Памятная манета «Давыд Гарадзенскі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
манета «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, рэверс
манета «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, аверс

Памятная манета «Давыд Гарадзенскі» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі ўведзеныя ў абарачэнне 28 снежня 2005 года. манеты адчаканены са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.

манета ўваходзіць у серыю Умацаванне і абарона дзяржавы.

Наміналы[правіць | правіць зыходнік]

Сярэбраная[правіць | правіць зыходнік]

  • проба серабра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манеты: 33.62 г
  • вага чыстага серабра: 31.1 г
  • дыяметр: 38.61 мм
  • якасць: «пруф»
  • тыраж: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 61 760 руб. без футляру

Медна-нікелевая[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

манета мае выгляд круга, рант манеты мае рыфленне.

  • Аверс: пасярэдзіне: рэканструкцыя Наваградскага замка; уверсе — выява дзяржаўнага герба Беларусі, «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ»; унізе змешчаны год чаканкі, справа для срэбра — проба, надпіс унізе — «20 РУБЛЁЎ» на сярэбранай і «1 РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэверс: выява Давыда Гарадзенскага; злева адціск старажытнай пячаткі з выявай на ёй князя Даўмонта Нальшанскага, што кіраваў пад хрысціянскім імем Цімафей і як лічыцца быў бацькам Давыда; злева па колу надпіс «ДАВЫД ГАРАДЗЕНСКІ» і гады яго кіравання «1314-1326».

Дызайн[правіць | правіць зыходнік]

Манетны двор[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]