным. На працягу 2005 года назіраўся сталы рост банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюце[5]. Тэмпы інфляцыі некаторы час пастаянна змяншаліся, так у 2002 годзе яна склала 34,8 %, у 2003 — 25,4 %, у 2004 — 14,4 %, у 2005 — 8,0 %, у 2006 — 6,6 %. Афіцыйны курс валюты цалкам зраўнаваўся з ценявым, як следства ценявы валютны рынак практычна знік.

16 сакавіка 2006 французскі банк BNP Paribas пачаў каціраваць беларускі рубель у адносінах да амерыканскага долара на міжбанкаўскім рынку. Банк выставіў двухбаковую каціроўку — ён прадае і купляе беларускую валюту ў адносінах да долара ЗША. Намеснік старшыні праўлення Нацбанка Васіль Мацюшэўскі назваў дадзены факт досыць знакавай падзеяй:[6]

Гэта кажа пра тое, што вядучыя сусветныя фінансавыя інстытуты з цікавасцю назіраюць за стабілізацыяй нашай крэдытнай палітыкі ў цэлым, і ў тым ліку беларускага рубля. З'яўляецца цікавасць да беларускага рубля як аб'екта інвеставання

Паводле слоў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пятра Пракаповіча, беларускі рубель павінен быў стаць цалкам канверсоўным у 2010 годзе[7].

Інфляцыя ў студзені-красавіку 2010 года 3,1 % (6,5 % за аналагічны перыяд 2009 года)[8].

З 2 студзеня 2009 года Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь перайшоў да механізма прывязкі курса беларускага рубля да кошыка замежных валют, адначасова дэвальваваўшы яго на 20,5 % у адносінах да долара ЗША[9].

Аб'ём чыстай куплі замежнай валюты суб'ектамі гаспадарання — рэзідэнтамі ў студзені—сакавіку 2010 склаў 1 млрд 497,1 млн долараў ЗША (значна вышэй, чым за аналагічны перыяд 2009 года — 955,4 млн долараў ЗША)[10].

З прычыны фінансавага крызісу 2011 года макраэканамічныя паказчыкі значна пагоршыліся: інфляцыя дасягнула 108,7 %, стаўка рэфінансавання была павышана з 10 % да 45 % (гл. ніжэй). Пачынаючы з восені курс рубля пачаў вызначацца паводле вынікаў гандлю на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс беларускага рубля зменшыўся ў адносінах да долара ЗША з 3000 рублёў 31 снежня 2010 да 11 900 рублёў 31 снежня 2014 года (з улікам 20%-ай камісіі на куплю валюты насельніцтвам — больш за 14 тысяч рублёў).

Па выніках 2014 года інфляцыя ў Рэспубліцы Беларусь склала 16,2 %[11].

Пытанне валютнай інтэграцыі з Расіяй[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку свайго кіравання прэзідэнт А. Лукашэнка пачаў актыўна дзейнічаць у кірунку інтэграцыі з РФ. З самага пачатку ішла гаворка і пра ўвядзенне адзінай беларуска-расійскай валюты. Артыкул 13 падпісанага ў 1999 годзе «Дагавора аб стварэнні Саюзнай Дзяржавы» прадугледжваў увядзенне адзінай грашовай адзінкі. 30 лістапада 2000 у Мінску было падпісана Міждзяржаўнае пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Расіяй аб увядзенні адзінай грашовай адзінкі і фарміраванні адзінага эмісійнага цэнтра Саюзнай дзяржавы. Яно прадугледжвала, што ролю адзінай грашовай адзінкі з 1 студзеня 2005 года павінен быў выконваць расійскі рубель, а з 1 студзеня 2008 года павінна быць уведзена адзіная грашовая адзінка Саюзнай дзяржавы. Вакол размяшчэння і кантролю за гэтым цэнтрам разгарэлася доўгая дыскусія — ці павінна гэта быць Масква, Мінск або які-небудзь трэці горад.

У верасні 2005 года пасля правядзення пасяджэння Саўміна Саюзнай Дзяржавы прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Фрадкоў заявіў журналістам, што Расія і Беларусь не гатовыя да ўвядзення адзінай валюты з 2006 года і не гатовыя назваць новыя тэрміны датуль, пакуль не будуць створаны эканамічныя ўмовы для гэтага рашэння, у прыватнасці, маецца на ўвазе рашэнне пытанняў па эмісійным цэнтры і па выраўноўванні эканамічных умоў у нашых краінах. Фрадкоў адзначыў:[12]

З парадку дня гэта тэма не здымаецца, пытанне актуальна, больш таго, узнікае разуменне комплекснасці і неабходнасці рашэнняў, якія прадвызначаюць умовы для таго, каб адзіная валюта запрацавала ў інтарэсах і Расіі, і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы ў цэлым

На сённяшні дзень расійскі рубель так і не ўведзены ў Беларусі ў якасці адзінай валюты. Эксперты разыходзяцца ў адзнаках адносна таго, ці будзе гэта зроблена ў далейшым і калі менавіта.

Золатавалютныя рэзервы[правіць | правіць зыходнік]

Па метадалогіі МВФ, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі за 2004 год павялічыліся на 54,4 % і склалі на 1 студзеня 2005 года $ 770,2 млн. У 2004 годзе золатавалютныя рэзервы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 17,1 % да $ 1,047 млрд. Па стане на 1 студзеня 2006 года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных МВФ складаў $ 1296,5 млн. Валавыя актывы Нацбанка ў замежнай валюце, каштоўных металах і камянях складалі $ 1629,6 млн, павялічыўшыся за год на $ 449,7 млн. Залаты запас краіны складаў 25,02 тоны (у валютным эквіваленце — $ 412,7 млн). Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ па стане на снежань 2007, склалі $ 4182,2 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 202,4 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэнні склалі $ 4997,6 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 185 %[13]. Па стане на 1 сакавіка 2008 года, міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, разлічаныя па методыцы МВФ, склалі $ 4 млрд 352,9 млн, павялічыўшыся з пачатку года на 4,1 %. Міжнародныя рэзервовыя актывы ў нацыянальным вызначэнні павялічыліся за гэты ж перыяд на 9,1 %, да $ 5 млрд 446,6 млн[14]. На 1 студзеня 2015 года міжнародныя рэзервовыя актывы склалі 5 059 млн USD.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь, разлічаныя па метадалогіі МВФ на 1 студзеня кожнага года (у млн. USD)[15]:

20 кастрычніка 2011 года старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова паведаміла, што 74 % золатавалютных рэзерваў Нацбанка (3,5 з 4,7 млрд долараў) — гэта доўг перад банкамі па здзелках СВОП. Такім чынам, рэальныя золатавалютныя рэзервы складаюць толькі 1,2 млрд долараў[16][17].

Паводле даных на 1 студзеня 2013 года залаты запас Нацыянальнага банка Беларусі вырас на 1,6 т за 2012 год і склаў 33,3 тоны[18]. На 1 студзеня 2016 года залаты запас склаў 38,1 т.

Стаўка рэфінансавання[правіць | правіць зыходнік]

Стаўка рэфінансавання ў 2011-16 гадах[19]

Па меры зніжэння інфляцыі ў 1990-х і першай палове 2000-х гадоў Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь паступова змяншаў і стаўку рэфінансавання, каб стымуляваць рост эканомікі. Да прыкладу, на пачатак 2004 года яна складала 28 %, на пачатак 2005 — 17 %, на пачатак 2006 — 11 %, на пачатак 2007 — 10 %[19]. У сувязі з ажыятажным попытам на валюту, якія назіраўся напачатку 2007 года ва ўмовах рэзкага павышэння кошту напрыродны газ, было прынята рашэнне павялічыць стаўку рэфінансавання з 10 % да 11 %, аднак пасля стабілізацыі сітуацыі яна была ў некалькі этапаў зніжана да 10 % (на 1 кастрычніка 2007)[20]. З 1 ліпеня 2008 года стаўка рэфінансавання была зноў павышана да 10,25 %[21]. У 2011 годзе з прычыны фінансавага крызісу стаўка рэфінансавання была рэзка павышана ў некалькі этапаў да 45 %. Затым Нацыянальны банк пачаў змяншаць стаўку рэфінансавання, але 9 студзеня 2015 года з-за чарговага абвастрэння сітуацыі на фінансавым рынку падняў яе да 25 %[22].

Дэвальвацыя 2009 года[правіць | правіць зыходнік]

2 студзеня 2009 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь курс беларускага рубля быў адначасова зніжаны (дэвальваваны) на 20 %. Так, курс долара ЗША быў усталяваны на ўзроўні Br2650, еўра — Br3703, расійскага рубля — Br90,16.

Курсы змяніліся такім чынам (у дужках для параўнання — на 1 студзеня):

Дэвальвацыя 2011 года[правіць | правіць зыходнік]

24 мая 2011 года Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь курс беларускага рубля быў паўторна дэвальваваны да Br4930 за даляр ЗША, гэта значыць прыкладна на 56 %. Таксама курс еўра быў усталяваны на ўзроўні Br6914,82, расійскага рубля — Br173,95[23].

Курсы змяніліся наступным чынам (у дужках для параўнання — на 23 мая):

  • 1 долар ЗША — 4930,00 (3155,00)
  • 1 еўра — 6914,82 (4516,00)
  • 1 расійскі рубель — 173,95 (113,02)
  • 1 украінская грыўня — 616,67 (394,97)
Падзенне курса 20 кастрычніка 2011 года[правіць | правіць зыходнік]

У адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Урада і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па выхаду на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля 20 кастрычніка 2011 года курс нацыянальнай валюты зваліўся на 52 %, што фактычна азначае паўторную дэвальвацыю за перыяд з 24 мая 2011 года.

Курсы Br з 21 кастрычніка 2011 года (у дужках для параўнання — на 20 кастрычніка):

  • 1 долар ЗША — 8680,00 (5712,00)
  • 1 еўра — 11 900,00 (7892,84)
  • 1 расійскі рубель — 277,00 (184,70)
  • 1 украінская грыўня — 1084,93 (713,91)

Такім чынам беларускі рубель з пачатку 2011 года абясцэніўся ў адносінах да асноўных валют амаль у 3 разы.

Снежань 2014 года[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 2012—2014 гадоў беларускі рубель аслабляўся ў адносінах да долара не больш чым на 10 рублёў за дзень. У снежні 2014 года ўслед за хуткім падзеннем расійскага рубля ў абменных пунктах стаў расці курс долара і еўра да беларускага рубля, у той час як курс, які ўсталёўваецца Нацыянальным банкам, практычна не рос. Да 19 снежня мінімальны курс продажу долара насельніцтву ў Мінску вырас да 11 500 рублёў, максімальны — да 11 990[24] пры афіцыйным курсе ў 10 890 рублёў. У Гомелі курс продажу долара ў абменных пунктах вырас да 13 000 рублёў[25].

Насуперак запэўненням Аляксандра Лукашэнкі[26] і Пятра Пракаповіча пра немагчымасць новай дэвальвацыі, днём 19 снежня Нацыянальны банк увёў «часовую» камісію ў 30 % на продаж валюты насельніцтву[27].

29 снежня Нацыянальны банк зменшыў камісію да 20 %[28], адначасова дэвальваваўшы рубель на 7 %.

За 2014 год агульная дэвальвацыя склала 24,7 %

Студзень 2015 года[правіць | правіць зыходнік]

5 студзеня зноў была праведзена дэвальвацыя на 7,1 %. Адначасова камісія зніжана да 10 %.[29]

Курсы Br з 6 студзеня 2015 года (у дужках для параўнання — на 5 студзеня):

  • 1 долар ЗША — 12 740,00 (11 900,00)
  • 1 еўра — 15 230,00 (14 460,00)
  • 1 расійскі рубель — 218,00 (207,00)

8 студзеня праведзена чарговая дэвальвацыя на 7,5 %. Камісія за куплю валюты адменена:[30]

Курсы Br з 9 студзеня 2015 года (у дужках для параўнання — на 8 студзеня):

  • 1 долар ЗША — 13 760,00 (12 800,00)
  • 1 еўра — 16 240,00 (15 300,00)
  • 1 расійскі рубель — 221,00 (209,50)

9 студзеня беларускі рубель дэвальваваны на 2,18 %. Нацбанк аднавіў выкарыстанне механізма прывязкі курса рубля да кошыка замежных валют. У структуры кошыка доля расійскага рубля павялічана да 40 працэнтаў, а долі еўра і долара ЗША зніжаны да 30 працэнтаў кожная.[30]

12 студзеня беларускі рубель дэвальваваны на 1,78 %.

14 студзеня беларускі рубель дэвальваваны на 4,745 %.

За месяц дэвальвацыя склала 29,4 %.

Лістапад 2015 года[правіць | правіць зыходнік]

4 лістапада 2015 года было абвешчана пра правядзенне чарговай дэнамінацыі беларускага рубля. З 1 ліпеня 2016 года пачнецца абмен банкнотаў узору 2000 года на банкноты і манеты ўзору 2009 года ў суадносінах 10 000:1. Усяго ў абарачэнне будзе выпушчана 7 наміналаў банкнотаў (5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў), а таксама 8 наміналаў манет (1, 2, 5, 10, 20, 50 капеек і 1 і 2 рублі)[31].

Графік змены курса ў 1995—2016 гадах[правіць | правіць зыходнік]

Змена курса беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША ў 1995—2016 гадах (усе курсы дадзены на 31 снежня кожнага года, а таксама на 30 чэрвеня 2016 года; лічбы да 1999 года ўключна дадзены з улікам дэнамінацыі 2000 года; у дужках — з улікам дэнамінацыі 2016 года)[32].

Манеты[правіць | правіць зыходнік]

Выпуск памятных манет пачаты 27 снежня 1996 года. Памятныя манеты з каштоўных і некаштоўных металаў чаканяцца, у сувязі з адсутнасцю ўласнага манетнага двара, за мяжой (у Германіі, Літве, Польшчы, Расіі і інш. краінах).

Па ўмовах дэнамінацыі 2016 года выпушчаныя раней памятныя манеты не падлягаюць абмену і падлягаюць прыёму ва ўсе віды плацяжоў па намінальным кошце.

Манеты ўзору 2009 года (выпушчаны ў 2016 годзе)[правіць | правіць зыходнік]

З 1 ліпеня 2016 года, упершыню за ўсю гісторыю беларускага рубля, у сувязі з дэнамінацыяй у абарачэнне ўводзяцца манеты. Раней Беларусь была адной з нешматлікіх краін у свеце, дзе выпускаліся толькі памятныя манеты, якія фактычна не выкарыстоўваліся ў абарачэнні.

Манеты былі адчаканены на Літоўскам манетным двары і Манетным двары Крэмніцы[33]. Усе манеты зроблены са сталі. Манеты да 5 капеек пакрыты меддзю; 10, 20, 50 капеек — меддзю і латунню; 1 рубель — меддзю і нікелем. Манета вартасцю 2 рублі — біметал, цэнтр пакрыты меддзю і нікелем, кольца — меддзю і латунню. На аверсе ўсіх манет размешчаны відарыс герба Рэспублікі Беларусь, надпіс «БЕЛАРУСЬ» і год чаканкі. На рэверсе — намінал манеты разам з рознымі арнаментамі.

Манеты Рэспублікі Беларусь (з 2016 года)
Выява Намінал Тэхнічныя параметры Апісанне Год чаканкі Дата выхаду
Аверс Рэверс Гурт Дыяметр
(мм)
Таўшчыня
(мм)
Маса
(г)
Склад Аверс Рэверс Гурт
1 kapeyka Belarus 2009 obverse.png 1 kapeyka Belarus 2009 reverse.png 1 kapeyka Belarus 2009 edge.png 1 капейка 15 1,25 1,55 Сталь, пакрытая меддзю Герб Рэспублікі Беларусь, пад ім назва краіны, год чаканкі Намінал, арнамент, які сімвалізуе багацце і дастатак Роўны 2009 1 ліпеня
2016
2 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 2 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 2 kapeykas Belarus 2009 edge.png 2 капейкі 17,5 2,1
5 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 5 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 5 kapeykas Belarus 2009 edge.png 5 капеек 19,8 2,7
10 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 10 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 10 kapeykas Belarus 2009 edge.png 10 капеек 17,7 1,8 2,8 Сталь, пакрытая меддзю і латунню Намінал, арнамент, які сімвалізуе ўрадлівасць і жыццёвую сілу Насечка з сегментамі
20 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 20 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 20 kapeykas Belarus 2009 edge.png 20 капеек 20,35 1,85 3,7
50 kapeykas Belarus 2009 obverse.png 50 kapeykas Belarus 2009 reverse.png 50 kapeykas Belarus 2009 edge.png 50 капеек 22,25 1,55 3,95
1 ruble Belarus 2009 obverse.png 1 ruble Belarus 2009 reverse.png 1 ruble Belarus 2009 edge.png 1 рубель 21,25 2,3 5,6 Сталь, пакрытая меддзю і нікелем Намінал, арнамент, які сімвалізуе імкненне да шчасця і свабоды Насечка
2 rubles Belarus 2009 obverse.png 2 rubles Belarus 2009 reverse.png 2 rubles Belarus 2009 edge.png 2 рублі 23,5 2,0 5,81 Кольца — сталь, пакрытая меддзю і латунню, цэнтр — сталь, пакрытая меддзю і нікелем У цэнтры Герб Рэспублікі Беларусь, па крузе ўгары — «БЕЛАРУСЬ», унізе — год чаканкі Надпіс «БЕЛАРУСЬ», падзелены элементам нацыянальнага арнаменту
Маштаб малюнкаў — 4,0 пікселя на міліметр.

Банкноты[правіць | правіць зыходнік]

Банкноты ўзору 1992—1999 гадоў[правіць | правіць зыходнік]

Серыі 1992—1999 гадоў [1]
Год Выява Намінал Памеры (мм) Асноўныя колеры Апісанне Дата выхаду Дата зняцця
Пярэдні бок Адваротны бок Пярэдні бок Адваротны бок
1992 Belarus-1992-Bill-0.5-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-0.5-Reverse.jpg 50 капеек 105×53 ружовы
чырвоны
выява вавёркі малюнак герба «Пагоня» 25 мая
1992
1 студзеня
2001
Belarus-1992-Bill-1-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-1-Reverse.jpg 1 рубель сіне-зялёны
блакітны
выява зайца, які бяжыць
Belarus-1992-Bill-3-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-3-Reverse.jpg 3 рублі зялёны
аранжавы
выява баброў
Belarus-1992-Bill-5-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-5-Reverse.jpg 5 рублёў сіні
ружовы
выява ваўкоў
Belarus-1992-Bill-10-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-10-Reverse.jpg 10 рублёў зялёны
аранжавы
выява рысі з рысянём
Belarus-1992-Bill-25-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-25-Reverse.jpg 25 рублёў чырвоны
карычневы
выява лася
Belarus-1992-Bill-50-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-50-Reverse.jpg 50 рублёў фіялетавы
ружовы
выява мядзведзя-барыбала[34]
Belarus-1992-Bill-100-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-100-Reverse.jpg 100 рублёў карычневы
буры
выява зубра
Belarus-1992-Bill-200-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-200-Reverse.jpg 200 рублёў блакітны
карычневы
Прывакзальная плошча ў Мінску 8 снежня
1992
Belarus-1992-Bill-500-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-500-Reverse.jpg 500 рублёў фіялетавы Плошча Перамогі ў Мінску
Belarus-1992-Bill-1000-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-1000-Reverse.jpg 1000 рублёў зялёны
сіні
ружовы
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі 3 лістапада
1993
1998 Belarus-1998-Bill-1000-Obverse.jpg Belarus-1998-Bill-1000-Reverse.jpg 110×60 вялікая выява ліку «1000» 16 верасня
1998
1992 Belarus-1992-Bill-5000-Obverse.jpg Belarus-1992-Bill-5000-Reverse.jpg 5000 рублёў 105×60 ружовы
бэзавы
Траецкае прадмесце ў Мінску выява герба «Пагоня» 7 красавіка
1994
1998 Belarus-1998-Bill-5000-Obverse.jpg Belarus-1998-Bill-5000-Reverse.jpg 110×60 вялікая выява ліку «5000» 16 верасня
1998
1994 Belarus-1994-Bill-20000-Obverse.jpg Belarus-1994-Bill-20000-Reverse.jpg 20 000 рублёў 150×69 аранжавы
зялёны
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выява герба «Пагоня» 28 снежня
1994
1995 Belarus-1995-Bill-50000-Obverse.jpg Belarus-1995-Bill-50000-Reverse.jpg 50 000 рублёў жоўты
карычневы
Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасці Мемарыял «Брэсцкая крэпасць» 15 верасня
1995
1996 Belarus-1996-Bill-100000-Obverse.jpg Belarus-1996-Bill-100000-Reverse.jpg 100 000 рублёў шэры Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь сцэна з балета «Выбранніца» Яўгена Глебава 17 кастрычніка
1996
1998 Belarus-1998-Bill-500000-Obverse.jpg Belarus-1998-Bill-500000-Reverse.jpg 500 000 рублёў чырвоны Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінску скульптуры, умацаваныя на франтоне будынка 1 снежня
1998
1999 Belarus-1999-Bill-1000000-Obverse.jpg Belarus-1999-Bill-1000000-Reverse.jpg 1 000 000 рублёў блакітны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь фрагмент карціны І. Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі» 30 красавіка
1999
Belarus-1999-Bill-5000000-Obverse.jpg Belarus-1999-Bill-5000000-Reverse.jpg 5 000 000 рублёў фіялетавы Палац спорту ў Мінску спартыўны комплекс «Раўбічы» 6 верасня
1999
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2000 года[правіць | правіць зыходнік]

Серыя 2000 года [2]
Выява Намінал (рублёў) Памеры (мм) Асноўныя колеры Апісанне Дата выхаду Дата зняцця
Пярэдні бок Адваротны бок Пярэдні бок Адваротны бок
Belarus-2000-Bill-1-Obverse.jpg Belarus-2000-Bill-1-Reverse.jpg 1 110×60 зялёны Нацыянальная акадэмія навук Беларусі вялікая выява лічбы «1» 1 студзеня
2000
1 красавіка
2003[35]
Belarus-2000-Bill-5-Obverse.jpg Belarus-2000-Bill-5-Reverse.jpg 5 ружовы Траецкае прадмесце ў Мінску вялікая выява лічбы «5» 1 снежня
2004[36]
Belarus-2000-Bill-10-Obverse.jpg Belarus-2000-Bill-10-Reverse.jpg 10 фіялетавы стары будынак Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь вялікая выява лічбы «10» 1 сакавіка
2013[37]
Belarus-2000-Bill-20-Obverse.jpg Belarus-2000-Bill-20-Reverse.jpg 20 150×69 светла-карычневы Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
Belarus-2000-Bill-50-Obverse.jpg Belarus-2000-Bill-50-Reverse.jpg 50 чырвоны Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасці Мемарыял «Брэсцкая крэпасць» 1 ліпеня
2015[38]
100-rubles-Belarus-2000-f.jpg 100-rubles-Belarus-2000-b.jpg 100 зялёны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь сцэна з балета «Выбранніца» Яўгена Глебава 1 студзеня
2017
Belarus-2000-Bill-500-Obverse.jpg Belarus-2000-Bill-500-Reverse.jpg 500 150×74 карычневы Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінску скульптуры, умацаваныя на франтоне будынка
1000-rubles-Belarus-2000-f.jpg 1000-rubles-Belarus-2000-b.jpg 1000 блакітны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь фрагмент карціны І.Ф. Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі» (1838)
5000-rubles-Belarus-2000-f.jpg 5000-rubles-Belarus-2000-b.jpg 5000 фіялетавы Палац спорту ў Мінску Спартыўны комплекс «Раўбічы»
10000-rubles-Belarus-2000-f.jpg 10000-rubles-Belarus-2000-b.jpg 10 000 ружовы панарама Віцебска Летні амфітэатр у Віцебску 16 красавіка
2001
20000-rubles-Belarus-2000-f.jpg 20000-rubles-Belarus-2000-b.jpg 20 000 аліўкавы Палац Румянцавых — Паскевічаў у Гомелі Гомельскі палац у XIX ст. на карціне А. Ідзкоўскага 21 студзеня
2002
50000-rubles-Belarus-2000-f.jpg 50000-rubles-Belarus-2000-b.jpg 50 000 блакітны Мірскі замак (Гродзенская вобласць) калаж з дэкаратыўных элементаў замка 20 снежня
2002
100000-rubles-Belarus-2000-f.jpg 100000-rubles-Belarus-2000-b.jpg 100 000 аранжавы Нясвіжскі замак карціна Напалеона Орды «Нясвіжскі замак» 15 ліпеня
2005
200000-rubles-Belarus-2000-f.jpg 200000-rubles-Belarus-2000-b.jpg 200 000 зялёны
аранжавы
Магілёўскі абласны мастацкі музей імя Масленікава калаж з дэкаратыўных элементаў будынка музея 12 сакавіка
2012
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2000 года (мадыфікацыя 2010 года)[правіць | правіць зыходнік]

У 2010 годзе, пасля прыняцця новай арфаграфіі, на 50-рублёвай і 50 000-рублёвай банкнотах узору 2000 года слова пяцьдзесят стала змяшчаць арфаграфічную памылку, варта пісаць пяцьдзясят[39][40].

Для прывядзення надпісаў на гэтых банкнотах у адпаведнасць з новымі правіламі беларускай арфаграфіі 29 снежня 2010 года былі ўведзены ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 50 і 50 000 рублёў узору 2000 года мадыфікацыі 2010 года. Малюнак пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнотаў засталіся такімі ж, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу ўзору 2000 года.

Новыя банкноты маюць наступныя адрозненні: абазначэнне наміналу, размешчанае на пярэднім і адваротным баках банкнота, надрукавана па новых правілах беларускай арфаграфіі — пяцьдзясят замест пяцьдзесят. На банкноце наміналам 50 рублёў адсутнічае палімерная празрыстая нітка з тэкстам «НБРБ». На банкноце наміналам 50 000 рублёў палімерная празрыстая нітка з тэкстам «НБРБ» была заменена металізаванай ахоўнай ніткай. Пры разглядзе банкнота на прасвет ахоўная нітка мае выгляд скразной цёмнай паласы.

Выпушчаныя раней банкноты ўзору 2000 года па-ранейшаму застаюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце.

Серыя 2010 года
Выява Намінал
(рублёў)
Памеры
(мм)
Асноўны колер Апісанне Дата выхаду Дата зняцця
Пярэдні бок Адваротны бок Пярэдні бок Адваротны бок
Belarus-2010-Bill-50-Obverse.jpg Belarus-2010-Bill-50-Reverse.jpg 50 150×69 чырвоны Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасці Мемарыял «Брэсцкая крэпасць» 29 снежня
2010
1 ліпеня
2015
50000-rubles-Belarus-2010-f.jpg 50000-rubles-Belarus-2010-b.jpg 50 000 150×74 блакітны Мірскі замак (Гродзенская вобласць) калаж з дэкаратыўных элементаў замка 1 студзеня
2017
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2000 года (мадыфікацыя 2011 года)[правіць | правіць зыходнік]

З мэтай узмацнення ахоўных прыкмет і ўдасканалення візуальных элементаў абароны на банкнотах Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 500, 1000, 10 000 і 20 000 рублёў узору 2000 года 15 сакавіка 2011 года ўводзяцца ў абарачэнне банкноты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 500, 1000, 10 000 і 20 000 рублёў, 25 ліпеня 2011 года — банкнот наміналам 5000 рублёў, 5 верасня 2011 года — банкнот наміналам 100 рублёў узору 2000 мадыфікацыі 2011 года.

Малюнак пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнотаў засталіся такімі ж, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу ўзору 2000 года.

Новыя банкноты (акрамя 100 рублёў) маюць наступныя адрозненні: замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам «НБРБ» у паперу ўведзена металізаваная ахоўная нітка. Пры разглядзе банкнота на прасвет ахоўная нітка мае выгляд скразной цёмнай паласы. Менавіта таму банкноты новага ўзору не апазнаюцца кававымі апаратамі. У масе паперы банкнота наміналам 100 рублёў ахоўная нітка была прыбрана.

Мадыфікаваныя банкноты, якія ўводзяцца ў абарачэнне, з'яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце ва ўсе віды плацяжоў без усякіх абмежаванняў. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года наміналам 100, 500, 1000, 5000, 10 000 і 20 000 рублёў нароўні з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў абарачэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Серыя 2011 года
Выява Намінал (рублёў) Памеры (мм) Асноўны колер Апісанне Дата выхаду Дата зняцця
Пярэдні бок Адваротны бок Пярэдні бок Адваротны бок
100-rubles-Belarus-2011-f.jpg 100-rubles-Belarus-2011-b.jpg 100 150×69 зялёны Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь сцэна з балета «Выбранніца» Яўгена Глебава 5 верасня
2011
1 студзеня
2017
Belarus-2011-Bill-500-Obverse.jpg Belarus-2011-Bill-500-Reverse.jpg 500 150×74 карычневы Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў у Мінску скульптуры, умацаваныя на франтоне будынка 15 сакавіка
2011
1000-rubles-Belarus-2011-f.jpg 1000-rubles-Belarus-2011-b.jpg 1000 блакітны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь фрагмент карціны І. Хруцкага «Партрэт жонкі з кветкамі і фруктамі»
5000-rubles-Belarus-2011-f.jpg 5000-rubles-Belarus-2011-b.jpg 5000 фіялетавы Палац спорту ў Мінску Спартыўны комплекс «Раўбічы» 25 ліпеня
2011
10000-rubles-Belarus-2011-f.jpg 10000-rubles-Belarus-2011-b.jpg 10 000 ружовы панарама Віцебска Летні амфітэатр у Віцебску 15 сакавіка
2011
20000-rubles-Belarus-2011-f.jpg 20000-rubles-Belarus-2011-b.jpg 20 000 аліўкавы Палац Румянцавых — Паскевічаў у Гомелі Гомельскі палац у XIX ст. на карціне А. Іздкоўскага
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Банкноты ўзору 2009 года (выпушчаны ў 2016 годзе)[правіць | правіць зыходнік]

У сувязі з правядзеннем дэнамінацыі з 1 ліпеня 2016 года ўводзяцца банкноты новага ўзору[41].

Кожны банкнот прысвечаны адной з абласцей Беларусі і гораду Мінску. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнотаў вызначана ў алфавітным парадку. Выява банкнота наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай вобласці, 10 рублёў — Віцебскай вобласці, 20 рублёў — Гомельскай вобласці, 50 рублёў — Гродзенскай вобласці, 100 рублёў — Мінскай вобласці, 200 рублёў — Магілёўскай вобласці, 500 рублёў — гораду Мінску. Купюры аддрукаваны фірмай «Thomas De La Rue»[33] — адным з сусветных лідараў валютнай індустрыі па вытворчасці банкнотаў, каштоўных папер, банкаўскага абсталявання ў Вялікабрытаніі. Новыя грошы былі гатовыя яшчэ ў 2008—2009 гадах, але тады ўвесці іх у абарачэнне не дазволіў крызіс. Вырабленыя грашовыя знакі былі перададзеныя ў Цэнтральнае сховішча Нацыянальнага банка.

З улікам часу вырабу новыя беларускія рублі маюць пэўныя асаблівасці. У прыватнасці, на банкнотах узору 2009 года, якія выпускаюцца ў абарачэнне, размешчана факсіміле подпісу П.П. Пракаповіча, які займаў на той момант пасаду Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[41].

Акрамя таго, на новай банкноце наміналам 50 рублёў размешчаны надпіс «пяцьдзесят», што не адпавядае правілам беларускай арфаграфіі, якія дзейнічаюць цяпер. У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года № 420-З «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» гэта слова павінна пісацца праз літару «я» ў другім складзе — «пяцьдзясят». Пры ажыццяўленні Нацыянальным банкам наступных заказаў на выраб новых банкнотаў названыя неадпаведнасці будуць ліквідаваны[41].

Серыя 2009 года
Выява Намінал (рублёў) Памеры (мм) Асноўныя колеры Апісанне Дата выхаду
Пярэдні бок Адваротны бок Пярэдні бок Адваротны бок
5 Belarus 2009 front.jpg 5 Belarus 2009 back.jpg 5 135×72 аранжавы
карычневы
Камянецкая вежа, Камянец, Брэсцкая вобласць калаж на тэму першых славянскіх паселішчаў:
фрагмент скуранога пояса, драўлянае кола, малюнак дзядзінца «Бярэсце»
1 ліпеня
2016
10 Belarus 2009 front.jpg 10 Belarus 2009 back.jpg 10 139×72 блакітны
сіні
Спаса-Праабражэнская царква, Полацк, Віцебская вобласць калаж на тэму асветніцтва і кнігадрукавання:
кнігі, знак Ф. Скарыны, крыж Еўфрасінні Полацкай, фрагмент арнаменту
20 Belarus 2009 front.jpg 20 Belarus 2009 back.jpg 20 143×72 жоўты
цёмна-шэры
Палац Румянцавых — Паскевічаў, Гомель, Гомельская вобласць калаж на тэму духоўнасці:
звон, Тураўскае Евангелле, старажытны горад Тураў, фрагменты разьбы
50 Belarus 2009 front.jpg 50 Belarus 2009 back.jpg 50 147×72 светла-зялёны
аранжавы
Мірскі замак, Мір, Гродзенская вобласць калаж на тэму мастацтва:
ліра і лаўровыя галіны, пяро, папера, нотны стан
100 Belarus 2009 front.jpg 100 Belarus 2009 back.jpg 100 151×72 смарагдавы
аранжавы
Нясвіжскі замак, Нясвіж, Мінская вобласць калаж на тэму тэатра і народных свят:
скрыпка, бубен, жалейка, слуцкія паясы і знакі народных свят «Калядная зорка», каза, тэатр «Батлейка»
200 Belarus 2009 front.jpg 200 Belarus 2009 back.jpg 200 155×72 фіялетавы
ружовы
Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. Масленікава, Магілёў, Магілёўская вобласць калаж на тэму рамяства і горадабудаўніцтва:
залаты ключ і пячатка Магілёва, пячная кафля, фрагменты кованой рашоткі
500 Belarus 2009 front.jpg 500 Belarus 2009 back.jpg 500 159×72 ружовы
бірузовы
Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Мінск калаж на тэму літаратуры:
пяро, чарніліца, вокладкі кніг, ліст папаратніку
Маштаб малюнкаў — 1,0 пікселя на міліметр.

Памятныя банкноты[правіць | правіць зыходнік]

1 студзеня 2001 года тыражом у 5500 асобнікаў быў выпушчаны памятны банкнот наміналам 20 рублёў узору 2000 года, прысвечаны 10-годдзю Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Банкнот пагашаны спецыяльным штампам з прыпрасаванай фольгі ў выглядзе лагатыпа «НБРБ» з віньеткай і лічбамі «1991 — 2001», размешчанымі ў правай частцы пярэдняга боку банкнота, і змешчаны ў буклет.

1 кастрычніка 2001 года Нацыянальны банк выпусціў абмежаваным тыражом у 2500 асобнікаў набор банкнотаў «Міленіум», прысвечаны трэцяму тысячагоддзю. Набор змяшчае 10 банкнотаў узору 2000 года: наміналам 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000, 5000 і 10 000 рублёў. Банкноты вартасцю 20 — 10 000 рублёў пагашаны на адваротным баку спецыяльным надпісам-штампам чырвонага колеру «MILLENIUM». На банкнотах наміналам 1 — 10 рублёў такі штамп адсутнічае. Банкноты аб'яднаны ў камплект з аднолькавымі серыйнымі нумарамі «аа 0000001 — аа 0002500» і спакаваны ў канверт сіняга колеру.

22 мая 2003 года НБРБ выпусціў памятны банкнот наміналам 50 тысяч рублёў узору 2000 года, прысвечаны ўключэнню замкавага комплексу «Мір» у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА. Банкнот змешчаны ў спецыяльны буклет, тыраж выпуску — 1000 асобнікаў. Серыйныя нумары банкнотаў — «аа 0000001 — аа 0001000». Афармленне не адрозніваецца ад звычайнага.

1 снежня 2010 года выпушчаны памятны банкнот наміналам 20 тысяч рублёў узору 2000 года, прысвечаны 20-годдзю Нацыянальнага банка. У левай частцы пярэдняга боку банкнота нанесена галаграма з надпісам «НБ 20 год 1991—2011». Банкнот змешчаны ў спецыяльны буклет. Тыраж выпуску — 3 тысячы асобнікаў.

Знак беларускага рубля[правіць | правіць зыходнік]

BYR symbol.png

Да 2005 года для кароткага абазначэння беларускага рубля выкарыстоўваліся традыцыйныя для слова «рубель» скарачэння — р. і руб. У маі 2005 года праўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зацвердзіла новы знак нацыянальнай валюты.

11.05.2005

Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь зацверджаны графічны знак нацыянальнай грашовай адзінкі — беларускага рубля.

Яго ідэя зводзілася да стварэння ўласнага абазначэння нацыянальнай валюты Беларусі, арыгінальнага, вядомага і запамінальнага знака, які можна было б лёгка выкарыстоўваць як пры камп'ютарным наборы, так і пры напісанні тэксту ад рукі.

Графічны знак беларускага рубля ўяўляе сабою ў выглядзе дзвюх літар лацінскага алфавіту «Br», дзе В — беларускі, r — рубель.

Нацыянальны банк рэкамендаваў банкам, небанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям Рэспублікі Беларусь, іншым юрыдычным і фізічным асобам выкарыстоўваць дадзены графічны знак у якасці ўказання на афіцыйную грашовую адзінку — беларускі рубель (як перад, так і пасля наміналу (вартасці) беларускага рубля) — пры вытворчасці, размяшчэнні і распаўсюджванні рэкламы на рынках тавараў, прац і паслуг, інфармацыйных, даведачных матэрыялаў, а таксама ў іншых мэтах.

— Поўны тэкст прэс-рэлізу Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь[42]

Знак Br актыўна выкарыстоўваецца на сайтах самога Нацыянальнага банка рэспублікі, а таксама шэрагу беларускіх камерцыйных банкаў. У дзелавым абароце па-ранейшаму часцей сустракаюцца традыцыйныя скарачэнні р. і руб.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Самы дарагі беларускі банкнот быў прададзены за 3000 долараў. Гэты кошт заплацілі на аўкцыёне за купюру 5000 рублёў узору 2000 года серыі АГ.
  • На банкноце ў 1 рубель узору 1992 года быў намаляваны заяц, таму і новая беларуская грашовая адзінка ў цэлым неадкладна атрымала ў народзе назву зайчык. Сам малюнак зайца-русака быў ўзяты з кнігі «Звяры і птушкі нашай краіны», выпушчанай у 1957 годзе, пазней будучага «беларускага» зайчыка змясцілі на 20-капеечную паштовую марку серыі «Фаўна СССР», а ў 1975 годзе гэты заяц-русак апынуўся на запалкавай этыкетцы серыі «Белавежская пушча»[3].
  • Своеасаблівы выпадак двухмоўя ўяўляе сабою банкнот вартасцю 500 рублёў узору 1992 года. Службовыя надпісы на банкноце выкананы на беларускай мове. На пярэднім баку банкнота намалявана плошча Перамогі ў Мінску разам з першымі двума словамі лозунга на рускай мове «Подвиг народа бессмертен», які выкладзены на адным з паўкруглых будынкаў, што абрамляюць плошчу, і з'яўляецца адной з «візітных картак» Мінска. Газета «Гарадзенскі кірмаш», якая паведаміла пра дадзены факт у адным з ліпеньскіх нумароў 1994 года, адзначыла, што дзякуючы гэтаму двухмоўю банкнот хутка ператвараецца ў каштоўны экспанат баністычных калекцый.
  • Іншымі прыкладамі беларускага двухмоўя з'яўляюцца банкноты вартасцю ў 50 000 рублёў узору 2000 года і ўзору 2000 года (мадыфікацыя 2010 года). На адваротным баку купюры ў мікратэксце замест надпісу «МІРСКІ ЗАМАК» напісана «МИРСКІ ЗАМАК», што з'яўляецца арфаграфічнай памылкай. Аднак у Нацыянальным банку гэты факт пракаментавалі як адну з абарон ад фальшываманетчыкаў, так званую «графічную пастку»[43]. Хоць на сайце Нацбанка Рэспублікі Беларусь у частцы, дзе растлумачваецца, як выглядае грашовы знак, паказаны мікратэкст «МІРСКІ ЗАМАК»[44][45]. Таксама вядома, што арфаграфічная памылка не можа з'яўляцца графічнай пасткай[46].
  • Малюнак будынка, намаляванага на 10-рублёвай банкноце ўзору 2000 года, падпісаны як Нацыянальная бібліятэка, хоць такім ужо і не з'яўляецца (з 2006 года).
  • Да моманту прыняцця рашэння аб зацвярджэнні «ўласнага… арыгінальнага, вядомага і запамінальнага» графічнага знака беларускага рубля якраз такі самы знак (Br) ужо выкарыстоўваўся для абазначэння эфіопскага быра.
  • На банкноце наміналам у 100 000 рублёў 2000 года на рэверсе намалявана рэпрадукцыя карціны Напалеона Орды «Нясвіжскі замак». Спачатку замак на банкноце малявалі з праваслаўнымі крыжамі на даху замка, хоць на арыгінале карціны Напалеона Орды былі намаляваны радавыя арлы. Пасля таго як баністы паказалі на недакладнасць, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выправіў памылку.
  • На купюры ў 50 рублёў 1992 года намаляваны мядзведзь барыбал, які ў Беларусі ніколі не вадзіўся.
  • У 2016-м годзе на буйным амерыканскім аўкцыёне, які праводзіцца Stack's Bowers Galleries быў выстаўлены ўнікальны лот, які з'яўляецца своеасаблівай гістарычнай рэліквіяй для Беларусі. Са стартам $6000 быў выстаўлены поўны набор банкнот-узораў беларускіх банкнот з партрэтам Янкі Купалы і Францыска Скарыны, гербам Пагоня і Бел-чырвона-белым сцягам. Гэтыя банкноты былі надрукаваныя ў 1994 годзе ў Германіі кампаніяй Giesecke & Devrient, але з-за змены дзяржаўнай сімволікі ў 1995-м годзе тыраж гэтых банкнот быў знішчаны. [47]

Рэжым валютнага курса[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама

З 2009 года для падтрымання курса нацыянальнай валюты выкарыстоўваецца рэжым, пры якім беларускі рубель прывязаны да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) у суадносінах 3891:1. Дапушчальны дыяпазон ваганняў курса складае +/- 5 %.[48]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь | прэс-рэлізы
  2. НАША НІВА
  3. 3,0 3,1 Генадзь Мажэйка. Расследаванне «КП»: беларускага «зайчыка» спісалі з дзіцячай кніжкі! (руск.) . «Камсамольская праўда» (2012-02-23). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 5 сакавіка 2012.
  4. Форум
  5. Навіны tut.by — У 2005 годзе ўнёскі насельніцтва ў нацыянальнай валюце выраслі на 56,5 %
  6. Нашы рублі ў ЗША
  7. Навіны tut.by Пракаповіч: Беларускі рубель можа стаць цалкам канверсоўным у 2010 годзе
  8. У студзене-красавіку інфляцыя ў Беларусі ў красавіку склала 3,1 %
  9. Deutsche Welle: Беларускі рубель дэвальваваны на 20,5 адсоткаў у адносінах да даляра
  10. Попыт на валюту ў Беларусі расце
  11. Пра змену спажывецкіх коштаў у снежні 2014 г.
  12. Расія і Беларусь не гатовыя да ўводзін адзінай валюты з 2006 года
  13. Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі павялічыліся ў тры разы | Беларускія навіны
  14. Міжнародныя рэзервы Беларусі ў параўнанні з пачаткам года выраслі на 170 млн даляраў і складаюць 4,3 млрд даляраў ЗША
  15. Міжнародныя рэзервовыя актывы Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь
  16. Ермакова: 74 % ЗВР Нацбанка — гэта валютны абавязак перад банками
  17. Прыступ шчырасці Ермаковай: золатавалютных рэзерваў няма зусім
  18. Залаты запас Нацбанка за 2012 год вырас на 1,6 тоны
  19. 19,0 19,1 Стаўка рэфінансавання
  20. Стаўка рэфінансавання Нацбанка Беларусі з 1 кастрычніка зніжана да 10 % гадавых — Эканоміка і бізнэс
  21. З сённяшняга дня павялічылася стаўка рэфінансавання — Эканоміка і бізнэс
  22. З 9 студзеня Нацбанк адмяняе валютны падатак у абменніках і павялічвае на 5 % стаўку рэфінансавання
  23. Нацбанк Беларусі павялічыў курс даляра да беларускага рубля на 56 % — з 3,155 да 4,930, БЕЛАПАН (23.05.2011)
  24. У Беларусі адменены гандаль на валютнай біржы
  25. Фотофакт. У цэнтры Гомелю еўра прадаюць па 15 тысяч
  26. Лукашэнка: Дэвальвацыі не будзе(18.12.2014)
  27. Экстраныя меры Нацбанка
  28. Аб зніжэнні памеру камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты.
  29. Аб зніжэнні памеру камісійнага збору пры куплі насельніцтвам замежнай валюты
  30. 30,0 30,1 Аб мерах грашова-крэдытнай палітыкі па стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы
  31. Аб правядзенні з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля
  32. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, які ўсталёўваецца Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь
  33. 33,0 33,1 http://naviny.by/rubrics/finance/2015/11/10/ic_articles_114_190231/ Новыя беларускія грошы зроблены ў Еўрасаюзе
  34. Кароткая гісторыя беларускіх грошай
  35. Спыняецца выпуск у абарачэнне білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 1 рубель узору 2000 года
  36. Спыняецца выпуск у абарачэнне білетаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь вартасцю 5 рублёў узору 2000 года
  37. Нацбанк Беларусі спыняе выпуск банкнот наміналам 10 і 20 беларускіх рублёў
  38. НБРБ: Аб вывадзе з абарачэння банкнотаў Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 50 рублёў
  39. Беларускі Партызан, У Беларусі ходзяць грошы з памылкамі!
  40. «Малады Фронт» патрабуе ад Нацбанка змяніць надпісы на грошах
  41. 41,0 41,1 41,2 Аб правядзенні з 1 ліпеня 2016 г. дэнамінацыі беларускага рубля
  42. Прэс-рэліз Кіраванні інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11.05.2005 г.
  43. Фотофакт: на купюры ў 50 000 рублёў мікратэкст «МІРСКІ ЗАМАК» напісаны з памылкай — Грошы onliner.by
  44. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні. Намінал: 50 000 рублёў
  45. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года, якія знаходзяцца ў абарачэнні. Намінал: 50 000 рублёў (мадыфікацыя 2010 года)
  46. В. М. Іёнаў «Апрацоўка наяўнасці: банкаўская тэхніка і тэхналогіі», В. М. Іёнаў «Увагу, грошы»
  47. http://m.nn.by/articles/176069/
  48. Афіцыйны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют і кошыку замежных валют | Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]