Парашутны спорт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трэнажор "Парашутыст" на выставе "Армія-2022".

Парашутны спорт — скачкі з парашутам з лятальных апаратаў, від авіяцыйнага спорту. Уключае ўласна спартыўныя скачкі (адзіночныя і групавыя) на дакладнасць прызямлення ў мішэнь радыусам 0,16 м з вышынь 800—1200 метраў і зацяжныя з выкананнем акрабатычных фігур у свабодным падзенні з вышынь 1800—2200 метраў. У праграмы спаборніцтваў таксама ўключаюцца і іншыя віды скачкоў: вышынныя з вышынь 7000 м і больш; акрабатычныя; камбінаваныя; парашутнае магабор’е: скачкі на дакладнасць прызямлення, стральба з малакалібернай вінтоўкі, бег (крос), плаванне і інш.

Узнік у канцы 1920-пачатку 1930-х гадоў. Міжнародная парашутная камісія ў складзе Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі (ФАІ) з 1950 года. Першы чэмпіянат свету адбыўся ў 1951 годзе ў Югаславіі. Рэкорды свету ФАІ рэгіструе ў 46 відах скачкоў. Найбольш развіты парашутны спорт у Германіі, ЗША, Канадзе, Польшчы, Расіі, Францыі і інш.

На Беларусі парашутны спорт развіваецца з 1930-х гадоў. Федэрацыю парашутнага спорту Беларусі створана ў 1995 годзе. Чэмпіянаты рэспублікі праводзяцца з 1953 года. Сярод беларускіх спартсменаў — чэмпіён свету і абсалюітны чэмпіён Еўропы — У. Гурны, чэмпіёны свету В. Слабадзянюк, М. Дзмітраў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]