Перайсці да зместу

Парк Перамогі (Маладзечна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Парк
Парк Перамогі
54°18′11″ пн. ш. 26°50′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Маладзечна
Дата заснавання красавік 1946
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Парк Перамогі — буйнейшы парк горада Маладзечна. Размяшчаецца ў Цэнтральным раёне Маладзечна побач з Цэнтральнай плошчай на тэрыторыі былога Гелянова. Абмежаваны вуліцамі Вялікі Гасцінец, Машэрава, Чкалава і Хмяльніцкага. Плошча парку займае 45 га. З’яўляецца часткай водна-зялёнага дыяметра горада.

На невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі размяшчаецца абеліск у гонар вызвалення Беларусі.

Від на ўваход у парк з боку Цэнтральнай плошчы

Пастанаўленнем ад 17 кастрычніка 1945 года было вырашана закласці ў Маладзечне парк і выдзеліць пад яго тэрыторыю ў 45 га, такім чынам парк стаў другім па памеры на ўсёй тэрыторыі Беларусі, саступаючы толькі Парку Перамогі ў Мінску[1]. Закладзены парк быў у красавіку 1946 года ў гонар Перамогі над нацысцкай Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне.

Першапачаткова парк меў плошчу ў 10 га. Да ўрагану 2005 года ў парку расло каля 7000 дрэваў 16 відаў, і яшчэ 4 віды хмызняковых, парк займаў 43 га.

Рэканструяваны ў 2011 годзе да Рэспубліканскага фестываля-кірмаша працаўнікоў вёскі «Дажынкі».

Зноскі