Панаітан
Выгляд
| Панаітан | |
|---|---|
| індан. Panaitan | |
Узбярэжжа | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 170 км² |
| Найвышэйшы пункт | 329 м |
| Насельніцтва |
|
| Размяшчэнне | |
| 6°34′35,70″ пд. ш. 105°13′37,40″ у. д.HGЯO | |
| Акваторыя | Зондскі праліў |
| Краіна | |
Панаітан (індан.: Panaitan) — найбуйнейшы востраў у Зондскага праліва. Уваходзіць у склад Інданезіі. З'яўляецца часткай нацыянальнага парка Уджунг-Кулон. Плошча — 170 км². Сезонна наведваецца турыстамі. Сталага насельніцтва няма.
Панаітан знаходзіцца на поўдні Зондскага праліва ў 8,2 км ад паўвострава Уджунг-Кулон на востраве Ява. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт дасягае 329 м. На паўднёвым захадзе ўдаецца прасторны заліў Касуарыс (каля 40 км²) — рэшта старажытнай кальдэры. На поўначы і поўдні вострава вялікія пясчаныя пляжы.
Значная частка паверхні пакрыта лясамі. Востраў насяляюць рэдкія жывёлы — леапарды, малпы і алені.
