Папірус Ані

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фінальная сцэна з папірусу Ані

Папірус Ані — старажытнаегіпецкі ілюстраваны скрутак Кнігі мёртвых, створаны каля 1250 гады да н.э. (XIX дынастыя) для фіванскага пісца Ані. Падобныя зборнікі гімнаў і рэлігійных тэкстаў хаваліся з памерлым, каб дапамагчы яму пераадолець перашкоды ў замагільным свеце і дасягнуць цудоўных палёў Іялу[1]. Выстаўлены ў экспазіцыі Брытанскага музея пад інвентарным нумарам EA10470,3[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Егіптолагі сыходзяцца ў меркаванні, што скрутак складаўся трыма рознымі пісцамі з адной мастацкай школы Дэйр эль-Медзіны. Імя Ані з'яўляецца побач з прабелам, што гаворыць пра куплю папірусу, які ствараўся першапачаткова для іншага заказчыка. Скрутак склеены з трох слаёў папірусу, падзеленых на 6 секцый па 1,5-8 м даўжынёй кожная. Тэкст займае 23, 6 м. Быў скручаны ў рулон і змацаваны шырокай палоскай папірусу.

У 1888 годзе брытанскі егіптолаг Уоліс Бадж выкраў папірус у егіпецкага ўрада і перадаў Брытанскаму музею, што ён сам апісаў у сваім двухтомніку «Па Ніле і Тыгры» (англ. By Nile and Tigris).[3][4] Перад адпраўкай манускрыпта ў Вялікабрытанію Бадж разрэзаў 78-мятровы скрутак на 37 частак практычна роўнага памеру. У 1895 годзе ён апублікаваў першы пераклад тэкстаў папірусу Ані.

Папірус Ані з'яўляецца цудоўным прыкладам добра захаванай версіі «Кнігі мёртвых», дзякуючы якому магчыма яе падрабязнае вывучэнне.

Ані[правіць | правіць зыходнік]

У тэкстах Ані называецца «Праўдзівы пісец, што апісвае дары багам», «Канюшы гаспадароў Абідаса і пісец дароў боскага ўладара Фіваў» і «Улюбёны ўладара Поўначы і Поўдня». Ані быў пісцом сярэдняга звяна.

Жонка Туту «жонка бога Амона», г.зн. жрыца намалявана з сістрам у руцэ, шырокім каўняры. Грамадскае становішча Туту кажа пра высокае становішча яе сям'і. Улічваючы крайнюю дарагоўлю такога скрутка — большасць егіпцян маглі дазволіць сабе толькі фрагмент з «Кнігі мёртвых» без малюнкаў, можна з упэўненасцю судзіць пра сацыяльнае становішча і багацце Ані.

Тэкст[правіць | правіць зыходнік]

На першы погляд папірус Ані мае шмат малюнкаў, але не тэксту, але ўсе гэтыя выявы не менш інфарматыўныя за тэкст. У папірусе распісана падрабязнае кіраўніцтва для Ка нябожчыка, якое накіроўваецца ў Дуат, дзе трэба пераадолець перашкоды да залы суда Асірыса.

З папірусу Ані вядомыя прынцыпы Маат (42 негатыўныя прызнанні).

78-мятровы папірус Ані
78-мятровы папірус Ані


Спекуляцыі[правіць | правіць зыходнік]

Іспанскі евангеліст Лагары Пужал у 2002 годзе выказаў меркаванне, што нібы ўзятая з папірусу Ані «малітва сляпога» (паводле іншай версіі «малітва Эхнатона») з'яўляецца правобразам хрысціянскай малітвы «Ойча наш».[5] Неварагоднасць гэтай здагадкі пацвердзілі спецыялісты Брытанскага музея:

«…Адкрыццё, пра якое вы згадваеце, не было зроблена ў Брытанскім музеі, і я ніколі не чуў пра гэту малітву, нібы складзеную Эхнатонам . Магчыма адбылася блытаніна з боку аўтара, таму што ён мог чуць пра „Вялікі гімн Атэну“, які напісаны на грабніцы Ай у Амарне. Пераклад гэтага гімна вы можаце прачытаць у гэтай кнізе: William J Murnane, Texts from the Amarna Period in Egypt (Atlanta 1995), стар.112-116».[6]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Швец Н.Н. Словарь египетской мифологии. — М.: Центрполиграф, 2008. — С. 74. — 256 с. — ISBN 978-5-9524-3466-0.
  2. papyrus(недаступная спасылка). British Museum. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018. Праверана 25 мая 2017.
  3. Budge, E. A. Wallis. By Nile and Tigris, a narrative of journeys in Egypt and Mesopotamia on behalf of the British museum between the years 1886 and 1913. — London, 1920. Архівавана 21 лістапада 2008.
  4. Budge, E.A. Wallis; Romer, John. xxxiii // The Egyptian Book of the Dead. — ЗША: Penguin Classics, 2008. — ISBN 9780140455502.
  5. Виктор-М. Амела/ Victor-M. Amela (07.01.2002). "Логари ПУЖОЛ: Иисус родился на 3000 лет раньше Христа". ИноСМИ. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. KAMAS. Малітва сляпога Эхнатона. Невялікае выкрыццё. Конт (9 февраля 2016). — «The discovery you mention was not made at the British Museum, and I have never heard of this prayer, allegedly composed by Akhenaten. Possibly there is some confusion, and the author has heard about Akhenaten's 'Great Hymn to the Aten', which was inscribed in the tomb of Ay at Amarna. A good translation of this can be found in: William J Murnane, Texts from the Amarna Period in Egypt (Atlanta 1995), 112-116. John H Taylor. Assistant Keeper (Curator). Department of Ancient Egypt and Sudan. The British Museum»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]