Парас
| Парас | |
|---|---|
| грэч. Πάρος | |
У параскай гавані Наўса | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 196,308 км² |
| Найвышэйшы пункт | 724 м |
| Насельніцтва | 13 694 чал. (2011) |
| Шчыльнасць насельніцтва | 69,76 чал./км² |
| Размяшчэнне | |
| 37°03′ пн. ш. 25°11′ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
Па́рас (Πάρος) — адзін з Кікладскіх астравоў у складзе Грэцыі, плошчай 196,31 кв. км, вышынёй да 771 м. Аддзелены ад Наксаса шасцікіламетровым пралівам. Асноўная горная парода — параскі мармур, з якога збудаваны вялікія будынкі і вылеплены знакамітыя статуі Элады.
У VII ст. да н.э. парасцы, якія ўзбагаціліся на гандлі мармурам, каланізавалі берагі Мармуровага мора, праз трыста гадоў засялілі адзін з астравоў у берагоў цяперашняй Харватыі. Падчас Грэка-персідскіх войн далучыліся да персаў, завошта іх вельмі няўдала спрабаваў пакараць Мільтыяд. У эпоху элінізму Парасам валодалі егіпецкія Пталамеі. Пасля Чацвёртага крыжовага паходу востраў адпаў ад Візантыі і перайшоў да венецыянцаў; з 1389 — адасобленае княства. У 1537—1830 гг. у складзе Асманскай імперыі. У 1627 г. на востраве была выяўлена Параская хроніка.
