Памятная манета «Фарны касцёл. Нясвіж»
Выгляд
Памятная манета «Фарны касцёл. Нясвіж» — беларускія юбілейныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі ўведзеныя ў абарачэнне 18 кастрычніка 2005 года. манеты выбіта са серабра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.
манета ўваходзіць у серыю Помнікі архітэктуры Беларусі. У гэтай самай серыі выбіта яшчэ адна манета прысвечаная Нясвіжу — Замак Радзівілаў.
Наміналы
[правіць | правіць зыходнік]Сярэбраная
[правіць | правіць зыходнік]- проба серабра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манеты: 33.63 г
- вага чыстага серабра: 31.1 г
- дыяметр: 38.61 мм
- якасць: «пруф»
- тыраж: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 65 850 руб. бяз футляру
Медна-нікелевая
[правіць | правіць зыходнік]- намінал: 1 рубель
- вага манеты: 13.16 г
- дыяметр: 32 мм
- якасць: «пруф-лайк»
- тыраж: 2000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 7 000 руб. бяз футляру
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]манета мае выгляд круга, рант манеты мае рыфленне.
- Аверс: у коле, з геаметрычным арнаментам, — выява дзяржаўнага герба Беларусі, унізе змешчаны год чаканкі, для срэбра — чыстая вага каштоўнага металю і проба; па крузе — надпісы: уверсе — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на сярэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэверс: па цэнтру — выява Фарны касцёл; справа ўнізе ў выглядзе старажытнай пячаткі змешчана дата: ХVI-XVII; уверсе — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ»; унізе надпісы: «НЯСВІЖ», «ФАРНЫ КАСЦЁЛ».
Дызайн
[правіць | правіць зыходнік]Манетны двор
[правіць | правіць зыходнік]- АТ «Манетны двор Польшчы» (Варшава).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Архівавана 7 лютага 2009.