Зондскі праліў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Зондскі праліў
індан.: Selat Sunda, сунд.: Selat Sunda
Sunda strait map v3.png
05°55′00″ пд. ш. 105°53′00″ у. д.HGЯO
Злучае Індыйскі акіян і Ціхі акіян
Краіна на ўзбярэжжы Flag of Indonesia.svg Інданезія
Сярэдняя велічыня прыліва 1,5 м
Шырыня 24 км
Даўжыня 130 км
physical
Зондскі праліў
Зондскі праліў
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Зо́ндскі праліў (індан.: Selat Sunda, сунд.: Selat Sunda) — праліў паміж астравамі Ява і Суматра, злучае Індыйскі акіян з Яванскім морам Ціхага акіяна.

У праліве размешчана шмат астравоў вулканічнага паходжання, самыя вядомыя — астравы Кракатаў, на якіх у 1883 годзе адбылося вывяржэнне вулкана, якое лічыцца адным з наймагутных у сучаснай гісторыі.

Зондскі праліў у паўночна-ўсходняй частцы мае шырыню каля 24 км і глыбіню ўсяго каля 20 м, што стварае праблему буйным суднам. Асабліва буйныя караблі (напрыклад, танкеры) робяць «крук» у абыход астравоў.

Даўжыня праліва каля 130 км, прылівы да 1,5 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]