Паравы акумулятар
Паравы акумулятар — стальны бак, у якім назапашваецца адпрацаваная ў розных паравых машынах (напрыклад, у паравым молаце ) пара без змены агрэгатнага стану, якая затым расходуецца на тэхналагічныя мэты (напрыклад, у сушыльных і прапарачных камерах) ці ў санітарна-тэхнічных прыстасаваннях (падагравальніках, цеплаабменніках і інш.).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Акумулятар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх