Парк Стэнлі
Стэнлі Парк (англ.: Stanley Park) — гарадскі парк, размешчаны ў Ванкуверы, найбуйнейшым горадзе канадскай правінцыі Брытанская Калумбія. Парк, які ўяўляе сабой вечназялёны аазіс на мяжы з дзелавым цэнтрам горада, займае плошчу ў 404,9 гектара, што адпавядае палове плошчы Рычманд Парка ў Лондане (Вялікабрытанія) і на 10% больш, чым плошча Цэнтральнага Парку ў Нью-Ёрку. У 1888 годзе парк быў адкрыты Дэвідам Апенгеймерам, які назваў яго ў гонар лорда Фрыдэрыка Артура Стэнлі, 6-га генерал-губернатара Канады.
Парк з'яўляецца адной з галоўных турысцкіх славутасцяў Ванкувера. Па парку пракладзены дарожкі і шпацырныя сцежкі, агульная даўжыня якіх складае 250 км, а самая доўгая з іх працягнулася на 8,8 км па перыметры парку. У парку мноства штучных азёр і сажалак, спартыўных пляцовак і палёў. Парк таксама мае птушыны запаведнік (англ.: sanctuary). Штогод 8 мільёнаў чалавек наведваюць парк.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вэб-старонка Парку Стэнлі (англ.)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Лагуна
-
Заход у парку Стэнлі
-
Помнік лорду Стэнлі
-
Дзяўчына ў гідракасцюме
-
Помнік шатландскаму паэту Роберту Бёрнсу
-
Мост Лаянс-Гейт «Брама Льва»
-
Татэмы